Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Января 2013 в 14:30, реферат

Описание

Свой жыццёвы шлях К. прайшоў як сапраўдны народны герой, які стаў яшчэ пры жыцці легендарным. Імя К. ўвайшло ў гісторыю вызваленчага руху Амерыкі і Еўропы. Польскі народ ушанаваў К. Курганам памяці ў Кракаве. Амерыканскі народ паставіў яму ў Вашынгтоне велічны помнік і яшчэ помнік у Вэст-Пойнце, ваеннай цвердзі, якую спраектаваў і збудаваў К. У Нью-Ёрку яго імем названы мост. На Беларусі помніка Касцюшку няма.

Работа состоит из  1 файл

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка.docx

— 34.50 Кб (Скачать документ)

Андрэй Тадэвуш Банавентура  Касцюшка

 

30.11.1745 - 15.10.1817

 

Палітычны і ваенны дзеяч  Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794.

 

Нарадзіўся ў небагатай  сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў  в. Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер  Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 04.02.1746. Гэту дату гісторык Т.С.Корзан назваў зыходзячы з запісаў у метрыцы, з якой відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12.2.1746. Аднак  больш праўдападобна, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай царкве і назвалі Андрэем у гонар  апостала Андрэя Першазваннага, свята  якога прыпадае на 30 лістапада. Таму датай яго нараджэння можна лічыць 30.11.1745. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што яго маці Фёкла была праваслаўнай і паходзіла з вядомага на Беларусі роду Ратамскіх. У пасаг  яна атрымала невялічкі маёнтак  Дразы ў Барысаўскім пав. Яе родны  брат Марцін быў падкаморым Аршанскага пав. Вядома, што Ратамскія разам  з Агінскімі і інш. праваслаўнымі  шляхціцамі Менскага ваяв. ахвяравалі грошы на будаўніцтва ў Менску на Верхнім рынку праваслаўнага  сабора Пятра і Паўла. Пра тое, што дзяцей, раней хрышчоных у  праваслаўных цэрквах, потым паўторна хрысцілі ў каталіцкіх касцёлах або  проста складалі фіктыўныя каталіцкія метрыкі, сведчаць гістарычныя крыніцы. Узаемны ўплыў каталіцызму, праваслаўя і уніяцтва - прычына таго, што  на працягу ўсяго жыцця А.Т.Касцюшка абыякава ставіўся да рэлігійнага пытання, хоць і вучыўся ў каталіцкай канфесіянальнай  школе.

 

Імкнучыся сказіць беларускае паходжанне Касцюшка, нават у сучасных энцыклапедыях (польскай і Вялікай  Савецкай) сцвярджаецца, што ён нібыта нарадзіўся на Валыні, якая ў 1569 была далучана да Польшчы, і тым самым прылічваюць  яго да палякаў. Сам Касцюшка называў  сябе літвінам, як называлі сябе ў той  час усе беларусы. Былі спрэчкі  і пра месца яго нараджэння. На думку адных біёграфаў, ён нарадзіўся ў в. Сяхновічы, што пацвярджаецца  надпісам каля партрэта на медалі, зробленым  у Парыжы ў 1818: Тhаddеus Коsсіuszkо (Тадэвуш  Касцюшка), а на адвароце - Nаtus аn М. DСС. ХLVІ. Sіесhnоwіz Duсаt. Lіthvіе. оbіt аn М. DСС. ХVІІ (нарадзіўся ў 1746 Сяхновічы княства  Літоўскае... памёр у 1817). Іншыя сцвярджаюць, што ён нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына каля г.Косава (цяпер Івацэвіцкі р-н  Брэсцкай вобл.). Аднак у абодвух  выпадках размова ідзе пра Беларусь, а не пра Валынь ці Польшчу. У гістарычных  дакументах Беларусі прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458.

 

Продкі К. займалі сціплае  становішча ў грамадстве. Яго прадзед  Аляксандр Іван быў падсудкам, а  дзед Амбражэй пісарам у Брэсцкім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займаў, а меў званне мечніка Брэсцкага ваяв. і палкоўніка, хоць у арміі ніколі не служыў. У  сям'і Тэклі і Людвіка Касцюшкаў  было 4 дзяцей: Ганна, Юзаф, Кацярына і  Андрэй Тадэвуш. Да 9 гадоў Андрэй Тадэвуш  выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці  дробна-маянтковай шляхты, без якіх-небудзь  гувернёраў і настаўнікаў, г. зн. яго  ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. У 9 гадоў яго аддалі ў школу  манаскага ордэна піяраў у м. Любешава Пінскага пав., дзе ён вучыўся 5 гадоў, да 1760. Вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, атрымаў  пачатковыя веды па матэматыцы. Пасля  заканчэння школы ён вярнуўся ў родную в. Сяхновічы і 5 гадоў дапамагаў  маці па гаспадарцы. Яго бацька ў 1758 быў забіты ўзбунтаванымі сялянамі. Матэрыяльнае становішча бацькоў К. было вельмі сціплае. Бацькаў маёнтак  Сяхновічы за даўгі быў закладзены за 20 тыс. злотых. Ажаніўшыся з Тэкляй, Людвік прадаў яе маёнтак Дразы за 12 тыс. злотых і адначасова трымаў у  закладзе фальварак Мерачоўшчыну. Большая  частка Сяхновіцкага маёнтка (Вялікія  Сяхновічы) была ўласнасцю іншай  праваслаўнай лініі Касцюшкаў (Паўла  Касцюшкі), а Людвіку належала в. Малыя Сяхновічы (19 сялянскіх двароў). Людвік жыў у Мерачоўшчыне, а гаспадарку ў Малых Сяхновічах вяла маці Андрэя Тадэвуша, а пасля яе смерці - брат Юзаф.

 

Значны ўплыў на лес  К. зрабіла выбранне ў 1764 на каралеўскі прастол ураджэнца Беларусі Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пляменніка канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага. Сям'і К. спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх пісар польны Вялікага княства Літоўскага Юзаф Сасноўскі, пазней ваявода полацкі. Дзякуючы яго пратэкцыі 18.12.1765 К. быў прыняты ў зноў створанае Варшаўскае ваеннае вучылішча (Рыцарскую школу, што называлася Кадэцкім корпусам Яго Каралеўскай Міласці і Рэчы Паспалітай), у якое прымалі толькі выхадцаў з багатых сем'яў. Прыкладна ў той жа час у корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Яблонаўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі і інш. Ён быў заснаваны восенню 1764 і знаходзіўся ў распараджэнні самога Панятоўскага, які лічыўся яго шэфам. Непасрэдным начальнікам корпуса быў Адам Казімір Чартарыйскі. Налічвалася 80 кадэтаў (К. быў у спісе 79-м), пазней іх колькасць скарочана да 60. Кадэты падзяляліся на брыгады па 20 чалавек, у кожнай былі брыгадзір і падбрыгадзір. Яны займаліся страявой падрыхтоўкай, коннай яздой, вывучалі артылерыю, фехтаванне, тактыку, літаратуру і гісторыю, лацінскую, нямецкую, французскую мовы, арыфметыку, фізіку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, палітычную эканомію, маральныя навукі, танцы, маляванне. У 1767-68 навучальным годзе з кадэтаў была выдзелена спецыяльная група (займалася ваенна-інжынернымі дысцыплінамі), у якую быў уключаны і К. Асаблівая ўвага ў групе надавалася вывучэнню геаграфіі, трыганаметрыі і маляванню.

 

Упартыя заняткі і выдатныя здольнасці дазволілі К. стаць адным  з лепшых кадэтаў, і 20.12.1766 ён атрымаў  афіцэрскі патэнт і званне харунжага. Яшчэ ў час вучобы ён быў прызначаны на пасаду падбрыгадзіра з акладам  у 72 злотых у месяц. Пра яго поспехі  ў далейшай вучобе і службе сведчыць тое, што ў 1769 ён атрымліваў ужо 200 злотых у месяц.

 

Каб стаць больш дасканалым у ваенных навуках і асабліва ў ваенным і цывільным будаўніцтве, у 2-й палове 1769 К. па ўказанні і пры  матэрыяльнай падтрымцы караля і  князя Чартарыйскага выехаў на вучобу ў Францыю. У Парыжы ён браў урокі  па ваеннай архітэктуры, артылерыі  і тактыцы, наведваў заняткі ў  Акадэміі жывапісу і скульптуры. Па рэкамендацыі Чартарыйскага вывучаў  там будаўніцтва мастоў, шлюзаў, дарог, каналаў, плацін. Пяцігадовае  знаходжанне ў Францыі па часе супала з рэвалюцыйнай сітуацыяй, што  складвалася там. Велізарны ўплыў  на яго зрабілі працы прагрэсіўных французскіх асветнікаў (Вальтэр, Мантэск'е, Ж. Ж. Русо), у якіх крытыкаваўся феадальны  лад, асабліва "Вялікая Французская  Энцыклапедыя" і працы Русо "Аб грамадскім дагаворы, або Прынцыпы палітычнага права" і "Меркаванні аб спосабе кіравання ў Польшчы  і аб праекце яго змянення, складзеным у красавіку 1772 года". Гэта спрыяла  фарміраванню ў К. рэспубліканскага светапогляду і засваенню ім новай  грамадска-палітычнай думкі, якая абвяшчала  найважнейшыя буржуазныя лозунгі - свабоду, роўнасць і брацтва.

 

Пасля кароткага падарожжа  ў Англію, Італію, Швейцарыю і  Германію летам 1774 К. вярнуўся ў Рэч  Паспалітую. Аднак, ні ў корпусе кадэтаў, ні ў арміі афіцэрскай пасады яму  не прапанавалі. Яе ў той час можна  было толькі купіць за 18 тыс злотых. Такіх грошай у К. не было. Цяжкае матэрыяльнае становішча вымусіла яго  пайсці хатнім настаўнікам да смаленскага  ваяводы, а з 1775 да гетмана польнага Вялікага княства Літоўскага (з 1781 ваяводы  полацкага) Юзафа Сасноўскага і  вучыць маляванню і жывапісу яго  дачок Людвіку і Кацярыну. Старэйшая  Людвіка, равесніца К. , закахалася ў  яго, і ён адказаў ёй узаемнасцю. Яны вырашылі пажаніцца. Але бацькі Людвікі былі супраць шлюбу сваей  дачкі з бедным шляхіццам. Маладыя  вырашылі абвянчацца ўпотай, але іх намер стаў вядомы бацьку і шлюб быў разладжаны. Лічаць, што тады і з'явілася вядомае выказванне гетмана "Галубкі не для вераб'ёў, а дочкі магнатаў не для шляхцюкоў".

 

Не знайшоўшы сабе годнага  занятку на радзіме, К. ўвосень 1775 зноў выехаў у Францыю, а адтуль - у  Паўночную Амерыку, дзе якраз  пачалася вайна супраць англійскага  каланіяльнага ўладарніцтва, якая па сваей сутнасці была буржуазнай рэвалюцыяй і выклікала да жыцця моцны  дэмакратычны рух. Несумненна, рэвалюцыйныя ідэі барацьбы за незалежнасць і свабоду  амерыканскага народа былі блізкія  К. У жніўні 1776 ён прыбыў у Амерыку  і 18 кастрычніка залічаны ў амерыканскую армію ў званні палкоўніка. На працягу 7 гадоў змагаўся ў радах амерыканскай арміі. Асабліва каштоўнымі былі яго  веды як ваеннага інжынера, бо амерыканская армія, што складалася ў асноўным з фермераў і простых гараджан, мела вострую патрэбу ў прафесійных  ваенных і ваенных інжынерах. Першым выпрабаваннем яго таленту  было складанне праекта і будаўніцтва  ўмацаванняў на берагах р. Дэлавер  для аховы Філадэльфіі, дзе ў  той час было сканцэнтравана кіраўніцтва барацьбой за незалежнасць і якая на працягу 10 гадоў была сталіцай дзяржавы. К. выдатна справіўся з заданнем, за што Савет Бяспекі штата Пенсільванія выдаў яму ва ўзнагароду пэўную грашовую суму. Вясной 1777 галоўная небяспека для Злучаных Штатаў навісла з поўначы, з Канады і Нью-Йорка, адкуль англічане рыхтаваліся разграміць армію паўстанцаў. У сувязі з гэтым рашэннем Кангрэса была ўтворана армія поўначы, у якую К. быў прызначаны галоўным інжынерам. Армія поўначы ў бітве пад Саратогай разбіла буйное злучэнне англійскіх войск. Гэта перамога, у значнай ступені дасягнутая дзякуючы добрым фартыфікацыйным умацаванням, пераадолець якія англічанам не ўдалося, стала пачатковым этапам паражэння Англіі ў вайне. Яна ўзняла дух амерыканскай арміі, павысіла яе аўтарытэт у Еўропе і садзейнічала афіцыйнаму прызнанню еўрапейскімі дзяржавамі дзяржаўнай самастойнасці ЗША. Пасля гэтай бітвы Дж. Вашынгтон у лісце ад 10.11.1777 пісаў старшыні Кангрэса, што К. "з'яўляецца чалавекам навукі і вышэйшых якасцей. Згодна з атэстацыяй, якую маю аб ім, заслугоўвае, каб мець яго на прыкмеце". У пачатку 1778 Кангрэс прыняў рашэнне стварыць крэпасці на ўзбярэжжы р. Гудзон. Вашынгтон прапанаваў на пасаду галоўнага інжынера кандыдатуру К., які і быў зацверджаны Кангрэсам. На працягу 2,5 года К. кіраваў будаўніцтвам самай вялікай крэпасці Злучаных Штатаў Вест Поінт, дзе пэўны час знаходзілася і штаб-кватэра Вашынгтона. Пасля паражэння на поўначы англічане наважыліся дамагчыся поспеху на поўдні, куды і былі перанесены галоўныя ваенныя дзеянні. Для арганізацыі аховы паўднёвых штатаў Кангрэс арганізаваў паўднёвую армію, галоўным інжынерам у якую быў прызначаны К. У паўднёвай арміі К. не толькі займаўся інжынернымі работамі (умацаваннямі, мастамі, пераправамі), але і камандаваў баявымі лінейнымі часцямі. За баявыя заслугі К., у ліку 3 іншаземцаў, атрымаў самую высокую баявую ўзнагароду ЗША - ордэн Цынцынаці і прыняты ў склад таварыства Цынцынатаў, ганаровым членам якога быў Вашынгтон. К. атрымаў таксама амерыканскае грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел, а ў асабісты падарунак ад Вашынгтона - пару пісталетаў. У Злучаных Штатах К. пасябраваў з многімі выдатнымі дзеячамі краіны. Ён актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, быў блізка знаёмы з многімі ваеннымі і палітычнымі дзеячамі, у т.л. з Т.Джэферсанам, аўтарам Дэкларацыі незалежнасці, абраным у 1800 прэзідэнтам ЗША. Ідэі амерыканскай рэвалюцыі поўнасцю супадалі з поглядамі К.

 

Вяртанне ў 1784 на радзіму  было бязрадасным. Родны маёнтак  у Сяхновічах быў абцяжараны даўгамі. Месца ў арміі Рэчы Паспалітай для аднаго з самых адукаваных і вопытных генералаў не знайшлося. У краіне панавала засілле каталіцкага  духавенства і свавольства магнатаў, а народ знаходзіўся пад цяжкім прыгнётам прыгоннага права. Застаўшыся без спраў, баявы генерал на працягу 5 гадоў займаўся сельскай гаспадаркай  у родных Сяхновічах. У апошняй  чвэрці 18 ст. у Рэчы Паспалітай узмацніўся працэс разлажэння прыгонніцтва, актывізавалася дзейнасць прыхільнікаў рэформ дзяржаўнага  ладу: С.Сташыца, Г.Калантая, К.Нарбута, І.Храптовіча і інш. У сувязі з  рашэннем сойма павялічыць армію  прыкладна ў 5 разоў (да 100 тыс. салдат і афіцэраў) К. прапанавалі пасаду камандзіра брыгады ў польскай арміі, хоць ён жадаў служыць у арміі  Вялікага княства Літоўскага. У лісце  ад 7.2.1790 ён прасіў генерала Несялоўскага вярнуць яго ў Вялікае княства  Літоўскае: "Хіба Вы адмаўляецеся ад мяне і лічыце няздольным служыць  Вам? Кім жа я з'яўляюся? Хіба я  не літвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэкамендацыю Брэсцкага сойміка), калі не Вам? Каго павінен абараняць, калі не Вас і  сябе самога? Калі гэта Вас не кране  для ўнясення прапановы пра мяне на сойме, каб вярнуўся, то я сам  буду вымушаны, бачыць Бог, што-небудзь  кепскае сабе ўчыніць! Таму, што злосць мяне бярэ: каб з Літвы ў Кароне служыў, калі вы не маеце трох генералаў. Калі вас вешаць на вяроўцы будуць гвалтаўнікі, тады толькі адумаецеся і  пра сябе пачнеце клапаціцца". Нягледзячы на такі адчай, К. не ўдалося  перавесціся з польскай арміі  ў армію Вялікага княства Літоўскага.

 

14.7.1789 пачалася Вялікая  французская буржуазная рэвалюцыя,  якая аказала рэвалюцыянізуючы  ўплыў на многія еўрапейскія  народы, у т.л. і Рэчы Паспалітай. Сойм Рэчы Паспалітай прыняў  шэраг важных законаў, накіраваных  на ўмацаванне органаў дзяржаўнай  улады: у студзені 1791 закон аб  кардынальных правах, які прадугледжваў  прызнанне пануючага становішча  за каталіцкай царквою, непарыўнасць  саюзу Польшчы і Вялікага княства  Літоўскага, незалежнасць і суверэннасць  Рэчы Паспалітай, свабоду слова  і друку, у сакавіку 1791 закон  аб сойміках, паводле якога беззямельная шляхта была пазбаўлена выбарчых правоў, у красавіку - закон аб гарадах, паводле якога за мяшчанамі прызнана права асабістай недатыкальнасці, права набыцця маёнткаў, пашыраліся і іншыя іх правы. Гэтыя законы сталі пачаткам буржуазных рэформ у Рэчы Паспалітай. Завяршэннем іх стала прынятая 3.5.1791 Канстытуцыя Ustаwа Rzаdоwа (Закон аб урадзе), паводле якой усталёўваліся новыя асновы арганізацыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання, пабудаваныя на прынцыпе падзелу ўлад. Дзяржаўны лад вызначаўся як канстытуцыйная манархія, але ўлада караля была абмежавана соймам (складаўся з палаты дэпутатаў і сената), якому належала заканадаўчая ўлада. Найбольш важным новаўвядзеннем была адмена "ліберум вета" і стварэнне адзінага ўрада для ўсей Рэчы Паспалітай. Урад (называўся "Варты правоў") складаўся з караля як старшыні ўрада, кіраўніка каталіцкага духавенства - прымаса, як старшыні камісіі асветы і 5 міністраў (паліцыі, пячаткі (унутраных спраў), ваеннага, фінансаў, замежных спраў), якіх прызначаў і здымаў кароль. На пасяджэнні ўрада маглі прысутнічаць з дарадчым голасам нашчадак прастола і старшыня (маршалак) сойма. Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі, і выданне новых цывільнага і крымінальнага кодэксаў. Канстытуцыя 3-га мая - гэта вынік кампрамісу класа феадалаў з буржуазіі, якая нараджалася. Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай бачылі ў Канстытуцыі толькі пачатак і падрыхтоўку да рэвалюцыйных пераўтварэнняў і цалкам яе падтрымлівалі. Як перакананы рэспубліканец і праціўнік усякай манархіі, К. без ваганняў прыняў прысягу на вернасць Канстытуцыі 3-га мая і распарадзіўся, каб яе прынялі і падпарадкаваныя яму афіцэры, нягледзячы на тое што Канстытуцыя прадугледжвала захаванне манархіі. Рэакцыйныя і клерыкальныя элементы разглядалі новую Канстытуцыю як здзейсненую рэвалюцыю. Вясной 1792 яны абвясцілі акт Таргавіцкай канфедэрацыі, выступілі супраць Канстытуцыі і звярнуліся за дапамогай да суседніх дзяржаў, учыніўшы тым самым акт дзяржаўнай здрады. Скарыстаўшы такую зачэпку, Расія аб'явіла вайну Рэчы Паспалітай. Фактычна гэта была нічым не прыкрытая агрэсія. У абарону Канстытуцыі выступілі слабыя і раз'яднаныя часці войск Рэчы Паспалітай. Адна з першых бітваў, у якой вызначылася дывізія пад камандаваннем К., адбылася каля в. Дубенкі на Заходнім Бугу. У гэтай бітве К., маючы пад сваім камандаваннем каля 5 тыс салдат і афіцэраў, стрымаў націск 20-тысячнага рускага войска, што дало магчымасць усей паўднёвай арміі пад камандаваннем князя Ю. Панятоўскага адысці на новыя пазіцыі. Аднак лёс гэтай кампаніі быў прадвызначаны, бо многія магнаты, шляхта і сам кароль перайшлі на бок таргавічан. Варшаву занялі таргавічане і царскія войскі. І хоць К. за ваенныя заслугі ў кампаніі 1792 быў узнагароджаны ордэнам "Віртуці Мілітары" і атрымаў званне генерал-лейтэнанта, ён 30.7.1792 у знак пратэсту супраць змовы таргавічан з каралем падаў у адстаўку і выехаў за мяжу. 26.8.1792 заканадаўчы Сход Францыі прысвоіў К. званне ганаровага французскага грамадзяніна.

 

Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай у канцы 1792 і пач 1793 пачалі рыхтаваць народнае паўстанне супраць  таргавічан і замежных акупантаў. У  жніўні 1793 К. пад чужым імём прыехаў  у Гродна, дзе сустракаўся з  генераламі Бышэўскім, Грахоўскім і  інш. вайскоўцамі. Падрыхтоўкай да паўстання  кіравала група патрыётаў, вымушаных  пакінуць краіну і выехаць у Лейпцыг  і Дрэздэн. Сярод іх былі Г.Калантай, І. Патоцкі і Касцюшка. На тэрыторыі  Рэчы Паспалітай дзейнічалі тайныя саюзы  і таварыствы прыхільнікаў паўстання, якія ўзначальвалі І. Дзялынскі, Я. Ясінскі  і інш. К. разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі і забітасці  паднявольных сялян да барацьбы неабходна  далучыць патрыятычна настроеную шляхту. Аднак гэта вяло да кампрамісаў і  ў пэўнай ступені адштурхоўвала  сялян ад актыўнай барацьбы, бо нават  прагрэсіўная шляхта не хацела сацыяльнай рэвалюцыі, а імкнулася толькі да аднаўлення парадкаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй 3-га мая. Гэта асабліва выявілася ў час паўстання.

 

24.3.1794 у Кракаве ўспыхнула  паўстанне, у якім прынялі ўдзел  шляхта, мяшчане і часткова сяляне. Паўстанне ўзначаліў К. , абвешчаны  "вышэйшым і адзіным начальнікам  нашых узброеных сіл і кіраўніком  усяго нашага паўстання". У  гэты ж дзень быў абнародаваны "Акт паўстання грамадзян, жыхароў  Кракаўскага ваяводства" і К.  прысягнуў не выкарыстоўваць  давераную яму ўладу ў чыіх-небудзь  асабістых інтарэсах, "а толькі  для абароны цэласнасці граніц, вяртання самаўладдзя народа  і ўстанаўлення ўсеагульнай свабоды". У "Акце " выкрываліся подласць, ілжывасць і вераломства царыцы  Кацярыны ІІ і прускага караля  Фрыдрыха Вільгельма, адзначалася,  што галоўнай мэтай Кацярыны  ІІ і Фрыдрыха было жаданне  "распаўсюдзіць панаванне тыраніі"  і задушэнне свабоды не толькі ў сваіх дзяржавах, але і ў суседніх народаў. "Акт" яшчэ раз выкрыў перад усім светам паказаны лібералізм Кацярыны ІІ. Палітычнае кіраўніцтва паўстаннем ускладалася на Вышэйшы нацыянальны савет. Надзвычайнымі мясцовымі органамі былі Камісіі кіравання ў ваяводствах, якія ў сваю чаргу стваралі "дазорныя ўпраўленні". Кожнае ўпраўленне ахоплівала 1000-1200 сялянскіх гаспадарак. Ствараліся новыя рэвалюцыйныя суды, якія павінны былі разглядаць крымінальныя справы аб злачынствах, накіраваных супраць паўстання. Выданне "Акта..." мела выключнае значэнне для мабілізацыі прагрэсіўных сіл на барацьбу з унутранай рэакцыяй і замежнымі захопнікамі. "Акт..." абавязваў К. і Вышэйшы нацыянальны савет выпускаць як мага часцей пракламацыі і звароты да народа, паведамляць яму пра сапраўднае становішча спраў. У гэтым таксама выяўляліся дэмакратычныя прынцыпы паўстання і імкненне прыцягнуць да ўдзелу ў ім самыя шырокія масы народа. У першы ж дзень паўстання К. звярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзян", "Да духавенства", "Да жанчын". Кожная з іх глыбока эмацыянальна і пераканаўча заклікала стаць на абарону свабоды і айчыны. Энергічная ідэалагічная падрыхтоўка паўстання і арганізацыйная работа па ўцягненні простых людзей у барацьбу за свабоду напачатку мелі пэўны поспех. Каб далучыць сялян да паўстання, К. лічыў неабходным адмяніць прыгоннае права, таму Канстытуцыя 3-га мая, якая захоўвала саслоўную няроўнасць і прыгонную залежнасць сялян, не была яго ідэалам. Але "Акт..." не закранаў пытання пра аднаўленне Канстытуцыі, а канчатковае вызначэнне дзяржаўнага і грамадскага ладу адносіў да часу заканчэння рэвалюцыйнай вайны.

Информация о работе Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка