Культура эпохі Сярэднявечча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 20:39, лекция

Описание

1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай культуры.
2 Культура еўрапейскага сярэднявечча
3 Уплыў рэлігіі на культурнае жыццё
4 Беларускае Сярэдневечча.

Работа состоит из  1 файл

свадьба в турции.doc

— 202.50 Кб (Скачать документ)

     З прыняццем хрысціянства пачалі з’яўляцца  творы, якія адлюстроўвалі хрысціянскі  культ. Каменныя абразкі, якія насілі на грудзях, часам у мяшэчках, адносіліся да рэчаў, што асабліва шанаваліся.

     Да  вялікай групы вырабаў меднага  ліцця належаць літыя бронзавыя крыжы-энкалпіёны 12-13 стст. складаюцца яны з дзвюх частак і апрача сваёй асноўнай функцыі, звязанай з культаі, выконвалі ролю ўпрыгожанняў. Энкалпіёны насілі паўзверх адзення. У канцы 12-першай палове 13 ст. замест недаўгавечных гліняных форм для адліўкі энкалпіёнаў з’явілдіся каменныя. У іх можна было адліваць вялікую колькасць вырабаў.

     Асаблівы  від дробнай пластыкі – віслыя пячаткі. Звычайна яны адціскаліся на свінцовых кружках, якія падвешваліся на шнурку да дакументаў. Пячаткамі карысталіся члены княжацкіх сем’яў, а таксама прадстаўнікі духавенства – мітрапаліты, епіскапы.  

     Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Развіццё феадальных сацыяльна-эканамічных адносін, узнікненне і рост гарадоў садзейнічалі аддзяленню рамяства ад сельскай гаспадаркі і хуткаму развіццё рамёстваў: касцярэзнага, ювелірнага, ліцейнага, кавальскага, мастцкай апрацоўкі дрэва, ганчарства і інш. Рэчы хатняга ўжытку, зброя, упрыгожанні з шырокадатсупных матэрыялаў – дрэва, косці, гліны, жалеза – аздабляліся геаметрычным арнаментам сімвалічнага характару. Вырабы, прызначаныя для задавальнення патрэб дружынна-баярскай знаці, адрознівалася не толькі шырокім ужываннем дарагіх матэрыялаў – срэбра, золата, каштоўных камянёў, але і сваім характарам. Калі раней яны былі ў першую чаргу амулетамі-абярэгамі, то цяпер гэта прадметы чыста дэкаратыўнага мастацтва, хаця сувязь з міфалогіяй заставалася яшчэ даволі цеснай. Распаўсюджанне на Русі хрысціянства не магло адразу ж ліквідаваць язычніцкія вераванні, своеасаблівае спалучэнне хрысціянства і язычніцтва па-свойму адбілася ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

     Асабліва  шырокі прастор для дзейнасці  майстроў, у першую чаргу ювеліраў, адкрываўся ў галіне вырабу ўпрыгожанняў. Уборы жанчын з дарагіх, часта прывазных тканін дапаўняліся разнастайнымі дэкаратыўнымі аздобамі, нярэдка з каштоўных металаў. Багата арнаментаваліся зброя, воінскі рыштунак і конская збруя. Гравіраваныя геаметрычным і раслінным арнаментам касцяныя накладкі ўпрыгожвалі калчаны і ручкі нажоў. Залатым і срэбраным шыццём аздабляліся літургічныя тканіны. Чаканкай і каштоўнымі камянямі – абклады кніг і абразоў.

     Размежаванне  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адпаведна класаваму дзяленню грамадства не магло не абдіцца на стылістыцы і матывах дэкору. Калі ў асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан бытаваў старажытны геаметрычны арнамент сімвалічнага характару, то ў дружынна-баярскім побыце ўсё большае месца заваёўваў дэкор з раслінных і жывёльных форм, як рэальных, так і фантастычных. Шырока бытаваў і геаметрычны арнамент, але ён станавіўся больш вытанчаным, напаўняўся новымі матывамі.

     Адно  з вядучых месц сярод рамёстваў  старажытных гарадоў заходніх зямель Русі з 11 ст. пачынае займаць мастацкая апрацоўка косці. Па ўзроўню майстэрства апрацоўку косці можна паставіць побач з ювелірным мастацтвам. Тонкай работы грабяні, ручкі нажоў, накладкі на калчаны, шахматы і іншыя прадметы знойдзены пры раскопках старажытнага Мінска, Гродна, Полацка, Турава і іншых гарадоў і паселішчаў.

     Сведчанняў  мастацкай апрацоўкі дрэва захавалася вельмі мала з-за недаўгавечнасці гэтага матэрыялу. Аднак несумненна, што на заходнерускіх землях, багатых лясамі, дрэва з-за сваёй даступнасці і лёгкасці ў апрацоўцы было адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў. Доказам гэтага з’яўляюцца знаходкі не толькі рэштак збудаванняў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, але і шматлікіх інструментаў для апрацоўкі дрэва: сякер, піл, нажоў, долатаў, скобеляў, разцоў, сврядзёлак. Некаторыя з гэтых прылад прызначаны для тонкіх разбяных работ. Распаўсюджанне ў 12-13 стст. такарнага станка значна павышала мастацкія якасці драўлянага посуду.

     Трэба, аднак, зазначыць, што, хаця разьба па дрэву  ў гэты час была даволі распаўсюджанай, уласнага стылю яна яшчэ не выпрацавала.

     З 11 ст. вырабляліся шкляныя рэчы: пацеркі, бранзалеты, а з 12 ст. – пярсцёнкі, скроневыя кольцы, устаўкі да металічных пярсцёнкаў і абкладаў рукапісных кніг, сталовы, аптэчны і літурагічны посуд. Вырабляліся пацеркі таксама і з прыродных мінералаў – горнага крышталю (Навагрудак), сердаліку (Віцебск), бурштыну (Полацк), кварцу (Гомельшчына і Гродзеншчыга). Выраб пацерак з мясцовага дробнага бурштыну мае тысячагадовыя традыцыі. Гравіраваннем і разьбой па шклу, роспісам вызначаюцца вырабы юверілаў Навагрудка.

     Такім чынам, у сярэдневякоўі мастацкія  ўласцівасці шкла шырока выкарыстоўваліся не толькі гутнікамі, але і ювелірамі, керамістамі. Шкло актыўна ўдзельнічала ў фарміраванні матэрыяльнага і мастацкага асяроддзя чалавека.

     Мастацкая апрацоўка металу вядома не толькі ў буйных гарадах заходнерускіх зямель, але і ў невялікіх паселішчах. Кавалі дасканала валодалі такімі відамі апрацоўкі, як ліццё, каванне, чаканка, гравіраванне, філігрань, зярненне, чарненне, эмаліраванне. Гэта значыць, што практычна ўсе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя прыёмы апрацоўкі металаў былі распаўсюджаны і на заходнерускіх землях. Кавалі былі і першымі ювелірамі. Рэчы вырабляліся даволі сціплыя і прызначаліся ў першую чаргу для пасадскіх жыхароў ці сялян. Значную частку кавальскіх вырабаў складае зброя і розны воінскі рыштунак. За выключэнне невялікай колькасці прывазных рэчаў (мячы, шаблі), амаль усю зброю выраблялі мясцовыя кавалі. Зброя часцей, чым іншыя прадметы, аздадлялася каляровымі металамі (інкрустацыяй). Зыходнымі матэрыяламі для ліцця служылі медзь, волава, свінец, часам сплаў медзі са срэбрам – білон.

     Асноўную  частку вырабаў ювеліраў-ліцейшчыкаў  складалі аздобы, што прызначаліся для жаночага галаўнога ўбору. Ліццё даволі часта дапаўнялася чаканкай ці гравіраваннем. Як і ў разьбе па косці, у дэкоры металічных вырабаў шырока прадстаўлены стылізаваныя выявы розных жывёл і птушак, цесна звязаныя з магічнымі ўяўленнямі язычніцтва.

     Трэба адзначыць, што наогул творы майстроў, якія абслугоўвалі пануючыя класы, адрозніваюцца і якасцю матэрыялаў, і майстэрствам выканання. Распаўсюджанымі ў 12-13 стст. былі вырабы, упрыгожаныя гравіраваннем. Гравіраваннем часцей за ўсё аздабляліся ювелірныя вырабы, і зводзілася яно да нанясення на паверхню арнаментальных матываў.

     Атрымаў развіццё і такі складаны від мастацкай  апрацоўкі металу, як эмаліраванне, якое патрабавала ад майстра рознабаковых і глыбокіх ведаў пра састаў і афарбоўку эмалевых сумесей, іх тэрмічную апрацоўку, а таксама вялікага тэхнічнага майстэрства. Шэдэўрам старажытнарускага эмальернага мастацтва з’яўляецца крыж, зроблены полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе па заказу полацкай князёўны Ефрасінні. Яго каштоўнасць заключаецца перш за ўсё ў высокім тэхнічным і мастацкім узроўні вырабу.

     Даўжыня крыжа – 51,8 см, верхняга перакрыжавання – 14, ніжняга – 21. на драўляную аснову прымацаваны сярэбраныя, пазалочаныя  і залатыя пласціны. Пярэдняя частка крыжа мае дзевяць прамавугольных, дзве фігурныя пласціны і два невялікія крыжыкі. Адзін крыжык меў чатыры канцы і быў прымацаваны ў верхнім перакрыжаванні, другі – шасціканцовы, – у ніжнім перакрыжаванні. Пласціны ўтвараюць на пярэднім баку крыжа іканапісную кампазіцыю – вялікі, або расшыраны, дэісус. Тры верхнія пласціны з фігурамі Ісуса, Іаана і Марыі перадаюць звычайную засяроджанасць – “маленне”. У падборы і размяшчэнні іншых святых назіраецца адступленне ад агульнапрынятых канонаў. У сярэдзіне другога перакрыжавання знаходзілася фігурная пласціна з выявамі евангелістаў Іаана, Мацфея, Лукі і Марка, злева і справа ад якіх размяшчаліся прамавугольныя пласціны са святымі Ефрасінняй, Сафіяй і Юрыем. Гэтыя святыя мелі непасрэдныя адносіны да заказчыка крыжа: Юрый быў патронам бацькі Ефрасінні, Сафія – патранесай яе маці. Адваротны бок крыжа быў аздоблены выявамі Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Пятра, Паўла, Дзмітрыя, Стэфана і Панцеляймона. З імі чаргуюцца шматлікія эмалевыя арнаментальныя пласціны. Унізе крыжа дробны надпіс з імем майстра Лазара Богшы. Вялікі завяшчальны надпіс, дзе пазначаны год стварэння крыжа і імя Ефрасінні, зроблены па спіралі ў два рады па баках крыжа. Апрача эмалевага дэкору, крыж быў аздоблены васьмю каштоўнымі камянямі і жамчужнай обніззю.

     Эмалевы арнамент крыжа па свайму характару, як мяркуе Л. Аляксееў, блізкі як да раманскага мастацтва, так і да мастацтва Візантыі і Кіеўскай Русі. Арнаментальныя разеткі, якім належыць вядучае месца ў дэкоры крыжа, уласцівы многім ювелірным вырабам полацкіх майстроў. Мастацкія якасці крыжа Ефрасінні Полацкай, тэхнічны ўзровень эмалевага дэкору не саступаюць лепшым узорам візантыйскага прыкладнога мастацтва, кія карысталіся сусветнай вядомасцю.

     У параўнаніі з разьбой па косці, мастацкай  апрацоўкай металу, шкляробствам і  іншымі відамі рамяства кераміка выглядае досыць сціпла, хаця яе вытворчасць зрабіла значны крок наперад. У 10 ст. на заходнерускіх землях распаўсюджваецца ганчарны круг, які даў магчымасць арганізаваць масавы выраб бытавога посуду, аказаў значны ўплыў на яго мастацкае аздабленне. У гэты час складваліся асартымент і формы посуду, якія амаль без змяненняў дайшлі да нашага часу. Па тэхналогіі дэкор можна падзяліць на два віды – прачэрчаны і ляпны, прычым першы пераважаў, што звязана з пэўнай лёгкасцю яго выканання непасрэдна ў працэсе вытворчасці.

     Вытворчасць глінянага посуду з 10 ст. набывае рамесніцкі характар, пра што сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі на вонкавым баку днішча.

     Матэрыялы археалагічных даследаванняў старажытных  гарадоў добра ілюструюць стан і тэхніку старажытнага прадзення і ткацтва: драўляныя верацёны, гліняныя і шыферныя прасліцы, ткацкія чаўнакі і іншыя прылады. У пластах 9-13 стст. знойдзены рэшткі шарсцяных і льняных тканін. Ніткі льняных тканін вельмі роўныя і тонкія, пафарбаваныя ў чорны, чырвоны і буры колер. Рэдкім узорам ткацка-вышывальнага мастацтва з’яўляецца шытая золатам плашчаніца, датаваная прыкладна 9 ст. на ёй выява Хрыста на одры, вакол якога схіленыя святыя. У княжацкім асяроддзі бытавалі каштоўныя ўзорыстыя прывазныя тканіны. Разам з тканінамі былі знойдзены вельмі тонкія, добра адпаліраваныя іголкі 13-14 стст. даўжынёй 45-56 мм, вельмі падобныя на сучасныя, і бронзавы напарстак з грыбападобнай ячэістай галоўкай.

     Археалагічныя даследаванні праліваюць святло на важную галіну старажытнарускага рамяства і мастацтва – абутковую справу. Як сведчаць матэрыялы раскопак у Мінску, насельніцтва старажытнага Мінска карысталася скураным абуткам. Высокай дасканаласці дасягнула аздабленне абутку вышыўкай. Матэрыялам для вышыўкі служылі льняныя і шарсцяныя ніткі, праўда апошнія ўжываліся радзей.

     Такім чынам, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 9-13 стст. развівалася, абапіраючыся на традыцыі папярэдніх часоў, на здабыткі мастацтва іншых славянскіх плямён. Удасканальвалася майстэрства, расшыраўся асартымент вырабаў, з’явіліся новыя галіны мастацкай творчасці. Адбыліся пэўныя змены і ў характары дэкору, ён стаў больш разнастайны па відах і матывах. 
 
 
 

Информация о работе Культура эпохі Сярэднявечча