Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 19:17, курсовая работа

Описание

У беларускай гістарыяграфіі існуюць розныя пункты гледжання на развіцце дзяржаўнасці у стпражытнай дзяржаве крывічаў – Полацкім княстве.Так, напрыклад, Г.В.Штыхаў лічыць, што ў другую палову ХІІ – першую трэць ХІІІ ст. кожнае з буйных рускіх княстваў (Кіеўскае, Галіцка-Валынскае, Чарнігаўскае, Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае і некаторыя іншыя) з'яўлялася паўнапраўным і «паўнамоцным» носьбітам як сацыяльна-эканамічнай, культурнай, канфесійнай, так і знешнепалітычнай спадчыны Старажытнай Русі, і не выпадкова, што кожнае з іх на пэўных этапах сваёй гісторыі станавілася прэтэндэнтам на новае аб'яднанне рускіх земляў, якое б грунтавалася на больш высокай цывілізацыйнай аснове, на безумоўным лідэрстве сярод рускіх земляў, якое не адбылося па розных, у тым ліку і знешнепалітычных варунках.
Мэтай маей працы з’яўляецца разгляд палітычнай гісторыі Полацкага княства ў перыяд з 9 па 13 стагоддзі; прааналізаваць розныя канцэпцыі ўтварэння дзяржаўнасці на тэрыторыі крывіцкіх плямен.

Содержание

Уводзіны.....................................................................................................................................................3
1. Утварэнне Полацкага княства....................................................................................................5
1.1 Каланізацыя тэрыторыі Полацкага княства славянамі...............................................................5
1.2 Палітычнае жыцце Полацкага княства ў 10 стагоддзі................................................................7
2. Умацаванне Полацкага княства у 11 стагоддзі.......................................................................11
2.1 Княжанне Брачыслава Ізяславіча (1001-1044гг.)........................................................................11
2.2 Час Усяслава Чарадзея (1044 – 1101)...........................................................................................14
3. Феадальная раздробленасць Полацкай зямлі у 12- першая палова 13 стагоддзя............18
3.1 Утварэнне самастойных зямель – краін........................................................................................18
3.2 Заняпад Полацка і часовае ўзвышэнне Мінска............................................................................20
3.3 Паход Мсціслава на Полацкую зямлю 1127 года і высылка полацкіх князеў у Византыю.....22
3.4 Палітычнае жыцце Полаччыны ў сярэдзіне 12 – пачатку 13 стагоддзя....................................24
3.5 Барацьба з іншаземнымі захопнікамі............................................................................................28
Заключэнне..............................................................................................................................................31
Крыніцы і літаратура............................................................................................................................32

Работа состоит из  1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 82.11 Кб (Скачать документ)

     Бітва на Нямізе была адной з самых трагічных  падзей у барацьбе Полацкага княства  як за ўзмацненне, так і права  незалежнага існавання. У згоднасці  з традыцыямі таго часу паўдневарускія князі пасля гэтай важнай перамогі “область Полоцкую разоряли». Усяслаў паслаў да Ізяслава Кіеўскага прасіць міра. Ведаючы аб выключнасці асобы Усяслава, аб яго высокім аўтарытэце ў свайго насельніцтва, пераможнікі вырашылі падманам узяць яго ў плен.  Па іх разлікам, гэта павінна было зламіць,  дэмаралізаваць Полацкую зямлю каб захапіць яе. Ізяслаў паабяцаў прымірыцца з Усяславам і вярнуць яму ўсе захопленае, калі той  прыедзе да яго асобна. Пры гэтым вялікі князь цалаваў крыж, што не зробіць Усяславу  ніякай шкоды. Улічваючы гэта полацкі князь разам з двума сваімі сынамі 10 ліпеня 1067 года пераплыў на лодцы Днепр і

з’явіўся  ў стан Яраславічаў, размешчаны “на  Рши, у Смоленьска»29. Падчас перамоў ен быў  арыштаваны і высланы у Кіеў, дзе палонны быў змешчаны ў вязніцу.  У верасні 1068 г. Яраславічы былі разбіты на р.Альта (каля Пераяслаўля) полаўцамі. У Кіеве адбылося паўстанне, падчас якога Ўсяслаў быў вызвалены з турмы і абвешчаны вялікім князем кіеўскім. На працягу 7 месяцаў Усяслаў кіраваў Кіевам, паспяхова адбіваючы напады полаўцаў. У 1069 г. Ізяслаў пры падтрымцы польскага караля Баляслава Адважнага рушыў на Кіеў. Усяслаў збег у Полацк.

     Задушыўшы паўстанне, Яраславічы пачалі вайну  супраць Полацкай зямлі. Усяслаў  быў змушаны хавацца ў фінскіх  плямёнаў водзі. У 1074 г., выкарыстаўшы супярэчнасці паміж Яраславічамі, ён вярнуўся ў  Полацак, выгнаўшы адтуль стаўленіка Кіева  князя Святаполка. Ізяслаў не мог  актыўна выступаць супраць мяцежнага  князя, паколькі вёў барацьбу са сваім  братам Святаславам, які захапіў  кіеўскі прастол. Пасля пасаду ў  Кіеве Ўсевалада Яраславіча (1078 г.) адносіны з Полацкам зноў пагоршыліся. У 1078 і 1084 гг. Усевалад і яго сын, князь  чарнігаўскі і смаленскі Ўладзімір  Манамах (сын візантыйскай прынцэсы) пры падтрымцы іншых князёў Паўднёвай  Русі, наўгародцаў і полаўцаў ваявалі  супраць Полацкай зямлі (у 1078 г. былі разбураныя Лукомль, Лагойск і Друцк, у 1084 г. - Менск), хоць падпарадкаваць яе не змаглі. У 1084 г. Усяслаў  Чарадзей канчаткова замацаваўся ў Полацку.

     Пераемнік Усевалада Святаполк Изяславич (1093-1113 гг.) больш увагі надаваў арганізацыі  супраціўлення полаўцам. Вайсковыя  дзеянні супраць Полацкай зямлі  былі спынены. У 1097 г. прадстаўнікі Полацкай зямлі не прыбылі на з'езд князёў Русі ў Любече, дзе вырашаліся пытанні  ўспадкоўвання доляў на тэрыторыі  былой Русі30. І гэта зусім зразумела: Усяслаў быў незалежным правіцелем свайго княства. Полацкія князі з’яўляліся сюзерэнамі тэрыторыі, дзе ажыццяўлялася іх улада, як гэта назіраецца ў іншых сярэднявечных дзяржавах31.

За Ўсяславам  Чарадзеем крывіцкая зямля дасягнула  вяршыні сваёй магутнасці. Абшарам  тагачаснае Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства  Партугальскае.

       Апроч сталіцы, дзе жыло блізу  10 тысяч чалавек, яно налічвала  шаснадцаць гарадоў: Віцебск,  Браслаў, Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Ворша, Лукомль, Лагойск,  Друцак, Галацічаск, Барысаў, Стрэжаў,  Одрск, Гарадзец і Крывіч-горад  (на месцы сучаснай Вільні). Улада Полацка пашыралася на Ніжняе Падзвінне да самага Балтыйскага або, як яго тады называлі, Варажскага мора. На землях, дзе жылі продкі сучасных латышоў, стаялі гарады Герсіка і Кукенойс, у якіх сядзелі полацкія васалы32. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  1. Феадальная  раздробленасць Полацкай зямлі у 12- першая палова 13 стагоддзя
    1. Утварэнне самастойных зямель – краін

     Усяслаў Брачыслававіч быў быў найбольш магутным і апошнім полацкім князем, які валодаў усей Полацкай зямлей. Пасля яго смерці з полацкай зямлі  пачалі вылучацца ўдзелы – воласці, у якіх мелі права княжыць прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі33. Яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў асобныя княствы Полацкай зямлі паміж шасцю сынамі (Давыдам, Барысам, Глебам, Раманам, Расціславам, Святаславам (Юрыем)).

       Больш заблытаным з’яўляецца  пытанне аб іх старшынстве,  а таксама аб іх удзелах,  асабліва адразу пасля смерці  Усяслава. Галоўная прычына гэтага  – страта полацкіх летапісаў.  Сярод даследчыкаў ішлі спрэчкі  пра тое, хто сеў пасля смерці  Усяслава на полацкім пасадзе.  М. Доўнар – Запольскі лічыў,  што Давыд. Гэтай жа думкі  прытрымліваецца і Л.Аляксееў. Аднак  В.Данілевіч аспрэчваў гэту думку,  лічачы, што полацкі пасад дастаўся  Барысу, які, паводле тацішчаўскіх  матэрыялаў, у 1102 гаду фігуруе  як полацкі князь. Як вядома, княскае імя Барыса – Рагвалод. Бясспрэчна, што яно было дадзена  Усяславам свайму першынцу ў  памяць пра славутага прапрадзеда  Рагвалода. Усе гэта можа гаварыць  за тое, што Барыс – Рагвалод  быў першым сынам Усяслава, што  і дало яму правы на полацкі  пасад.

     Магчыма, што Давыд быў другім сынам  Усяслава. Не выключана таксама, што  ен і Барыс былі блізнятамі і таму ў аднолькавай меры з’яуляліся законнымі  прэтэндэнтамі на полацкі пасад.

Найбольш  упэўнена мы можам гаварыць пра Глеба  Усяславіча як пра менскага князя, бо у такой ролі яго паказваюць летапісы ад 1004 г. да 1119 г. Пра іншых сыноў  Усяслава, апроч іменаў, ніякіх звестак  не захавалася34.

     Ужо у пачатку 12 стагоддзя са складу Полацкай зямлі пачынаюць вылучацца  Мінскае і Друцкае княствы, у 1128 г. – Ізяслаўскае, у сярэдзіне 12 ст. – Старажоўскае, у 1162 г. – Гарадзецкае, у 1165г. – Віцебскае, у 1181 г. – Лагойскае, у пачатку 13 ст. – Герцыкскае і  Кукейноскае35. Але полацкі пасад лічыўся галоўным, сам горад працягваў заставацца найгалоўнейшым культурным і палітычным цэнтрам.

     Значныя страты Полацкай зямлі нанесла барацьба Усяславічаў як паміж сабой, так  і з полацкім князем. Гэта суправаджалася абвастрэннем сацыяльна – палітычных супярэчнасцей36. Актывізавалася веча – агульны сход гараджан для вырашэння рознабаковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князеў, заключала мірныя дамовы і аб’яўляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, заключала гандлевыя дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй37.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3.2 Заняпад Полацка  і часовае ўзвышэнне  Мінска

     Аб  разнабаковасці палітычных інтарэсаў  княства ў пачатку 12 стагоддзя  сведчыць паход у 1102 годзе князя  Барыса на яцвягаў, у якім палачане перамаглі. Менавіта у гэты час князь  полацкі заснаваў горад Барысаў. У 1106 годзе усе полацкія князі  сумесна ажыццявілі паход на земгалаў, якія выйшлі з – пад улады і  перасталі плаціць даніну38. Як сведчыць “Аповесць мінулых часоў” : “В тот же год победила зимигола Всеславичей, всех братьев, и дружины их перебила 9 тысяч”39. Гэта значыць, што ў адрозненне ад пахода 1102 года на яцвягаў гэты паход быў быў няўдалым, катастрафічным па сваім наступствам для Полацка. На некаторы час княства страціла кантроль над ніжнім Падзвіннем. У пакаранне за дрэнную арганізацыю пахода полацкае веча пазбавіла князя Барыса пасада40.

Пад 1103 годам у шэрагу летапісаў адзначана, што Давыд Усяславіч хадзіў з  паўдневарускімі князямі на полаўцаў. Давыд сядзеў у Менску і як менскі князь удзельнічаў у паходзе. Яго саюз з паўдневарускімі князямі  не мог не ўстрывожыць іншых Усяславічаў, асабліва старэйшага – Барыса і  трэцяга па ўзросту і, як пакажуць далейшыя падзеі, энергічнага Глеба. І іх непакой быў апраўданы. Менск  – гэта цвярдыня Полацкай зямлі  на яе паўдневых рубяжах ( к таму часу ен ужо, відаць, знаходзіўся на берагах Свіслачы ля ўпадзення ў  яе Нямігі), і яго ўдзел, які ахапляў  досыць вялікую частку полацкіх уладанняў, мог апынуцца ў сферы ўплыву кіеўскіх князеў, што верагодна і было прычынай выгнання Давыда з Менска, дзе стаў княжыць Глеб41.

     У 1105 г. на Менск напала аб’яднанае войска паўдневарускіх князеў. Кіеўскі князь  Святаполк накіраваў супраць  Глеба ваяводу Пуцяту, Уладзімір  Манамах – свайго сына Яраполка, чарнігаўска – северскі князь  Алег Святаславіч ходзіў сам, “поемше” ( узяўшы) з сабой Давыда Усяславіча. Паход на Менск не меў поспеху. Глеб Усяславіч здолеў адбіць напад42. Пасля гэтага ён пагадніўся са Святаполкам Изяславічам і стаў пашыраць сваю уладу, паставіўшы пад кантроль тэрыторыю ад Дняпра да Верхняга Нёмана.

  У 1113 г. вялікім князем кіеўскім стаў Уладзімір Манамах43. А у полацкай зямлі усе большую ролю пачынае выконваць Мінскае княства.  Да 1113 – 1116 г. Глеб Усяславіч ужо валодаў Друцкам, Копысем і Воршай, альбо знаходзіўся ў саюзе з імі. Ад Прыпяці да Дняпра, ад вярхоўеў Немана і да Дзвіны дыміліся вескі, пакутаваўшыя ад яго набегаў. Войны Глеба прадавалі людзей у рабства у далекія краіны. Уладзімір Манамах, вялікі князь кіеўскі, сароміў Глеба за гэты варварскую здабычу, а кіеўскі мітрапаліт адлучыў мінскага князя ад царквы. Але гэта не падзйнічала44. У 1116 г. Глеб напаў на Слуцак. У адказ Манамах з сынамі заняў Оршу, Копысь і ў сакавіку таго жа года аблажыў Менск. Глеб здаўся і па ўмовах міру захаваў уладу над Менскам. Але у 1117 г. разам з палачанамі напаў на смаленскія і наўгародскія землі. Сын Уладзіміра Мсціслаў заняў Менск, паланіў Глеба і вывез яго ў Кіеў, дзе той у 1119 г. памёр45. Паланенне менскага князя, яго хуткая смерць у Кіеве, далучэнне Менска з воласцю да кіеўскіх уладанняў – такім быў вынік зацятай барацьбы. Гэтыя падзеі яшчэ больш пагоршылі адносіны паміж полацкімі і кіеўскім князямі.  Пасля 1119 года Менск на пэўны час знік са старонак летапісаў46. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3.3 Паход Мсціслава  на Полацкую зямлю  1127 года і высылка  полацкіх князеў  у Візантыю

       Пасля смерці Ўладзіміра Манамаха (1125 г.) палачане выступілі супраць  яго сына Мсціслава47. Сярод даследчыкаў існуюць розныя меркаванні, у тым ліку на першы план выносіцца пытанне аб спробах палачан вярнуць Менск з воласцю.  Відавочна, што дамоўленасці, дасягнутыя паміж полацкімі князямі і кланам Манамахавічаў дзейнічалі на працягу ўсяго праўлення Уладзіміра Манамаха у Кіеве. Але сітуацыя змянілася пасля яго смерці і ўстанаўлення на кіеўскім пасадзе яго сына Мсціслава. На полацкім пасадзе ў той час знаходзіўся Давыд Усяславіч.  Яго сын Брачыслаў, жанаты з дачкой Мсціслава, княжыў у Ізяслаўлі. Барыс Усяслававіч знаходзіўся ў сваей барысаўскай воласці48.

     1127 год адзначаны ў нашай гісторыі  вялікім паходам прыхільнікаў  Манамахавічаў на крывіцкую дзяржаву. Кіеўскі князь з хаўруснікамі  наступалі з чатырох бакоў  - на Заслаўе, Лагойск, Барысаў  і Друцак. Паводле плана кіеўскага  князя Мсціслава адначасовы штурм  полацкіх гарадоў быў прызначаны  на 4 жніўня, аднак ягоны сын Ізяслаў  здабыў Лагойск на дзень раней.

     Пра далейшыя вайсковыя дзеянні летапісы нічога пэўнага не паведамляюць - вядома толькі, што да сталічнага Полацка  ворагі не дайшлі. Гэта было вынікам  дыпламатычных захадаў: палачане выправілі  з горада свайго князя Давыда Ўсяславіча з раднёю і запрасілі другога  Чарадзеевага сына - Барыса, які, відаць, болей задавальняў Кіеў49. Аднак і князь Рагвалод-Барыс выявіў непаслушэнства і ў 1128 г. адмовіўся прыняць удзел у паходзе супраць полаўцаў па загаду Мсціслава. Усяславічы не проста адмовіліся, а яшчэ і паздзекваліся з Мсціслава: «Ты з Баняком Шалудзяком (так звалі палавецкага хана) здаровы будзьце абодва і кіруйцеся самі, а мы маем дома што рабіць». Кіеўскі гаспадар «вельмі оскорбяся» і адразу пасля вайны з качэўнікамі кінуў супроць нашчадкаў Чарадзея дружыны ўсіх украінскіх земляў.  50 Галоўны удар Мсціслаў накіраваў супраць князеў. Ен загадаў абвясціць усім гарадам Полаччыны, што не жыхары вінаватыя ў злачынстве прад ім, Мсціславам, і ім не будзе зроблена ніякіх разбурэнняў, калі насельніцтва не будзе заступацца за сваіх князеў51. Полацкае веча, асцерагаючыся новага спусташэння Полацкай зямлі, не стала на іх абарону. Князі Давыд, Расціслаў, Святаслаў, два сыны Барыса з жонкамі і дзецьмі былі вывезены спачатку у Кіеў, дзе ім было аб’яўлена аб пакаранні за непаслушэнства, а потым сасланы ў Канстанцінопаль. Візантыйскі імператар Іаан, зяць Мсціслава, прыняў полацкіх князеў і прызначыў іх у войска, якое ваявала супраць сарацын ( арабаў), дзе яны з пахвалой служылі.

Пакараўшы полацкіх князеў, Мсціслаў нарэшце  атрымаў магчымасць упраўляць Полацкай зямлей. У самім Полацку правіў сын Мсціслава Ізяслаў, актыўны  ўдзельнік паходу 1127 года. Смерць вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча ў 1132 годзе зноў змяніла палітычную сітуацыю на карысць Полацкай зямлі52.

     Выгнанне  полацкіх князеў не магло не выклікаць  абурэння насельніцтва. У выніку паўстання  палачан прышлыя князі – Яраславічы, іх радня і аднадумцы былі выгнаны  з полацкай зямлі. Полацкае веча прыняла  рашэнне вярнуць з Візантыі на радзіму Ізяславічаў. Полацкім князем быў абраны Васіль. Але гэтае аднаўленне датычылася не ўсей Полацкай зямлі. Менск  з яго удзелам застаўся пад  ўладай Кіева.53 Цалкам верагодным з’яўляецца тое, што з Васількі Святаславіча пачынаецца існаванне ўдзела з цэнтраму Віцебску. Першапачаткова Віцебскі ўдзел мог складвацца з Віцебскай, Усвятскай валасцей і тых частак (былых пагостаў), што размяшчаліся на тэрыторыі сучаснага Гарадоцкага раена54.

Информация о работе Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага