Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 19:17, курсовая работа

Описание

У беларускай гістарыяграфіі існуюць розныя пункты гледжання на развіцце дзяржаўнасці у стпражытнай дзяржаве крывічаў – Полацкім княстве.Так, напрыклад, Г.В.Штыхаў лічыць, што ў другую палову ХІІ – першую трэць ХІІІ ст. кожнае з буйных рускіх княстваў (Кіеўскае, Галіцка-Валынскае, Чарнігаўскае, Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае і некаторыя іншыя) з'яўлялася паўнапраўным і «паўнамоцным» носьбітам як сацыяльна-эканамічнай, культурнай, канфесійнай, так і знешнепалітычнай спадчыны Старажытнай Русі, і не выпадкова, што кожнае з іх на пэўных этапах сваёй гісторыі станавілася прэтэндэнтам на новае аб'яднанне рускіх земляў, якое б грунтавалася на больш высокай цывілізацыйнай аснове, на безумоўным лідэрстве сярод рускіх земляў, якое не адбылося па розных, у тым ліку і знешнепалітычных варунках.
Мэтай маей працы з’яўляецца разгляд палітычнай гісторыі Полацкага княства ў перыяд з 9 па 13 стагоддзі; прааналізаваць розныя канцэпцыі ўтварэння дзяржаўнасці на тэрыторыі крывіцкіх плямен.

Содержание

Уводзіны.....................................................................................................................................................3
1. Утварэнне Полацкага княства....................................................................................................5
1.1 Каланізацыя тэрыторыі Полацкага княства славянамі...............................................................5
1.2 Палітычнае жыцце Полацкага княства ў 10 стагоддзі................................................................7
2. Умацаванне Полацкага княства у 11 стагоддзі.......................................................................11
2.1 Княжанне Брачыслава Ізяславіча (1001-1044гг.)........................................................................11
2.2 Час Усяслава Чарадзея (1044 – 1101)...........................................................................................14
3. Феадальная раздробленасць Полацкай зямлі у 12- першая палова 13 стагоддзя............18
3.1 Утварэнне самастойных зямель – краін........................................................................................18
3.2 Заняпад Полацка і часовае ўзвышэнне Мінска............................................................................20
3.3 Паход Мсціслава на Полацкую зямлю 1127 года і высылка полацкіх князеў у Византыю.....22
3.4 Палітычнае жыцце Полаччыны ў сярэдзіне 12 – пачатку 13 стагоддзя....................................24
3.5 Барацьба з іншаземнымі захопнікамі............................................................................................28
Заключэнне..............................................................................................................................................31
Крыніцы і літаратура............................................................................................................................32

Работа состоит из  1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 82.11 Кб (Скачать документ)

Але Полацкая зямля была раздробненая і знясіленая. Зараз Усяславічы ўжо не ўмешваліся ў агульнарускія справы. Пачалась своеасаблівая эпоха ў у жыцці  самой Полаччыны55. 

3.4 Палітычнае жыцце Полаччыны ў сярэдзіне 12 – пачатку 13 стагоддзя

     Пасля смерці Мсціслава яго месца у  Кіеве заняў брат Яраполк. Ен перавеў  Ізяслава Мсціславіча з Полацка  ў Пераяслаўль таму, што той  быў прэтэндэнтам на кіеўскі пасад. Але пазней Ізяслаў у выніку дзеляжу  кіеўскіх уладанняў апынуўся ў Менску і яму ў прыдачу былі аддадзены  Тураў і Пінск. У Полацку застаўся трэці Мсціслававіч – Святаполк. Але палачане, скарыстаўшы разборкі паміж кіеўскімі князямі, выгналі  яго. Такім чынам, на полацкім пасадзе  зноў быў прадстаўнік полацкага  княжацкага дому. Васілька Святаславіч  правіў у Полацку з 1132 года. Але  да самага вяртання сасланых у Візантыю князеў (1140) Полацкая зямля выконвала  абавязкі васалаў ў адносінах  да Кіеўскай дзяржавы. Калі памер кіеўскі  князь Яраполк ( паводле Іпацьеўскага летапісу – у 1139 г.), князі, якія вярнуліся  з Візантыі, засталі на кіеўскім пасадзе Усевалада Ольгавіча, прадстаўніка варожага Манамахавічам стану. З  гэтага часу палітычныя адносіны як у  самой Полацкай зямлі, так і паміж  ею і кіеўскімі ўладаннямі асабліва ускладніліся56. Кіеўская дзяржава пачала распадацца на шматлікія удзелыі была ахвачана бесперапыннай барацьбой розных княжацкіх ліній. Далейшая гісторыя Полаччыны па гэтай жа прычыне таксама характарызуецца ускладненнем як унутранага жыцця, так і знешнепалітычных адносін. Межусобіца рускіх князеў дала Полацку магчымасць знаходзіць сабе саюзнікаў. Зразумела, у сваю чаргу і паўдневарускія князі выкарыстоўвалі спрэчкі полацкіх князеў у сваіх інтарэсах57.

       Заняпад Кіева пацягнуў за  сабой эканамічны і палітычны  рост  Смаленскай зямлі. Князі  апошняй, з аднаго боку уважна  сочаць за тым, што адбываецца  па суседстве ў Кіеве, з другога  боку – яны стараюцца падчыніць  свайму ўплыву ўсю Полацкую  зямлю, праз якую па рацэ  Заходняй Дзвіне праходзіў рэчны  шлях да Балтыйскага мора. Пераход  да Смаленска Воршы і Копыся  сведчыў аб тым, што Смаленская  зямля ўзмацняецца, а Полацкая  хіліца да палітычнага заняпаду. Прыблізна да 1146 года полацкім князем застаецца Васілька Святаславіч. Потым яго змяніў Рагвалод Барысавіч. У Менскай воласці як частцы полацкай зямлі ўсталяваўся каля 1146 года сын Глеба Менскага Расціслаў, які вярнуўся з Візантыі.

      Полацкая  зямля раздзялілася на ўдзелы, паміж  якімі найбольшае значэнне маюць  Полацкі і Менскі. З гэты час  дынастычная галіна Глебавічаў умацоўваецца на ўсіх ключавых пазіцыях. У Менску сядзіць брат Расціслава Глебавіча  Валадар, у Ізяслаўлі другі брат – Усевалад. У Друцку ўладкоўваецца  яго сын Глеб Расціслававіч. Такім  чынам, Глебавічы атрымалі вярхоўную  ўладу ў дзяржаве, а таксама  вярнулі сабе бацькоўскія набыткі (Друцкую вобласць), прыхапіўшы тым  часам уладанні Брачыславічаў (Барысаўская  вобласць). Фактычна Глебавічам падпарадкаваліся Полацкая, Ізяслаўская, Барысаўская, Менская, Друцкая вобласці ў складзе Полацкай зямлі58. У гэтай грамадзянскай барацьбе князі шукалі саюзнікаў на баку. Рагвалод Барысавіч Полацкі, выгнаны ў Менск палачанамі (1151) шукаў падтрымкі ў смаленскага князя Расціслава і Святаслава Ольгавіча Чарнігаўскага. Рагвалоду ўдалося арганізаваць у Полацку спрыяючую яму партыю. Палачане зноў запрасілі яго на пасад. Пры гэтым было дадзена абяцанне забыцца аб усім мінулым. Рагвалод пачаў свае княжанне з таго, што аднавіў барацьбу супроць Расціслава Глебавіча і яго братоў.Сілы абодвух змагаючыхся бакоў былі аднолькавыя. Саюзнікі Рагвалода мала дапамагалі яму59. У выніку палітычных намаганняў Полацка супраць Менска склалася кааліцыя ў складзе палачан, смалян, ноўгарадцаў і псковічаў. Іх вайска ўзялі Заслаўль, а затым на працягу 10 дзен намагаліся безвынікова захапіць Менск. У выніку Рагвалод прапанаваў Расціславу Глебавічу мір. Верагодна Расціслаў саступіў Рагвалоду Барысавічу левабярэжную частку (па рацэ Бярэзіна) Барысаўскай вобласці. Првабярэжжа, дзе была размешчана заходняя частка гэтай вобласці засталося за Мінскам60. Пазней, у 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Заслаўль, а яго князей закавалі і пасадзілі ў поруб.

      Гэта  дэманстрацыя Менскам сваей сілы і незалежнасці прывяла да новага паходу  на яго Рагвалода Полацкага  ў 1160 годзе. Смаленскі князь Расціслаў, які да гэтага часу стаў вялікім  кіеўскім князем, даў у дапамогу Рагвалоду атрад торкаў, які налічваў 600 чалавек. Аблога Менска працягвалася 6 тыдняў, аднак узяць горад не змаглі. Полацк не мог прымірыцца з  усіленнем Менска і пагэтаму здзейсніў  на яго яшчэ адзін паход у 1161 годзе, з якога Рагвалод вярнуўся ні з  чым. У выніку пахода 1162 года шмат палачан  было забіта, а яшчэ больш патрапіла  ў палон61. Ваенныя ўмовызмяніліся так,  што была ўтворана варожая Рагвалоду партыя, якая і прагнала яго з Полацка. Палачане, жадаючы спынення грамадзянскай вайны, выбралі князем Усяслава Васількавіча Віцебскага, які знаходзіўся пад пратэктаратам смаленскіх князеў. З прыходам Усяслава ў Полацк Віцебск адышоў да Смаленскае зямлі (1165) і быў аддадзены Давыду Расціславічу62. Апісаныя вышэй падзеі дазволілі мінскаму князю Валадару Глебавічу ажыццявіць спробу заняць полацкі пасад і забяспечыць Менску дамінуючае месца у полацкай зямлі.З гэтай мэтай ен стаў шукаць саюза са Смаленскам. Аднак Валадару спатрэбілась 5 гадоў, каб сабрацца з сіламі для рашаючага наступлення на Полацк. У 1167 годзе Валадар пайшоў на Полацк, разбіў войска Усяслава Васількавіча і ўзышоў на пасад. Па звычаю, ен заключыў з палачанамі ( вечам) дагавор. Аднак пры спробе даць бой Усяславу, асеўшаму ў Віцебску, ваеннае шчасце змяніла Валадару. Усяслаў зноў апынуўся ў Полацку63.

      Саюз  са смаленскімі князямі уцягвае  Полацкую зямлю ў сферу смаленскае замежнае палітыкі. Полацку прыходзілася прымаць удзел ў барацьбе Рамана Расціслававіча за Ноўгарад. Полацкай зямлі прыйшлося вытрымаць наступленне  Ноўгарада на чале з Раманам Мсціславічам, якому Полацк не мог даць ніякага  адпору. Толькі энергічная абарона  з боку Рамана Смаленскага выратавала Полацк ад загубы (1178). Полацкая зямля  вызваляецца з-пад уплыву Смаленскае зямлі дзякуючы зацікаўленасці Давыда Расціславіча кіеўскімі справамі. Полацкія князі кіруюцца на прыхільнікаў смаленскіх князеў Ольгавічаў Чарнігаўскіх. Але  арыентацыя на Чарнігаў дала нікчэмныя  практычныя вынікі. Аднак Давыду ўдалося  хутка аднавіць свой уплыў ў Полацкай зямлі, захапіўшы Віцебск і вышнявіны  Заходняй Дзвіны. З канца 12 стагоддзя  становішча Полацкае зямлі робіцца  вельмі цяжкім з прычыны націску, які прыходзіцца пераносіць з  боку немцаў і ліцвінаў. Поўная немагчымасць весці барацьбу ўласнымі сіламі і  супольныя гандлевыя інтарэсы са смаленскай зямлей прычыніліся да таго, што Полацк быў захоплены  Мсціславам Давыдавічам (1222).

        Полацкая зямля папала пад  поўны пратэктарат Смаленска,  і толькі палітычны заняпад  апошняй даў магчымасць Полацкай  зямлі вызваліцца ад Смаленска.  Аднак узнаўленне незалежнасці  не ўзмацніла становішча Полацка.  Націск немцаў і Літвы, няладзіцца  паміж князямі падрывалі самастойнае  існаванне Полацкай зямлі64.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3.5 Барацьба з іншаземнымі  захопнікамі

      Калі  ў першай палове XIII ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім, то ў пачатку XIII ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё болей аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі. 3 XIII ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека — агрэсія нямецкіх феадалаў. У XII ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелі яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць сваё панаванне на ўсё болыпую тэрыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлігійную арганізацыю - ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаўдэна, які пабудаваў у вусці Заходняй Дзвіны моцную крэпасць - Рыгу (1201). Невялікія, добра ўмацаваныя замкі, узведзеныя па ўсёй Прыбалтыцы, сталі апорай іх улады. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа, а таксама кіраўнікі іншых краін феадальнай Еўропы. Захопленыя землі ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй. Не толькі балцкім плямёнам, але і Полацкаму княству даводзілася ўступаць у барацьбу з ордэнам.  Прыбалтыка, праз якую праходзіў шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства65.

      Замацаванне крыжакоў ва Ўсходняй Прыбалтыцы мяшала полацкім купцам гандляваць са краінамі Заходняй Еўропы. У 1203 і 1206 гг. Уладзімір, князь полацкі, у саюзе з лівамі арганізаваў паходы супраць Рыгі, але яны не былі паспяховымі. У 1208 г. крыжакі захапілі Кукенойс, у 1209 г. - спалілі і разрабавалі Герсику. У 1210 г. паміж Рыгай і Полацкам пры пасрэдніцтве Смаленска было складзена мірная дамова, па якім полацкім купцам адчыняўся вольны шлях па Заходняй Дзвіне, а за Полацкам захавалася права на атрыманне даніны ад ліваў (пры пасрэдніцтве біскупа Рыгі). У 1212 г. Уладзімір планаваў выступіць супраць Рыгі ў саюзе з Ноўгарадам, які быў незадаволены ўмацаваннем пазіцый Ордэна ў землях эстаў. Альберт прапанаваў полацкаму князю скласці новую дамову аб міры і гандлю. Уладзімір прыняў прапанову, але ў 1214 г. на сустрэчы з Альбертам пад Герсікай запатрабаваў спыніць прымусовае акаталічванне балцкіх плямёнаў (падчас гутарак ён нават схапіўся за меч). Альберт патрабаванне Ўладзіміра адхіліў. Полацкі князь пачаткаў рыхтавацца да вялікай вайны супраць крыжакоў, стварыўшы кааліцыю, у якую ўвайшлі Менск, Віцебск, Друцк, Лагойск, плямёны літоўцаў, ліваў і эстаў. Абяцалі падтрымаць Полацак таксама і наўгародцы. Вялікі паход супраць Рыгі быў прызначаны на 1216 г., але не адбыўся з-за раптоўнай смерці Ўладзіміра. У 1222 г. Полацак ізноў склаў дамову з Ордэнам і Рыжскім біскупствам, у якім прызнаў заваёвы крыжакоў і пагадзіўся на ўсталяванне кантролю Ордэна за гандлем па Заходняй Дзвіне. Нават перад пагрозай вялікай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб'ядналіся, каб даць адпор нямецкім рыцарам.

     У пачатку XIII у. Полацак, Друцк і Віцебск прызналі вярхоўную ўладу смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча (менавіта таму дамова 1229 г. быў складзены ад імя Смаленска, Полацку і Віцебску, прычым Смаленск выступаў у якасці асноўнага яго фігуранта). У 1239 г. полацкі князь Брачыслаў Васільковіч парадніўся з уладзіміра-суздальскім князем Аляксандрам, якія кіравалі ў гэты час Ноўгарадам. У 1240 г. палачане ўдзельнічалі ў вайне супраць швецкіх рыцараў на Наўгародскую зямлю (бітва са шведамі ўвайшла ў гісторыю пад назовам Неўская, паколькі праходзіла поруч р.Нява, якая ўпадала ў Фінскі заліў, за перамогу, здабытую ў ёй князь Аляксандр атрымаў мянушку "Неўскі"). Аказалі яны падтрымку Ноўгараду і падчас вайны 1241-1243 гг. (эпізодам гэтай вайны стала бітва на Чудскім возеры 1242 г.). Першы сын князя Аляксандра да 1245 г. знаходзіўся ў Віцебску. Аднак палітыка Смаленска і Ноўгарада ў стаўленні крыжакоў была непаслядоўнай. Перад Полацкай зямлёй устала рэальная пагроза згубы незалежнасці. У гэтых умовах палачане пайшлі на звяз з літоўскімі князямі, якія таксама выпрабоўвалі ціск са боку крыжакоў66.

     Яшчэ  адным фактарам аслаблення Полацкай зямлі стала татара-мангольскае нашэсце. У 30 - 40-я гады XIII ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Расколатая на княствы і ўдзелы, яна не здолела даць арганізаваны адпор бясконцым полчышчам татара-манголаў. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татара-мангольскіх ханаў над Паўночна-Усходняй. Руссю. Яны выношвалі планы захопу Еўропы. Але пасля некалькіх баёў у Полыпчы, Чэхіі і Венгрыі вярнуліся на Русь і стварылі ў нізоўях Волгі сваю дзяржаву - Арду.

        Полацкая зямля, хаця і засталіся ў баку ад шляху татара-манголаў, працяглы час знаходзіліся пад пагрозай зняволення. Увесну 1238 г. татара-манголы пагражалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства прыпыніла іх рух на захад. У 1242 г. яны зноў паспрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1240 г. татара-манголы ўварваліся ў заходнія землі з поўдня. Такім чынам, на Полацкау княства у XIII ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня і ўсходу — ад татара-манголаў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях67.   Да сярэдзіны 13 стагоддзя палітычная вага Полацка паступова змяншаецца, слабела яго ваенна – эканамічнае значэнне. У гэты час цэнтр палітычнага жыцця пераходзіў у Панеманне, дзе ўставаў Навагрудак68.

      Так, саслабелае Полацкае княства апынулася  сярод дужых суседзяў. Смаленскія князі на ўсходзе захапілі полацкія воласці, немцы на ўсходзе захапілі суседнія княства, сярэдзіна апынулася  пад пагрозай літоўскіх набегаў. У гэтай барацьбе адзін з другім памерлі нашчадкі Усяслава, і ужо  да паловы 13 стагоддзя род іх спыніўся. Так паступова замірала самастойнае  палітычнае жыцце у Полаччыне69. 
 
 
 
 

Вынікі

     У выніку славяна-балцкай інтэграцыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у  басейне Дняпра, Заходняй Дзвіны, Прыпяці  сфармаваліся новыя этнічныя супольнасці, якія ў гістарычных крыніцах называюцца дрыгавічы, радзімічы, полацкія і смаленскія крывічы.

  Таксама трэба адзначыць значнасць удзелу скандынаваў у разглядаемых працэсах выразна праяўляе тэрытарыяльная і храналагічная паслядоўнасць:

- рух  варагаў па землях Старажытнай  Русі: сярэдзіна IX ст. – пачатак XII ст

- існаванне дзяржаўнага ўтварэння «Кіеўская Русь»: канец IX ст. – пачатак ХІІ ст.,

Информация о работе Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага