Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларісі другой паловы XIX - пачатку XX ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Ноября 2010 в 23:19, реферат

Описание

Нацыя (ад лац. нато - племя, народ) - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівым эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці . Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці.

Содержание

. Уводзіны……………………………………………………………………………………2
2. Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 — 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст………………………………………………………3
3. Прафесійная адукацыя……………………………………………………………………6
4. Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту культуры яе насельніцтва….11
5. Заключэнне……………………………………………………………………………….13
6. Літаратура…………………………………………

Работа состоит из  1 файл

Реферат 3!!.doc

— 117.50 Кб (Скачать документ)

      Да  прафесійных навучальных устаноў належалі медыцынскія вучылішчы, мастацкія класы, вячэрнія прафесійныя курсы, вучэбныя манстэрні, жаночыя прафесійныя школы, музычныя вучылішчы 3 1865 г. пачаў свае існаванне  такі тып прафесійнай падрыхтоўкі як рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйнай школе.

      Гэтыя разнастайныя тыпы прафесійных школ падпарадкоўваліся розным дзяржауным установам. Большасць з іх належала Міністэрству народнай асветы. Міністэрства земляробства кантралявала сельскагаспадарчыя і лясныя школы, Міністэрства фінансаў - камерцыйныя мастацка-прамысловыя навучальныя ўстановы, Міністэрства шляхоў зносін - тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, Мністэрства юстыцыі -землямерныя вучылішчы.

      Усе адзіначаныя тыпы прафесійных школ існавалі на тэрыторыі Беларусі. Адным з першых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. Асноўным спецыяльнасцямі былі слясарная і кавальская. Вучылішча рыхтавала таксама выкладчыкаў для іншых сельскагаспадарчых школ.

      Большасць прамысловых прафесійных школ на Беларусі было адчынена у канцы 80 - пачатку 90-х гадоў, што выклікана шырокім будаўніцтвам лесапільных і цагельных заводаў, запалкавых і фанерных фабрык. У 1890 г. пачало дзейнічаць Аляксандраўскае рамеснае вучылішча у Гродне для падрыхтоўкі сталяроў, слесараў, кавалёў.

      У сувязі з развіццем чыгуначцага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Тут рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, токараў. Тэрмін навучання доўжыўся да 5 гадоў.

      Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.

      Характэрнай рысай прафесійна-тэхнічнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася высокая ўдзельная вага яўрэйскіх прафесійных навучальных устаноў. Яўрэйскае насельніцтва ў "рысе аселасці" займалася рамествамі, якія развіваліся тут традыцыйна. Неабходнасць прафесійнай падрыхтоукі рамеснкаў была відавочнай, аднак яўрэйскія дзеці амаль не мелі магчымасці займацца ў агульных прафесійных школах, бо павінны былі выконваць пэўныя рэлігійныя прадпісанні і часта нават не ведалі рускай мовы.

      Пытанням  прафесійнай адукацыі сярод яўрэяў Беларусі займаліся аддзяленні агульнарасійскіх яўрэйскіх арганзацый: Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, Таварыства рамеснай працы і інш. Пры іх актыўнай падтрымцы былі адкрыты яўрэйскія вучылішчы ў Магілеве, Віцебску і Мінску, рамесныя аддзяленні пры яўрэйскіх вучылішчах у Бабруйску, Гродне, Пінску, дзе навучалі слясарна-механічным і сталярным спецыяльнасцям на працягу 3-4 гадоў. Мэтай навучання была падрыхтоўка спецыялістаў для фабрычна-заводскай прамысловасці і буйной рамеснай вытворчасці. Існавалі жаночыя яўрэйскія прафесійныя школы.

      Дынамічна развівалася на Беларусі сельскагаспадарчая адукацыя, што было звязана з паспяховым развіццём сельскай гаспадаркі і існаваннем попыту на прафесіяналаў у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і на іншых сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.

      Працягвала  сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. Навучанне тут уключала агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прадметы, а таксама шматлікія практычныя заняткі па батанцы, метэаралогіі, геадэзіі, заалогіі, анатоміі, раслінаводству. Вучылішча мела сваю бібліятэку, вопытнае поле, батанчны сад, пасеку, жывёлагадоўчую ферму. Пры вучылішчы дзейнчалі землямерна-таксатарскія класы, пераўтвораныя ў 1909 г. у сярэдняе землямерна-агранамічнае вучылішча.

      У 1878 г. была адчынена Марнагорская казённая сельскагаспадарчая школа. Яна адносілася да агульных ніжэйшых сельскагаспадарчых школ першага разраду. Пры школе мелася ферма ў памеры 150 дзесяцін зямлі. У жывёлагадоўчай гаспадарцы разводзілася племянная жывёла. Адной з мэт існавання школы, разам з падрыхтоўкай спецыялістаў, было распаўсюджванне сярод сялян перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. За ўдзел у сельскагаспадарчай выставе, арганізаванай Мінскім сельскагаспадарчйм таварыствам, Марнагорская школа была ўзнагароджана залатым медалём.

      На  Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ: Зноўеўская школа садовых рабочых (Магілёўскі павет), практычная школа скотнікаў у маёнтку Ляўкі (Горацкі павет), Ждановіцкая жаночая школа малочнай гаспадаркі (Чавускі павет), Бабруйская школа садаводства, агародніцтва і хмеляводства, Полацкая ніжэйшая лясная школа, Малалосвідская практычная школа садаводства (Гарадоцкі павет) і інш.

      Сельскагаспадарчая  адукацыя ажыццяўлялася  шляхам арганізацыі курсаў, класаў і лекцый для жадаючых набыць некаторыя звесткі па розных галінах сельскай гаспадаркі.

      У дарэвалюцыйным Мінску працавалі наступныя камерцыйныя навучальныя ўстановы: Мінскае мужчынскае сямікласнае камерцыйнае вучылішча, прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча, прыватная мужчынская гандлёвая школа. Камерцыйныя вучылішчы дзейнічалі таксама ў Слуцку, Віцебску, Магілёве, Гомелі.

      На  Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважал школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Выпускніцы атрымлівалі атэстаты, што давалі права адчыняць прыватныя школы і курсы швейнага майстэрства.

      Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу  ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і павівальных школах. 3 70-х гадоў XIX ст. існавалі Магілёўская, Віцебская, Гродзенская павівальныя школы, Магілёўская цэнтральная фельдчарская школа. У пачатку XX ст. узніклі ветэрынарна-фельчарская школа Мінскага губернскага земства, фельчарска-акушэрскя школы ў Віцебску  Мінску, павівальная школа ў Гомелі, прыватная зубаўрачэбная школа ў Мінску.

      У другой палове XIX ст. на Беларусі был закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы — настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі  наогул у Расійскай імперы, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.

    У 1872 г. была адкрыта Полацкая настаўніцкая семінарыя, у 1874 г. — Нясвіжская, у 1876 г. - Свіслацкая семінарыі. На пачатку XX ст. адкрыты таксама Барысаўская, Бабруйская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настаўніцкія семнарыі.

      Праблему  падрыхтоўкі настаўнікаў павінна было вырашыць  стварэнне настаўнцкіх інстытутаў. Першы настаўніцкі інстытут на тэрыторыі Беларусі адкрыты ў 19і0 г. у Віцебску. У 1913 г. пачаліся заняткі ў Маглёўскім, а ў1914г. –у Мінскім настаўніцкіх інстытутах.

      Агульнаадукацыйная  падрыхтоўка выпускнікоў настаўнцікх інстытутаў была ніжэйшай, чым навучэнцаў гімназій і рэальных вучылішч. Таму настаўніцкія інстытуты не толькі не з'яўлялся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, але не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі не мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

      Для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікаў Міністэрства народнай асветы стварала пры вышэйшых пачатковых вучылішчах двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнікаў для царкоўнапрыходскіх школ рыхтавалі царкоўна-настаўніцкія  другакласныя настаўніцкія школы, духоўныя семінарыі і жаночыя епархіяльныя вучылішчы, што належалі духоўнаму ведамству.

      Вышэйшых  навучальных устаноў на тэрыторыі  Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універстэта ці політэхнічнага інстытута.

      Такім чынам, прафесійная адукацыя на тэрыторыі Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі. Пераважалі ніжэйшыя прафесійныя школы, рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйных школах. Разнапрофільныя і разнатыпныя прафесійныя навучальныя ўстановы рыхтавалі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, асветы, што "адпавядала" патрэбам сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны.

      Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту  культуры яе насельніцтва

        Пасля паўстання 1863 - 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Па-ранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі - Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў - А.А.Шахматаў, А..Сабалеўскі, М.А.Янчук.

      У 60 - 70-я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў - Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства - існаваў у Вільні. Яно мела ў свам складзе больш за 300 членаў. У асноўным гэта былі настаўнікі (187 чалавек). Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную работу па вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорна-этнаграфчных і археалагічных матэрыялаў. За час існавання аддзялення выйшлі з друку 4 кніжкі "Записок", у якіх апублікавана 12 прац, прысвечаных побыту, культуры і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў.

      У 1902 г. па інцыятыве Е.Р.Раманава ў Магілёве створаны таварыства па вывучэнні беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні) і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт, які выдаваў працы пад назвай "Минская старина". У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія, дзейнасць якой была накіравана на вывучэнне і публікацыю старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. Члены камісіі апублікавалі шэраг кніг. У сувязі са 100-годдзем вайны 1812 г. камісія арганізавала збор сродкаў на помнік воінам, якія загнулі на віцебскай зямлі. Помнік быў пастаўлены ў Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны.

      Заснаванае  ў 1912 г. у Мінску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі вывучала Мінскую губернію, праводзіла даследаванні рэк на Палессі.

      Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І.І.Насовіч. У 1852 - 1869 гг. ён надрукаваў некалькі зборнікаў беларускіх прымавак і загадак, а ў 1873г. - сабраныя ім "Беларускія песні". Асноўная праца І.І.Насовіча, якой ён аддаў 16 гадоў, - "Словарь белорусского наречия", выдадзены ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу.

      Выдатным  даследчыкам беларускай этнаграфіі і фальклору з'яўляўся настаўнік народных школ Віцебска М.Я.Нікіфароўскі. Першай яго працай былі "Нарысы Віцебскай Беларусі", якія давал характарыстыку грамадскага побыту беларусаў. М.Я.Нікіфароўскі з'яўляецца аўтарам самай буйной працы па матэрыяльнай культуры беларусаў XIX ст. — "Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)". Ён збіраў і запісваў фальклорныя творы, даследаваў абрады, звычаі і вераванні.

      Плённай была дзейнасць этнографа, фалькларыста і археолага Е.Р.Раманава, настаўніка і інспектара народных вучылішч. Ён апублікаваў каля 200 навуковых прац. Пад яго кіраўнцтвам было ажыццёўлена некалькі этнаграфічных экспедыцый па Беларусі, у час якіх збіраліся матэрыялы для "Беларускага зборніка" — своеасаблівай энцыклапедыі матэрыяльнай культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу.

      Значны  ўклад у вывучэнне Беларускай этнаграфіі і фальклору ўнеслі працы настаўніка рускай мовы Навагрудскага дваранскага вучылішча М.А.Дзмітрыева, педагога Ю.Ф.Крачкоўскага, супрацоўніка Віцебскага статыстычнага камітэта А.М.Семянтоўскага, М.Федароўскага, М.В.Доўнар-Запольскага, А.Я.Багдановіча і інш.

      У пачатку XX ст. новай плынню ў беларускай этнаграфіі стала вывучэнне матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці беларусаў. З'явіліся працы Е.Р.Раманава, А.Харузна, А.Сержпутоўскага і іншых даследчыкаў, прысвечаныя асаблівасцям жылля, адзення, прылад працы і вытворчай дзейнасці насельніцтва. Рабіліся першыя спробы навуковага аналізу сабраных матэрыялаў. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф.Карскаму. Вынікі сваёй шматгадовай працы ў галіне беларускай лінгвістыкі, этнаграфіі і фалькларыстыкі ён апублікаваў у 1903 - 1922 гг. у трохтомніку (7 кніг) "Белорусы", да якога  сёння звяртаюцца навукоўцы і палітычныя дзеячы.

      Для вывучэння прадукцыйных сіл і прыродных багаццяў Беларусі ў 1910 г. была адкрыта Беняконская сельскагаспадарчая станцыя (Гродзенская губ.), у 1913 г. - Мінская балотная станцыя.

Информация о работе Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларісі другой паловы XIX - пачатку XX ст