Кантрольная работа па гісторыі Беларусі
Контрольная работа, 26 Января 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание
Сярэдзіна XVII – пачатак XVIII ст. былі для беларускага народа адным з самых драматычных і цяжкіх перыядаў яго гісторыі. На сялянскую гаспадарку, ды і на агульнае эканамічнае становішча Беларусі ў гэты час вялікі ўплыў аказвалі войны, якія вяла Рэч Паспалітая.
Содержание
1. Сацыяльна-эканамічны заняпад у Беларусі ў другой палове XVII ст .
2. Паўночная вайна (1700 - 1721 гг.) і яе наступствы для беларускіх земляў.
Работа состоит из 1 файл
История Беларуси.doc
— 83.50 Кб (Скачать документ)Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства.
Разгром шведаў пад Палтавай рэзка памяняў палітычную сітуацыю ў краіне. Расійскае і польскае войска ачысцілі ад шведаў і іх прыхільнікаў Беларусь, Жамойцію і Польшчу, ваенныя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Швецыі і ішлі далей пры поўнай перавазе Расіі. Трон Рэчы Паспалітай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст ІІ, прыхільнік цара Пятра, які разам з прускім каралём устанавіў над Рэччу Паспалітай палітычны кантроль. Шляхта, знявераная ў былым манарху, усё ж пагадзілася аднавіць яго на пасадзе.
Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паўночнай вайны засталіся некранутымі, але яна згубіла свой суверэнітэт і ўсё больш пападала ў залежнасць ад палітыкі расійскага манарха. У шэрагу гарадоў, у тым ліку ў Полацку і Быхаве, былі размешчаны расійскія гарнізоны. У Расію вывозіліся рамеснікі і моладзь. Царскі вяльможа А.Меншыкаў ад свайго імя раздаваў пасады і маёнткі прыхільнікам Пятра І. У 1717 г. Пётр І навязаў сойму Рэчы Паспалітай рашэнне аб скарачэнні яе войска і захаванні славутага “liberum veto”.
Зацікаўленыя ў захаванні безуладдзя і анархіі пад прыкрыццём аховы і гарантавання “шляхецкіх вольнасцяў” Расія, Прусія і Аўстрыя вырашылі утрымліваць Рэч Паспалітую ў залежнасці ад сябе. Паўночная вайна эканамічна зруйнавала Рэч Паспалітую, асабліва яе ўсходнія рэгіёны. Яна была адной з найбольш драматычных старонак беларускай гісторыі. Вялікае княства Літоўскае зноў было адкінута на дзесяткі гадоў назад у сваім гаспадарчым развіцці. Ваенныя дзеянні, грабяжы, пастоі войск, непасільныя кантрыбуцыі давялі Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслі вялікі урон яе эканоміцы. Сотні населеных пунктаў ляжалі ў руінах. Былі спалены Нясвіж, Ляхавічы, Магілёў, Віцебск, Мсціслаў і шмат іншых гарадоў. [2, с.107]
Ваенныя спусташэнні ўзмацніліся засухай, што спасцігла сельскую гаспадарку. Вялікім цяжарам для разрабаванага і збяднелага народа была эпідэмія, якая лютавала з 1708 па 1711 гг. і выклікала вялікую смяротнасць. У Наваградку пасля яе засталася толькі палова жыхароў. Эпідэмія ў Гародні ў 1710 г. прыняла такія памеры, што “ўвесь горад застаўся пустым”. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлі ў глыбокі заняпад. Вялікай цаной заплаціў беларускі народ у гэтай вайне. Агульныя страты насельніцтва склалі каля 30%, а гэта больш за 700 тыс. чалавек (за гады вайны яго колькасць знізілася з 2,2 млн. да 1,5 млн. чалавек). [5, с.215]
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Войны Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ - ХVІІІ стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба беларускага народа ў сярэдзіне ХVІІ ст., уз’яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.
Спіс выкарыстаных крыніц
- История Беларуси: Учебное пособие/ Е.Л.Абецедарская, П.И.Бригадин, Л.А.Жилунович и др.; Под ред. А.Г.Кохановского и др. Минск, «Экоперспектива», 1997. – 319 с.
- Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік/ У.Р.Казлякоў, С.В.Марозава, У.А.Сосна і інш.; Пад рэд. Л.В.Лойкі. – Мн.: ТАА “ЦІПР”, 2003. – 348 с.
- Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т.1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г./ Анішчанка Я.К., Галенчанка Г.Я., Голубеў В.Ф. і інш.; Пад рэд. В.І.Мялешкі і інш. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 431 с.; іл.
- История Беларуси: Вопросы и ответы./ Сост. Г.Я.Голенченко, В.П.Осмоловского; Лит. Обраб. И.М.Акшевского. – Мн.: Беларусь, 1993. – 208 с.
- Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г./ Я.К.Новік [і інш.] пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.; Выш. шк., 2006. – 416 с.
- Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі/ І.А.Саракавік. – Мн.: “Современная школа”, 2006. – 456 с.
- Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. М – Пуд. – Мінск, “Беларуская энцыклапедыя” імя Пятруся Броўкі, 1999. – 590 с.
- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П.Касцюк, У.Ф.Ісаенка, Г.В.Штыхаў і інш. – Мн.: Беларусь, 1994. – 529 с.: іл.