Культура эпохі Сярэднявечча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 20:39, лекция

Описание

1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай культуры.
2 Культура еўрапейскага сярэднявечча
3 Уплыў рэлігіі на культурнае жыццё
4 Беларускае Сярэдневечча.

Работа состоит из  1 файл

свадьба в турции.doc

— 202.50 Кб (Скачать документ)

     Лекцыя 12 

     Культура  эпохі Сярэднявечча 

     1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай  культуры.

     2 Культура еўрапейскага сярэднявечча

     3 Уплыў рэлігіі на культурнае  жыццё

     4 Беларускае Сярэдневечча. 

     У 395 г. адбыўся падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю. У 476 г. Заходняя Рымская імперыя пала. Рім быў захоплены і разгромлены варварамі, наступіла новая эпоха – сярэдневечча.  

     Найбольш характэрныя рысы сярэдневяковая культура набывае да X ст. Сярэдневякоўе складваецца разам з узнікненнем хрысціянства. З перамогай хрысціянства звязана поўная пераарыентацыя ўсіх духоўных памкненняў культурнага свету, усталяванне новых светапоглядных парадыгмаў. Для хрысціяніна старажытнагрэчаскія мысліцелі Платон і Арыстоцель не маглі заставацца вышэйшымі аўтарытэтамм. Вышэйшай інстанцыяй стала Свяшчэннае Пісанне, якое кожны хрысціянін павінен быў лічыць і лічыў адзіным вытокам ісціны.

     Адрозненне культуры Сярэдніх стагоддзяў ад антычнай культуры: сумненне замест ідэальнай гармоніі; прыярытэт сверхпачуццёвага замест рэальнага; разуменне прыгажосць фізічнай як адлюстраванне прыгажосці духоўнай – «у здаровым целе – здаровы дух».

     Культура  Рыма ўсвайвалася ў час яго заваявання «варварамі», узаемадзейнічала з традыцыйный язычніцкай родаплемянной культурай народаў Паўночна-Заходняй Еўропы. Узаемадзеянне гэтых пачаткаў дало штуршок станаўленню ўласнай заходнееўрапейскай культуры. Яна фарміравалася як целаснасць:

     – на базе феадальнай формы ўласнасці, заснаванай на асабістай і пазямельнай залежнасці сялян ад васалаў-землеўладальнікаў, якія прысвойваюць сабе іх труд (або прадукты працы) у самых розных формах (натурай, рэнтай, на дагаворы і да т.п.);

     – ва ўмовах саслоўна-іерархічнай будовы грамадства, пранізанай зверху данізу саслоўнай замкнутасці і адносінах васальнага служэння сюзерэну (у Заходняй Еўропе ў Сярэдневеччы магутны феадал – вярхоўны сеньор тэрыторыі (кароль герцаг, князь), які з’яўляецца ўладаром у адносінах да залежных ад яго васалаў);

     – у працэсе пастаянных войнаў, голада і эпідэмій;

     – у абстаноўцы сінтэза традыцый «загінуўшай» антычнай культуры, хрысціянства і духовнай культуры варварскіх плямёнаў;

     – ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі замкнутага мира свету вясковага маёнтку, неразвітасці таварна-грашовых адносінаў. 

     Сярэдневяковая культура, у адрозненні ад антычнай, пачыналася не с узнікнення гарадоў, а на іх развалінах. Гарады расквітли ў сітуацыі росквіту манастыря і замка. Горад другасны, ён адваяваў сваё права на існаванне ў манастыра і, перш за ўсё – у замка.  

     Гісторыя Сярэднявечча – гэта барацьба:

     – гарадоў з феадальнымі сіньёрамі;

     – за самакіраванне або незалежнасць;

     – за судзебны імунітэт і вызваленне ад падаткаў;

     – за прызнанне гараджаніна вольным чалавекам.  

     Антычны горад стваралі земляробы, сярэдневяковы горад рамеснікі і гандляры. Сярэдневяковы горад супрацьпастаўлены вёсцы. Воблік горада: цесныя, вузкія, крывыя вулачкі, маленькія плошчы. Як і сярэдневяковы замак, горад імкнуўся ўвышыню. Дамы шматпавярховыя. Над імі ўзвышаліся ратушная башня і башні сабораў. Адсутнасць агульнай планіроўкі. Выключэнне складаў гарадскі замак, ратуша і саборы.

     Асноўные кампаненты сярэдневяковай культуры: культура рэлігійна-царкоўная, культура светская (феадальная) і культура народная.

     A. Рэлігійна-царкоўная культура найбольш развітая і дамінуючая. У ёй знашло адлюстраванне хрысціянскае светасузіранне сярэдневяковага грамадства. Свет уяўляўся іерархічна пабудаваным па вертыкалі і напоўненым кантрастных супрацьлегласцей: зямнога і нябеснага, свяшчэннага і свецкага, духоўнага і цялеснага, дабра і зла і г.д. Верх, нябёсы, панаванне света ўяўляліся царствам Боскага, святога, духоўнага, дасканалага. Бог – першапачатак, «несучае святло», «духоўнае Сонца». Низ, зямля, плоць – царства нізменага, грахоўнага, матэрыяльнага. У гэтым адна з прычын імкнення ўверх купалоў праваслаўных цэркваў і шпіляў гатычных сабораў.

     Прырода чалавека разумелася двойственнай, духоўна-цялеснай. Ён павінен быў клапаціцца аб сваёй бессмяротнай душы, якая аддана Богу, а цела, плоць зневажаць (пренебрегать), зводзячы да мінімума цялесныя патрэбы з дапамогай паста і малітвы. Ідэальным тыпам чалавека, «героем» сяредневяковай хрысціянскай культуры быў аскет, адшельнік, які пакінуў мірское жыццё і прысвяціў сябе пасту і малітве.

     Рэлігійная культура сярэдневякоўя асабліва праявілася ў помніках архітэктуры – цэрквы і саборы раманскага і гатычнага стыляў.

     Саборы будаваліся па пэўным сакральным канонам, мелі ў плане форму лацінскага крыжа, які ўтвараўся трыма або пяццю прадольнымі нефамі (выцягнутае памяшканне, частка інтэр’ера, якая абмежавана з аднаго або двух прадольных бакоў шэрагам калон) і адным папярэчным нефом (трансептом). Крыж у хрысціянскай традыцыі звязаны з вобразам сусветнага дрэва, якое дасягае нябёс, а таксама становіцца сімвалам раскрыжавання, чым увасабляе ідэю светаноснасці і паккутеіцтва Хрыста, сцвярджая перамогу над смерцю. Трохнефная пабудова храма – увасабленне ідэі траічнісці Бога, прастора алтара – надгробны памятнік Хрысту, купал і зводы – сімвал неба і г.д. 

     Б. Культура светская, феадальная, рыцарская вызначала ўклад сярэдневяковага грамадства, яго палітыку, своеасаблівы маральны кодэкс паводзінаў. Ідэі таварыства, вернасці дадзенаму слову, ветлівасці і далікантнасці ў адносінах да іншых людзей, асабліва да жанчыны, застаюцца значымымі і ў сучаснай культуры. Вялікую ролю адыгрывалі рытуалы, як царкоўныя, так і светскія. Да апошніх можна аднесці пасвячэнне ў рыцары, клятву вернасці, турніры, рытуал служэння Прыгожай Даме і інш. Кола інтарэсаў феадальна-рыцарскага сослоўя ўвасобіўся ў паэзіі трубадураў, трувераў (паэты-пеўчыя, часта аўтары слоў і музыкі) і міннезінгераў (нямецкія рыцарскія паэты-пеўчыя, якія ўслаўлялі каханне да Дамы, служэнне Богу). 

     В. Культура народная. Одним из первооткрывателей народной средневековой культуры считается русский философ М. М. Бахтин, который развил концепцию народной культуры как культуры смеховой, карнавальной. Народная культура – антыпод рэлігійна-царкоўнай, афіцыяльнай. Ідэе духоўнага выратавання і бессмяроцця народная культура супрацьпастаўляе ідэю бессмяроцця цялеснага. Двойственную прыроду мае і карнавальны смех, які не толькі адмаўляе, знішчае тое, што належыць асмяянню, але і сцвярджае нешта станоўчае, новае. Карнавальный смех дэмакратычны, ён знішчае саслоўную і маёмасную розніцу паміж людзьмі, робіць усіх роўнымі. 

     Этапы развіцця сярэдневяковай культуры:

     1.Культура варварскіх дзяржаў (5-9 стст.);

     2.Культура  часоў панавання раманскага стыля (10-12 стст.);

     3.Культура  готыкі (13-16 стст.). 

     Асаблівасць культуры варварскіх дзяржаў – зліццё культуры новых плямёнаў, іх уяўленняў с «спарахнелай (дряхлой) культурай» рымскай антычнасці. Гэта праяўляецца ў росквіце ювелірных мастацтваў, багацця каштоўных камянёў, любові да яркасці і броскасці.

     Асаблівасць раманскага стыля – панаванне царквы; стварэнне манастыроў – цэнтраў культуры; будаўніцтва ўмацаванняў (крепостей). З’яўленне раманскага стыля – гэта нараджэнне як сістэмы самой сярэдневяковай культуры, а таксама і нараджэнне самой Еўропы як нечага целаснага.

     Асаблівасць готыкі – развіццё гарадоў; з’яўленне новай сацыяльнай сілы – гараджан; сцверджанне прыдворнай, светскай, рыцарскай культуры, лірыкі, культа «прыгожай дамы».

     Сутнасць трох этапаў – «з камянёў феадалізма і абломкаў рымскага права складваецца вялізная, універсальная цывілізацыя Сярэдніх вякоў» (Г.Честертон). 

     Сярэднявеччам культуролагі называюць даволі прыцяглы перыяд гісторыі Заходняй Еўропы, які прыпадае на час паміж Антычнасцю і Новым часам і ахоплівае больш тысячагоддзя ад 5 да 15 ст. Зразумела, што на працягу такога доўгага часу адбываліся значныя сацыяльна-палітычныя падзеі, якія аказвалі ўплыў і на грамадска-палітычнае, і на культурнае жыццё краін. У адпаведнасці з гэтым у Сярэдневеччы вылучаюцца ў асноўным 3 перыяды:

     1. Ранняе Сярэдневечча, ад пачатку  эпохі да 900-ага ці 1000-га гадоў  (ад 5-да 10-11 стст.);

     2. Высокае, або як яго яшчэ  называюць Класічнае Сярэдневечча (ад 10-11 ст. – да прыкладна 14 ст.);

     3. Позняе Сярэдневечча (14-15 ст.). 

     Раннее  Сярэдневечча пачалося з культурна-грамадскай катастрофы Антычнай цывілізацыі. Гэта быў ча, калі ў Еўропе адбываліся надзвычай важныя працэсы. Перш за ўсё  – напады варвараў (ад лац. вarba – барада), якія пачынаюцца з 2 ст. да н.э. на Рымскую імперыю і пасяліліся на землях іх правінцый. Гэтыя напады і закончыліся падзеннем Рыма. Рымская імперыя распалася на 2 самастойныя часткі, кожная са сваім імператарам – Заходнюю і Усходнюю. Сталіцай Усходняй часткі стаў Канстанцінопаль, заснаваны імператарам Канстанцінам на месцы былой грэчаскай калоніі Візантыі. Візантыя ў вірлівым 5 ст. захавала самастойнасць. У 6 ст., пры імператары Юстыніане, яна займала значную тэрыторыю, але было ў параўнанні са сваімі суседзямі краінай бліскучай культуры, з складаным дзяржаўным апаратам і высокаразвітай дыпламатыяй. Свой міжнародны прэстыж яна якраз і падтрымлівала не толькі ваеннымі мерамі, але і дыпламатычнымі хітрыкамі – лавіравала, падкупала, прымяняла прынцып “раздзяляй і пануй”, уражвала сваёй імпазантнай веліччу.

     Архітэктурная веліч Канстанцінопаля, яго магутны  флот, асляпляльная пышнасць прыдворнага цэрыманіялу і царкоўнай службы дзейнічалі на ўсіх бездакорна. Важнейшым фактарам, які паўплываў на ўсе сферы жыцця было хрысціянства. Да моманту падзення Рыма яно было дзяржаўнай рэлігіяй і заходнееўрапейскія заваёўнікі прынімалі хрысціянства. Хрысціянства паступова выцясніла язычніцкія вераванні на ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі і гэты працэс не прыпыніўся і пасля распаду Рыма. Такім чынам, гэта другі важнейшы працэс, які вызначыў сацыяльна-палітычнае і культурнае аблічча ранняга Сярэдневечча ў Заходняй Еўропе. Хаця, дзеля справядлівасці, трэба ўспомніць, што працэс хрысціянізацыі Заходняй Еўропы адбываўся далёка не проста. Барацьба вялася жорсткая, тое што называецца не на жыццё, а на смерць. Царква і дзяржава забаранялі і праследавалі язычніцкія абрады, так называемых ведзьмароў спальвалі і г.д.

     Трэцім  значным працэсам было фарміраванне на тэрыторыі былой Рымскай імперыі новых дзяржаўных фарміраванняў, якія ўтвараліся тымі ж варварамі. Шматлікія франкскія, германскія, готскія і іншыя плямёны былі на самой справе не такімі ўжо і дзікімі. Большасць з іх мелізачатак дзяржаўнасці, ведалі рамёствы, займаліся земляробствам, металургіяй, былі арганізаваны на прынцыпах ваеннай дэмакратыі. Племянныя правадыры сталі аб’яўляць сябе каралямі, герцагамі і г.д., пастаянна ваявалі адзін з адным і падпарадкоўвалі больш слабыў суседзяў. На Ражаство 800 года кароль франкаў Карл Вялікі быў каранаваны ў Рыме каталіцкім папай як імператар усяго еўрапейскага захаду. Характэрнай асаблівасцю жыцця ў раннім Сярэдневеччы былі пастаянныя грабежніцкія набегі, якім падвяргаліся жыхары Свяшчэннай Рымскай імперыі, якая распалася на мноства герцагстваў, графстваў, апескапстваў, аббатстваў і былі абасобленымі, а часта і самі варагавалі паміж сабой, аслабляючы сваю моц. Гэтыя набегі і грабяжы – рабункі (па-бел.) замаруджвалі эканамічнае і культурнае развіццё.

     Такім чынам, Сярэдневечча пачалося з рэгрэса ў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Настаў час, які атрымаў назву “цёмных стагоддзяў – тёмных веков”.

     У тэхнічных адносінах краіны былі адкінуты назад. Перапынілася будаўніцтва  з каменя, не было чым і не было каму апрацоўваць камень. Энік выраб шкла, бо перасталі ўвозіць соду. У рамёствах і сельскай гаспадарцы зноў прымяняюць прымітыўныя прылады працы. Назіраецца адсталасць у ваеннай справе і Еўропа стала лёгкай здабычай варвараў.

     Адбываецца  і духоўны рэгрэс: знішчана вялікая колькасць літаратурных твораў, скульптуры, жывапісу. Вызначаецца крайняя ступень маральнага падзення: п’янства, насілле, разбэшчанасць (разврат).

Информация о работе Культура эпохі Сярэднявечча