Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларісі другой паловы XIX - пачатку XX ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Ноября 2010 в 23:19, реферат

Описание

Нацыя (ад лац. нато - племя, народ) - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівым эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці . Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці.

Содержание

. Уводзіны……………………………………………………………………………………2
2. Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 — 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст………………………………………………………3
3. Прафесійная адукацыя……………………………………………………………………6
4. Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту культуры яе насельніцтва….11
5. Заключэнне……………………………………………………………………………….13
6. Літаратура…………………………………………

Работа состоит из  1 файл

Реферат 3!!.doc

— 117.50 Кб (Скачать документ)

      Заключэнне

      Другая  палова XIX - пачатак XX ст. - важны этап далейшага развіцця Беларускай культуры. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развіццё мовы і культуры. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніх навучальных устаноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Змены адбываліся  ў падрыхтоўцы настаўнцкіх кадраў, арганізацыі жаночага навучання, пашырэнні адукацыі сярод працоўнай моладзі. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура. Расла колькасць прафесійных тэатральных аб'яднанняў, аматарскх суполак, разнастайных таварыстваў. Пашыраліся іх творчыя сувязі з майстрам і грамадскасцю іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі, замежных дзяржаў. Культура Беларусі з'яўлялася неад'емнай часткай як агульнарасійскай, так і сусветнай культуры.

      Палітычнае  падпарадкаванне Беларусі Расійскай імперыі ў 1863-1904 гг. істотна папоўнілася падпарадкаваннем культурным, а потым і эканамічным. Працэс універсалізацыі грамадскага жыцця назіраўся тады ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Толькі ў шматнацыянальнай імперыі, якой была Расія, ён ажыцяўляўся гвалтоўнымі  метадамі. Але нават ў такіх неспрыяльных умовах беларусы не толькі тэарытычна абгрунтавалі ідэалы самастойнага палітычнага жыцця, але і распачалі за гэта жыццё палітычнае змаганне. Русіфікацыя не спыніла станаўлення беларускай нацыі. Праз рускаую мову пашыралася асветніцтва. Інтэнсіўна вывучаліся гісторыя і культура краю. Навуковыя даследванні толькі пераконвалі ў адметнасці беларусаў, якія ўрэшце і набылі ў канцы XIX ст. уласную саманазву. Рэвалюцыя 1905-1907гг. паскорыла мадэрнізацыю Расіі. Але гэта мадэрнізацыя закранула пераважна эканамічную сферу і вельмі слаба – грамадскае жыццё. Па-ранейшаму стаўка рабілася на адзіную і непадзельную імперыю, якая стала "турмой народаў". Таму набіраў моц і беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, які адбываўся ў мірных формах. Эканамічнае спрыянне і некаторая лібералізацыя ў галіне нацыянальнай палітыкі дазволілі беларусам сцердзіць сябе ў  духоўнай сферы. 
     
     
     
     
     
     
     

    Літаратура

    Дакументы і матэрыялы па гісторы Беларусі. 1772 - 1903 гг. Мн., 1940. Т.2.

    Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. XIX - XX стст.: Курс лекцый / П.. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.. Зялнск  нш. Мн., 2002.

    Гісторыя Беларускай ССР. Беларусь у перыяд капіталізму: У 5 т. Мн., 1972. Т.2.

    Доўнар-Запольскі М.В.  Гісторыя Беларусі.   Мн., 1994.

    Ігнатоўск У.М.  Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця. Мн., 1923.

    Нарысы  гісторыі Беларусі:   У 2 ч. Мн., 1994. Ч.1.

    Энцыклапедыя  гісторы Беларусі: У 6 т. Мн., 1993-1999. Т. 1-5.

    Каханоўскі  Г.АПрадвесне навукі. Мн., 1990. 

Информация о работе Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларісі другой паловы XIX - пачатку XX ст