Паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
Реферат, 30 Ноября 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание
Эканамічныя цяжкасці, скарачэнне тэрыторыі i войска, рабаванне гараджан i сялян — усе гэта выклікала рэзкі пратэст шырокіх колаў грамадства: гарадскіх нізоў, буржуазных пластоў, сярэдняй, дробнай i беззямельнай шляхты (яна служыла ў войску ці ў шляхецкіх маёнтках), сялянства, святарства, шырокіх колаў афіцэрства. Яны былі настроены рашуча: з патрыятычных пазіцый выступалі за ліквідацыю рэжыму інтэрвентаў i ix прыслужнікаў, за аднаўленне сапраўднай незалежнасці i суверэнітэту, за вяртанне захопленых Расіяй, Прусіяй i Аўстрыяй тэрыторый i за далейшае правядзенне рэформ, якія пачыналіся раней. Падзеі тых няпростых часоў пакінулі значны след ў беларускай і польскай культурах і фальклоры абодвух народаў.
Мэты работы: вызначыць ролю Тадэвуша Касцюшкі ў паўстанні; скласці ўяўленне пра гістарычнае значэнне паўстання; адзначыць важныя падзеі паўстання.
Содержание
Уводзіны………………………………………………………………………………2
Перадумовы паўстання………………………………………………………..….3
Падрыхтоўка паўстання…………………………………………………………..4
Пачатак узброенай барацьбы……………………………………………………..5
Баявыя дзеянні…………………………………………………...………………..8
Паражэнне паўстання. Трэці падзел рэчы паспалітай………………………14
Заключэнне………………………………………………………………………..…16
Дадатак…………………………………………………………...………………….17
Спіс скарыстанай літаратуры……………………………………...……………….18
Работа состоит из 1 файл
Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.doc
— 907.00 Кб (Скачать документ)Беларускі дзяржаўны універсітэт
Інстытут журналістыкі
Факультэт
журналістыкі
РЕФЕРАТ
па прадмету «Гісторыя Беларусі»
на
тэму: «Паўстанне 1794
года пад кіраўніцтвам
Тадэвуша Касцюшкі»
Выканаў:
студэнт 5 групы 1 курса
спецыяльнасці «вэб-журналістыка»
Р.А. Давыдка
Праверыла:
К.А. Купа
Мінск, 2010
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
- Перадумовы
паўстання………………………………………………………
..….3 - Падрыхтоўка
паўстання………………………………………………………
…..4 - Пачатак узброенай
барацьбы……………………………………………………..
5 - Баявыя дзеянні…………………………………………………...…
……………..8 - Паражэнне паўстання. Трэці падзел рэчы паспалітай………………………14
Заключэнне……………………………………………………
Дадатак………………………………………………………….
Спіс
скарыстанай літаратуры……………………
УВОДЗІНЫ
Апошнія гады Рэчы Паспалітай – надзвычай цікавая і драматычная старонка нашай мінуўшчыны. Дзіўным чынам знітаваліся ў адно цэлае бязмерная, бязглуздая прага ўлады і сапраўды гераічная самаахвярнасць. Паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам нашага земляка Тадэвуша Касцюшкі стала апошняй спробай захаваць незалежнасць фэдэрацыі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. Патрыятычны ўздым ўсіх пластоў грамадства папярэднічаў амаль двухсотгадоваму панаванню Расійскай Імперыі, адмаўленню права беларускага народа на самавызначэнне, задушэнню мовы і нацыянальнай культуры.
Паўстанне 1794 г. адбылося ў цяжкі для нашай краіны час. У 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. У 1793 г. імператрыца Кацярына II падтрымала рэакцыйную групоўку магнатаў, якія баяліся прагрэсіўных рэформ, пачатых Чатырохгадовым сеймам 1788—1792 гг., i ўрэшце адбыўся другі падзел краіны. Усе прагрэсіўныя рэформы, у тым ліку i дэмакратычная канстытуцыя 3 мая 1791 г., другая пасля амерыканскай, былі скасаваны.
Эканамічныя цяжкасці, скарачэнне тэрыторыі i войска, рабаванне гараджан i сялян — усе гэта выклікала рэзкі пратэст шырокіх колаў грамадства: гарадскіх нізоў, буржуазных пластоў, сярэдняй, дробнай i беззямельнай шляхты (яна служыла ў войску ці ў шляхецкіх маёнтках), сялянства, святарства, шырокіх колаў афіцэрства. Яны былі настроены рашуча: з патрыятычных пазіцый выступалі за ліквідацыю рэжыму інтэрвентаў i ix прыслужнікаў, за аднаўленне сапраўднай незалежнасці i суверэнітэту, за вяртанне захопленых Расіяй, Прусіяй i Аўстрыяй тэрыторый i за далейшае правядзенне рэформ, якія пачыналіся раней. Падзеі тых няпростых часоў пакінулі значны след ў беларускай і польскай культурах і фальклоры абодвух народаў.
Мэты
работы: вызначыць
ролю Тадэвуша Касцюшкі
ў паўстанні; скласці
ўяўленне пра гістарычнае
значэнне паўстання;
адзначыць важныя падзеі
паўстання.
1. ПЕРАДУМОВЫ ПАЎСТАННЯ
Паўстанне 1794 года не з’явілася выпадковай справай. Яно было абумоўлена ўсім ходам гісторыі.
Ў XVIII ст. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане рэзкай канфрантацыі розных магнацкіх груповак. У 60-ых — пачатку 70-ых гг. XVII ст. разгарэлася барацьба паміж Радзівіламі, з аднаго боку, Сапегамі і Пацамі — з другога. Але ўжо ў другой палове 70-ых — першай палове 80-ых гг. тыя ж Пацы, папаўшы ў апазіцыю да новага караля Яна Сабескага, канфрантуюць з Сапегамі і Агінскімі. А калі ў другой палове 80-ых гадоў XVII ст. Сапегі ўмацавалі свае становішча ў ВКЛ, супраць іх агульным фронтам выступіла беларуска-літоўская шляхта, якая купавалася вакол Агінскіх (былых саюзнікаў Сапегаў) і Вішнявецкіх. Гэтае супрацьстаянне перарасло практычна ў грамадзянскую вайну, якая ў першыя гады XVIII ст. раздзірала беларускія землі.
Рэч Паспалітая, якая з 60-ых гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. Некаторыя станоўчыя вынікі ў эканамічнай сферы мелі рэформы Тызенгаўза. Адбыліся першыя памкненні палітычных рэформ. Але гэта не выратавала Рэч Паспалітую ад умяшацельства ў яе справы замежных дзяржаў.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Першы падзел Рэчы Паспалітай скалануў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай. 3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая насіла прагрэсіўны характар. Але і яна не вывела Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу.
У выніку нападзення расіскага войска Канстытуцыя 3 мая была адменена, а затым у студзені 1793 г. адбыўся і другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі беларускія землі прыкладна па лініі Друя — Пінск. Каб узаконіць падзел, на загад імператрыцы ў Гародні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назовам “нямога”. Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: яны задаволена абвясцілі, што маўчанне – знак згоды.
Але
разарваная на часткі краіна не збіралася
пратэставаць толькі маўчаннем. Увесну
1794 года яна выбухнула паўстаннем.
2. ПАДРЫХТОЎКА ПАЎСТАННЯ
Першы i асабліва другі падзелы прывялі Рэч Паспалітую да становішча дзяржавы, цалкам падуладнай інтарэсам суседніх краін. Канчаткова абанкруцілася ў часы Таргавіцкай канфедэрацыі i згодніцка-кансерватыўная палітыка часткі шляхты i магнацтва, мэтай якой было захаваць дзяржаву пад лозунгам абароны “залатых шляхецкіх вольнасцей” у непарушана-дрымотным стане aнapxii i бязладдзя. Прагрэсіўная ж частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця i паглыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю i рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання.
У 1794 годзе пачаліся актыўныя дзеянні па падрыхтоўцы паўстання, якое павінна было адначасова выбухнуць ў Варшаве, Вільні і Кракаве. Падрыхтоўкай паўстання займалася група патрыётаў, якія былі вымушаныя выехаць ў Лейпцыг і Дрэздэн. Сярод іх, акрамя Т. Касцюшкі, былі І. Патоцкі, Г. Калантай і іншыя. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі таемныя суполкі і таварыствы прыхільнікаў паўстання на чале з І. Дзялынскім, К. Прозарам і іншымі. Касцюшка разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі і забітасці паднявольных сялян трэба заручыцца дапамогай шляхты, якая, у сваю чаргу, не жадала буржуазных пераўтварэнняў у дзяржаве. Трэба было шукаць кампрамісу, што выклікала дваістасць настрояў паўстанцаў і адштурхоўвала сялян ад актыўнай барацьбы.
На
тэрыторыі ВКЛ падрыхтоўка
Т. Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі
патрыятычнымі дзеячамі як у эміграцыі,
так i ў самім краі. Сярод прыхільнікаў
ідэі паўстання выразна вызначаліся дзве
плыні. Памяркоўныя, якія жадалі захаваць
становішча, што існавала да ўварвання
замежных войскаў, i радыкалы, якія імкнуліся,
з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі,
далучыць да паўстання гараджан i сялян.
Да гэтага напрамку належаў i Касцюшка,
які заяўляў: “Толькі за шляхту біцца
не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа
i толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём”.
Пры гэтым Касцюшка выдатна разумеў, што
пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай
Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных
сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна
настроенай шляхты разлічваць на перамогу
немагчыма.
3. ПАЧАТАК УЗБРОЕНАЙ БАРАЦЬБЫ
24 сакавіка 1794 года ў Кракаве выбухнула паўстанне, у якім узялі ўдзел шляхта, мяшчане і некаторая частка сялян. На чале яго стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл. Гэтага ж дня быў абвешчаны Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства, і Касцюшка прынёс прысягу, у якой абавязаўся даверанай яму ўлады не ўжываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, а толькі для абароны непарушнасці межаў, усталявання самаўладдзя народа і ўсеагульнай свабоды.
Акт паўстання пачынаўся з выкрыцця подласці, ашуканства і падступнасці царыцы Кацярыны ІІ і прускага караля Фрыдрыха Вільгельма. У Акце гаварылася: «Няма такой хлусні, прытворства і падману, якімі не зганьбілі б сябе гэтыя два ўрады... Пад выдуманымі прычынамі, хлуслівымі і бессэнсоўнымі, карыстацца якімі пасуе адным толькі тыранам, дагаджаючы на самой справе толькі сваёй ненажэрнай сквапнасці і жаданню распаўсюдзіць панаванне тыраніі на суседнія народы... Царыца, утойваючы свае далейшыя намеры, небяспечныя для еўрапейскіх дзяржаваў, прысвяціла сябе варварскай і ненажэрнай помсце. Яна топча святыя правы свабоды, бяспекі, недатыкальнасці асобы і маёмасці грамадзян... Толькі здраднікі Айчыны карыстаюцца яе прыхільнасцю і могуць беспакарана чыніць свае злачынствы».
У Акце паўстання Касцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны ІІ і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне «распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і задушэнне свабоды на суседнія народы. Акт паўстання яшчэ раз выкрыў перад усім светам паказны лібералізм Кацярыны ІІ.
Палітычнае
кіраўніцтва паўстаннем у адпаведнасці
з Актам ускладалася на Найвышэйшую
Нацыянальную Раду. У якасці надзвычайных
мясцовых органаў прадугледжвалася
стварэнне «парадкавых
Новыя органы ўлады, камісіі, управы і суды не знішчылі старога дзяржаўнага апарату, засталася і манархія. Пры канцы траўня была створана Найвышэйшая Нацыянальная Рада. У яе склад уваходзілі 8 радцаў і 32 сябры Рады (намеснікі радцаў), але галоўная роля належала Касцюшку як начальніку ўзброеных сіл.
Выданне Акта паўстання мела выключна важнае значэнне для мабілізацыі ўсіх прагрэсіўных сіл на барацьбу як з унутранай рэакцыяй, так і з замежнымі захопнікамі. Акт абавязваў Касцюшку і Найвышэйшую Нацыянальную Раду выпускаць як мага часцей пракламацыі і звароты да народа, паведамляць яму аб сапраўдным становішчы спраў. Гэтым былі засведчаныя дэмакратычныя прынцыпы паўстання і імкненне ператварыць яго ў агульнанароднае.
У
першы ж дзень паўстання
У звароце «Да грамадзянаў» Касцюшка адзначаў, што, каб зрабіць першы крок да вызвалення, неабходна адважыцца быць свабодным, а каб атрымаць перамогу, трэба быць упэўненым ва ўласнай сіле. У звароце да святарства абвяшчалася свабода для ўсіх веравызнанняў. У звароце да праваслаўных святароў 7 траўня 1794 года Касцюшка назваў іх «нявольнікамі маскоўскімі», паабяцаў, што пры перамозе паўстання яны стануць «святарамі шанаванымі». Было абвешчана аднаўленне дзейнасці незалежнай, па сутнасці, аўтакефальнай, праваслаўнай царквы з уласным мітрапалітам і епіскапамі, падначаленымі канстанцінопальскаму патрыярху. Аднак гэта не магло задаволіць каталіцкае святарства, якое патрабавала сабе выключных прывілеяў і пераваг. У звароце «Да жанчын» Касцюшка заклікаў іх актыўна падтрымліваць сваіх братоў, сыноў і мужоў, якія сталі на шлях змагання за волю.