Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2013 в 18:32, реферат

Описание

Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы.

Работа состоит из  1 файл

кр ист.docx

— 50.42 Кб (Скачать документ)

Уводзіны

Сістэма кіравання краінай  у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых  княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння  з Польшчай у арганізацыю кіравання  дзяржавай сталі пераносіцца  тыя рысы і формы, якія склаліся ў  Польшчы.

Унутрыпалітычнае жыццё  Вялікага княства Літоўскага складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай  дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а  таксама пад уздзеяннем супярэчнасцей  на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV XVI стст. не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, мы зараз разгледзім.

 

    1. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў.

 Вялікую ролю ва  ўмацаванні ВКЛ адыграла цэнтралізатарская  палітыка вялікіх князёў Віценя (1295–1316), Гедыміна (1316–1341) і Альгерда (1345–1377).

Віцень змагаўся за ўнутранае адзінства Вялікага Княства. Пра яго палітыку ў летапісах гаворыцца: «Зямлі прыбавіў да княства многа, аж да Буга». Пры ім у 1307 г. да ВКЛ было далучана Полацкае княства, а ў 1315 г. — Берасцейская зямля. Ён вёў актыўную знешнюю палітыку: выступаў супраць палякаў, змагаўся з крыжакамі.

З часоў Віценя (1296) бярэ пачатак і гістарычны герб Беларусі — Пагоня: «Измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройны на коне з мечем, иже ныне наричут погоня». Пагоня стала гербам дынастыі вялікіх князёў літоўскіх і дзяржаўным гербам ВКЛ. Лёс Віценя, як і многіх іншых князёў ВКЛ, быў трагічны. Праўда, паводле летапісных звестак, загінуў ён не ад рук палітычных супернікаў, а ад удару маланкі.

Такім чынам, сярэдзіна ХІІІ – пачатак ХІV ст. былі часам станаўлення і ўмацавання ВКЛ. Пры Віцені гэты працэс стаў незваротны. З пачатку ХVІ ст. адбываўся імклівы рост ВКЛ у геаграфічнай і палітычнай прасторы Еўропы. Вялікую ролю ў гэтым адыграў Гедымін.

Гедымін. У час княжання Гедыміна ў складзе ВКЛ былі аб’яднаны беларускія землі да Дняпра. Аднак у гэты перыяд неаднойчы спустошаны ў другой палове ХІІІ – пачатку ХІV ст. галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі, Наваградак прыйшоў у заняпад. Таму Гедымін вырашыў перанесці сталіцу з Наваградка ў Вільню, што і было зроблена ў 1323 г. Ёсць сведчанні, што Вільня была заснавана крывічамі, з 1070-х г. з’яўлялася цэнтрам Віленскага ўдзела Полацкага княства і да пачатку ХІV ст. стала значным палітыка-эканамічным цэнтрам.

Знешняя палітыка Гедыміна мела два асноўныя накірункі: пашырэнне  межаў Вялікага Княства і барацьба з крыжацкай агрэсіяй. У адпаведнасці з першай задачай, Гедымін шляхам дынастычнага саюза далучыў да ВКЛ у 1320 г. Віцебскае княства, у 1326 г. – Менск, а пазней – Тураў і Пінск.

Разам з тым з мэтай  умацавання дзяржавы і больш паспяховай барацьбы супраць крыжакоў ён у 1325 г. заключыў саюз з польскім каралём  Уладзіславам І і загадаў распачаць  будаўніцтва магутных умацаванняў  у ВКЛ – замкаў па лініі Трокі  – Вільня – Меднікі – Крэва  – Ліда – Наваградак.

Вялікую ролю ў барацьбе з крыжакамі адыграў знакаміты  палкаводзец Давыд Гарадзенскі (1283–1326). Аб павазе да яго з боку вялікага князя гаворыць той факт, што Гедымін  аддаў яму ў жонкі сваю дачку  Біруту. Давыд Гарадзенскі быў  паплечнікам Гедыміна, яны неаднаразова разам выступалі супраць крыжакоў і нават арганізавалі паход войска ВКЛ на крыжацкую крэпасць Брандэнбург (1326 г.). Падчас гэтага паходу Давыд Гарадзенскі  быў па-здрадніцку забіты падкупленым  немцамі мазавецкім рыцарам і, па паданню, быў пахаваны каля Каложскай  царквы ў Гародне. Сам Гедымін таксама загінуў пры аблозе нямецкай крэпасці Баербург у 1341 г.

Роля Гедыміна ва ўмацаванні ВКЛ вельмі вялікая: ён не толькі здолеў абараніць дзяржаву ад ворагаў, але  і запрашаў рамеснікаў, гандляроў, адукаваных людзей з еўрапейскіх краін на сталае месцажыхарства ў ВКЛ, што ў значнай ступені садзейнічала гаспадарчаму і культурнаму росквіту краіны.

Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ ажыццяўлялася рознымі шляхамі. Найбольш значным быў добраахвотна-дагаворны шлях, які даваў тэрыторыям пэўную аўтаномнасць пры ўваходжанні ў склад новай дзяржавы. Далучэнне да больш моцнага Наваградка і ўмацаванне дзяржаўнай улады гарантавала надзейную абарону ад ворагаў і стварала ўмовы для стабільнага развіцця сельскай гаспадаркі і рамёстваў. Асноўнымі рысамі аўтаномнасці былі наступныя:

  • намеснікі і ваяводы прызначаліся толькі са згоды мясцовага насельніцтва;
  • існавала мясцовая судовая сістэма;
  • на пасады мясцовага кіравання магло быць прызначана толькі мясцовае баярства.

На такіх умовах у 1307 г. у склад ВКЛ увайшла Полацкая зямля, а ў 1320 г. − Віцебскае княства.

Віцебск быў далучаны да ВКЛ на падставе шлюбных сувязяў. Віцебскі князь Яраслаў Васількавіч  у 1318 г. выдаў сваю дачку замуж  за сына Гедыміна Альгерда. Пасля смерці Яраслава князем у Віцебску стаў Альгерд і Віцебскае княства ўвайшло ў склад ВКЛ.

Яшчэ адным шляхам пашырэння  тэрыторыі ВКЛ быў ваенна-палітычны. Напрыклад, у жорсткай барацьбе з  галіцка-валынскімі князямі ў першай чвэрці ХІV ст. пад уладу князёў ВКЛ трапіла Берасцейская зямля.

Феадальныя княствы-дзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, з развітой эканомікай, сістэмай улады, культурай уносілі свае багатыя  традыцыі ў новую дзяржаву. Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным будаўніцтве Вялікага княства Літоўскага, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.

Паколькі на ўсходнеславянскія  землі, у тым ліку і беларускія, пісьменнасць прыйшла разам з хрысціянствам у канцы Х ст. (у адрозненне ад большасці літоўцаў, якія да 1386 г. заставаліся язычнікамі і пісьменнасці не мелі), старабеларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай мовы ў ВКЛ. На ёй складаліся дакументы вялікакняжацкай канцылярыі, судовыя справы і іншыя афіцыйныя дакументы. Таму з улікам гэтага, ёсць усе падставы пры вызначэнні дзяржаўнасці ВКЛ ужываць тэрмін «Беларуска-Літоўскае гаспадарства».

Альгерд. Сваім пераемнікам Гедымін прызначыў аднаго з малодшых сыноў ― Яўнуція, які ў 1345 г. страціў вярхоўную ўладу ў выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута. Хаця вялікім князем быў абвешчаны Альгерд, па сутнасці ў краіне склалася двоеўладдзе. Альгерд кіраваў усходняй часткай Княства з цэнтрам у Вільні і забяспечваў бяспеку краіны з усходу. Пад кіраўніцтвам Кейстута знаходзілася заходняя частка ВКЛ з рэзідэнцыяй у Троках, і, адпаведна, на яго ўскладваўся абавязак барацьбы з крыжакамі. Браты працягвалі справу Гедыміна, павялічылі тэрыторыю дзяржавы ў два разы пераважна за кошт далучэння да Княства славянскіх зямель: Валыні (1352), Браншчыны (1355) і Смаленшчыны (1357). Пасля перамогі войска Альгерда над татарамі ў бітве на рацэ Сінія Воды (1362) да ВКЛ былі далучаны Кіеўшчына і Падолле, а таксама Чарнігаўска-Северская зямля. Пры Альгердзе завяршылася аб’яднанне ў складзе ВКЛ беларускіх зямель.

Такім чынам, дамінуючым у дзяржаве стаў усходнеславянскі элемент − 9/10 тэрыторыі і 4/5 насельніцтва былі «рускімі». «Рускімі» ў той час называліся ўсходнеславянскія землі ВКЛ (сённяшнія беларускія, украінскія, часткова рускія), а іх насельніцтва − «руссю», «русінамі». Суседнюю Маскоўскую дзяржаву называлі Масковіяй, а яе жыхароў − «маскалямі», або «маскавітамі».

Як ужо адзначалася, паўднёва-ўсходні  накірунак быў галоўным у знешняй  палітыцы Альгерда, і менавіта ў  час яго кіравання найбольш выразна  праявіліся супярэчнасці ў адносінах  з усходнім суседам ― Маскоўскім княствам. Першыя супярэчнасці ўзніклі  на рэлігійнай глебе яшчэ пры Гедыміне, калі ў 1317 г. была абвешчана Літоўская  мітраполія з цэнтрам у Наваградку.

Пасля смерці сваёй жонкі, віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны, вялікі князь Альгерд ажаніўся з  дачкой цвярскога князя Ульянай, а паколькі Цвер і Масква ў той  час вялі барацьбу за першынство ў  аб’яднанні ўсходнерускіх зямель, то, натуральна, Альгерд дапамагаў  свайму цесцю ў гэтай барацьбе. У 1368, 1370 і 1372 гадах ён здзейсніў тры  знакамітыя паходы на Маскву. Падчас першага  паходу Альгерд з часткай сваіх  рыцараў і знаці ўехаў на тэрыторыю  Маскоўскага замака са словамі: «Княжа вялікі маскоўскі, памятай, што дзіда  літоўская стаяла пад Масквою». Маскоўская дзяржава тады не мела значнай ваеннай сілы, і справы былі вырашаны мірным шляхам. Усходняя мяжа ВКЛ была ўсталявана каля Каломны і Мажайска.

Але гэта быў толькі пачатак  супрацьстаяння. На працягу наступных  дзесяцігоддзяў Вільня і Масква вялі палітыку «збірання ўсіх рускіх праваслаўных зямель». Сутыкненне паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам было непазбежным, паколькі абодва бакі прэтэндавалі на адны і тыя ж тэрыторыі, населеныя праваслаўнымі жыхарамі.

Ягайла. Пасля смерці Альгерда ў ВКЛ пачалася дынастычная барацьба, прычынай якой стала прызначэнне Альгердам сваім спадкаемцам на вялікакняжацкім прастоле не старэйшага сына ад першай жонкі − Андрэя Полацкага, а сына ад другой жонкі − Ягайлы. З гэтым не пагадзіўся Кейстут, які меў вялікі аўтарытэт у Княстве. Па загаду Ягайлы ў 1382 г. Кейстут быў забіты, і да барацьбы за трон ВКЛ далучыўся яго сын і стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. Барацьба скончылася перамогай Ягайлы, а Вітаўт атрымаў ва ўладанне Берасце і Гародню і згадзіўся на мір.

Вялікае Княства па-ранейшаму  знаходзілася перад пагрозай крыжацкай  агрэсіі, і для стрымання захопніцкіх  памкненняў ворага ішоў актыўны пошук  саюзнікаў. Найлепшым спосабам было заключэнне выгаднага шлюбу. На гэтым  шляху ў Ягайлы было два варыянты: або ажаніцца з польскай каралевай  Ядзвігай, або ― з дачкой Дзмітрыя Данскога. Перспектыва парадніцца з  маскоўскім князем выглядала зусім  нядрэннай, асабліва пасля перамогі Дзмітрыя Данскога на Куліковым полі (1380). Аднак Масква запатрабавала, каб  Ягайла прызнаў сябе васалам («малодшым  братам») Дзмітрыя Данскога, а таксама  ахрысціў у праваслаўе ўсю Літву. Гэта не ўваходзіла ў планы Ягайлы, ён адмовіўся ад ідэі саюза з Масквой  і пачаў перамовы з польскімі  пасламі.

У 80-я гады ХІV ст. унія Вялікага Княства і Кароны адпавядала інтарэсам абедзвюх дзяржаў, паколькі дазволіла б аб’яднаць сілы для барацьбы з самым галоўным агульным ворагам ― Тэўтонскім ордэнам. У гэтым саюзе быў зацікаўлены і каталіцкі касцёл, які атрымаў бы магчымасць мірным шляхам ахрысціць па лацінскаму ўзору жамойтаў − апошні язычніцкі народ у Еўропе.

Крэўская  унія. 14 жніўня 1385 г. была заключана Крэўская унія, згодна з якой Ягайла атрымаў права ўзяць шлюб з польскай каралевай Ядзвігай, але для гэтага павінен быў выканаць шэраг умоў:

  • перайсці ў каталіцтва;
  • ахрысціць паводле каталіцкага абраду ўсіх язычнікаў-літоўцаў;
  • стварыць унію (саюз) Вялікага Княства і Кароны.

Крэўская унія была дынастычна-персанальнай, калі дзве дзяржавы аб’ядноўваліся праз асобу манарха, у дадзеным выпадку  Ягайлы. Потым па праву пераемнасці  ўзначаліць краіну павінен быў яго прамы нашчадак ад шлюбу з Ядзвігай. Асноўныя пытанні, якія тычыліся двух бакоў, вырашаліся сумесна, але пры гэтым кожная дзяржава захоўвала асобныя органы ўлады, войска і скарб.

Ягайла прыняў каталіцтва і стаў каралём Польшчы Уладзіславам ІІ. У 1387 г. ён выдаў прывілей, паводле якога феадалы ВКЛ каталіцкага веравызнання атрымлівалі неабмежаваныя правы па распараджэнню сваімі землямі і вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўную знаць ВКЛ, якая колькасна значна пераважала католікаў, дзеянне гэтага прывілея не распаўсюджвалася. Натуральна, што гэта выклікала незадаволенасць праваслаўных феадалаў, якія ўбачылі ва ўчынках караля не толькі наступленне на свае правы, але і пэўную пагрозу незалежнасці ВКЛ. Таму ў асяроддзі праваслаўнай (беларускай, украінскай, рускай) знаці ВКЛ пачалі распаўсюджвацца сепаратысцкія настроі, якія ў 1389 г. перараслі ў адкрытую ўзброеную барацьбу супраць Ягайлы. Узначаліў гэтае змаганне Вітаўт.

Вітаўт. Трохгадовае супрацьстаянне Вітаўта з Ягайлам скончылася падпісаннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення (ад маёнтка Вострава пад Лідай). Згодна з гэтай дамовай, Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем ВКЛ, хоць намінальна яшчэ захоўваў свой вярхоўны сюзерэнітэт. Такім чынам, з падпісаннем Востраўскага пагаднення унія Кароны і Вялікага Княства стала саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржаў.

На пасадзе вялікага князя Вітаўт заняўся ўмацаваннем улады і цэнтралізацыяй краіны, ператвараючы яе ў магутную еўрапейскую дзяржаву. Летапісы слушна называлі яго Вітаўтам Вялікім. Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і тэрытарыяльных памераў, стала самай буйной дзяржавай у Еўропе «ад мора да мора» (ад Балтыкі да Чорнага мора).

Для ажыццяўлення сваіх планаў ён у якасці саюзніка вырашыў выкарыстаць татарскага хана Тахтамыша, які ўцёк з Залатой Арды і са згоды вялікага князя пасяліўся ў ВКЛ, пад Лідай. Да таго ж, у 1398 г. Вітаўт заключыў новы саюз з Тэўтонскім ордэнам.

Информация о работе Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ