Лев Сапега

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2012 в 22:57, реферат

Описание

Мэта курсавой работы – вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі аб ролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.
Адпаведна з пастаўленнай мэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:
– прааналізаваць палітычную і дыпламатычную дзейнасць Льва Сапегі;
– праанілізаваць Статут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў;
– паказаць Льва Сапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым і трагічным сямейным лёсам.

Содержание

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА
ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА
ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ
ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС КРЫНІЦ І ДАСЛЕДВАННЯЎ

Работа состоит из  1 файл

Лев Сапега.docx

— 68.87 Кб (Скачать документ)

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА

ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ

ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС КРЫНІЦ І ДАСЛЕДВАННЯЎ 

 

 

УВОДЗІНЫ 

 

У шматвяковай гісторыі Беларусі ёсць залатая пара – эпоха гуманізму  і адраджэння асветніцтва. Менавіта на гэты перыяд прыпадае дзейнасць  аднаго з найвыдатнейшых асоб нашай  мінуўшчыны, чалавека выключна адаронага  і таленавітага, прыроджанага дыпламата, палітыка і юрыста – Льва Сапегі.

На жаль, да нядаўняга часу пра  Льва Сапегу не шмат пісалася, а калі і гаварылася, дык павярхоўна. Прычынаў гэтаму шмат. Але галоўнай з іх з'яўляецца той факт, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў гісторыя краіны перакручвалася: агрэсіўна знішчалася і ганьбавалася ўсё, зробленае некалі беларускай шляхтай ды славутымі князёўскімі дынастыямі.

Цяпер жа імя Льва Сапегі вяртаецца  з небыцця. Упамінанні аб яго асобе, аб яго палітычнай, грамадскай, асветніцкай  дзейнасці можна знайсці ў  кнігах Алеся Марціновіча, Вітаўта Чаропкі, С.А.Падокшына, ў розных энцыклапедычных даведніках і часопісах. Сярод гэтых крыніц асабліва хочацца адзначыць працу вядомага беларускага даследчыка В.І.Саверчанка “Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега”, у якой найбольш падрабязна асвятляецца драматычны лёс выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі і яго барацьба за самастойнасць дзяржавы. Пры напісанні курсавой работы абавязкова прадугледжваецца выкарыстанне такіх гістарычных крыніц, як Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., які з'яўляецца адным з важнейшых помнікаў гісторыі Беларусі, і матэрыялаў з сямейных архіваў дому Сапегаў і Радзівілаў.

Мэта курсавой работы – вывучэнне  гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду  жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі аб ролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства  Літоўскага.

Адпаведна з пастаўленнай мэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:

– прааналізаваць палітычную і дыпламатычную  дзейнасць Льва Сапегі;

– праанілізаваць Статут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні  і выкананні артыкулаў;

– паказаць Льва Сапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым  і трагічным сямейным лёсам.

 

ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА

Род Сапегаў – адзін з самых  магутных на Беларусі. Яго моц і  багацце можна параўнаць хіба што з набыткамі Радзівілаў. Самі Сапегі пачынальнікам свайго роду лічылі вялікага князя Віценя, “роданачальніка князеў Літоўскіх” – Віценя[1]. На пахавальным помніку адного з Сапегаў іх радавод быў пададзены наступным чынам: “Івану Сымонавічу Сапегу... сыну Сунігайлы Пунігайлавіча Сафіі, троцкага кашталяна, які пры святым хрышчэнні прыняў імя Сымона... унука Пунігайлы Нарымунтавіча, сучасніка Альгерда і таксама кашталяна троцкага, названага па-грэчаску Сафіяй за сваю мудрасць, адкуль выводзяць сваю прозву Сапега ўсе нашчадкі Нарымунтавіча, роднага брата Белзскага і падольскага князёў, праўнука Нарымунта Гедымінавіча, пінскага епарха, сына Гедыміна Віценавіча, унука Віценя – роданачальніка князёў Літоўскіх”[2].

Граматы, выдазенныя Сапегам Жыгімонтам Старым, а пасля Жыгімонтам Аўгустам, пацвярджалі, што яны на самой справе па паходжанні Нарымунтавічы (або Нарымонтавічы). Праўда, некаторыя даследчікі выказваюць сумненні ў такім старажытным і знатным паходжанні Сапегаў і называюць такі радавод фікцыяй. Выказваюцца думкі, што Сапегі вядуць свой радавод з куды менш знатных смаленскіх баяр. Акты метрыкі Вялікага княства Літоўскага таксама сведчаць аб тым, што калыскай роду Сапегаў была Смаленшчына. Гэтым можна растлумачыць тое, што Сапегі не насілі княжацкі тытул.

Першым з роду Сапегаў, чыё імя  зафіксавана ў актах і хроніках таго часу з'яўляецца Сямён Сапега, пісар караля Казіміра Ягелончыка, які жыў у першай палове XV ст. Яго сын, Багдан Сапега, у 1475 г. ажаніўся з дачкой праваслаўнага беларускага князя Фёдара Друцкага-Сакалінскага. У якасці пасагу ён атрымаў уладанні ў Віцебскай зямлі, у прыватнасці Чарэйскі манастыр. Ад Багдана і пайшла чарэйская лінія роду Сапегаў, да якой адносіцца і Леў Сапега1.

Па сямейнай традыцыі прадстаўнікі рода служілі пры двары пісарамі. Падымаліся і да ваяводстваў. Напрылад, Іван Багдановіч (дзед Льва Сапегі) стаў віцебскім ваяводам, а пасля і ваяводам падляшанскім. А ягоны сын Іван ажаніўся з княгіняй Багданай з роду князеў Друцкіх-Сакалінскіх. У гэтай сям¢і 4 красавіка 1557 г. у маёнтку Астроўна (цяпер гэта вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці) і нарадзіўся хлопчык, якого хрысцілі па праваслаўнаму абраду і назвалі Леонам

Сапегі-старэйшыя былі пазбаўлены рэлігійнага фанатызму і таму без усялякіх ваганняў накіравалі свайго сына ў пратэстанцкую школу. Выхаванныя на асветніцкіх гуманістычных ідэях, яны свой галоўны бацькоўскі абавязак бачылі ў тым, каб даць сваім дзецям (апрач Лева ў сям’і было яшчэ двое сыноў, а таксама тры дачкі) добрую адукацыю. А радзівілаўская школа на той час была найлепшай навучальнай установай у Беларусі.

У Нясвіжскім замку, куды прывезлі Л.Сапегу, тады жылі і працавалі запрошанныя  гаспадаром Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя ва ўсей Еўропе дзеячы тагачаснай навукі і культуры: Дж.Бландрата, Я.Тэнанд, Р.Шоман ды многія іншыя. Некаторыя з іх адначасна выкладалі ў школе.

У Радзівіла працавалі таксама  беларускія думнікі Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі ды Мацвей Кавячынскі. Там, у 1562 г. яны выдалі на беларускай мове “Катэхзіс”. Якраз “Катэхізіс” і быў першай кніжкай, па якой Леў Сапега навучыўся чытаць на матчынай мове, з якой ён атрымаў пачатковыя звесткі пра Сусвет і пра Бога.

Нясвіжскі гурток гуманістаў, сярод  якіх выхоўваўся Сапега, надта паўплываў  на станаўленне яго асобы. Адпрыродныя здольнасці Льва і яго схільнасць да навук выявіліся вельмі рана. Ужо у дзяцінстве ён, акрамя роднай беларускай, выдатна авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай і грэцкай мовамі.

У трынадцаці гадовым узросце Леў  Сапега разам з дзецьмі Мікалая  Радзівіла Чорнага – Юрыем  і Станіславам – накіроўваецца  ў Германію і паступае ў знакаміты  Ляйпцыгскі універсітэт, дзе некалькі гадоў вывучае гісторыю рымскага і царкоўнага права, глыбока аналізуе творы антычных філосафаў, найперш  Платона і Арыстоцеля, прачытвае  хронікі сярэднявечных гісторыкаў, трактаты тэолагаў-схалістаў, захапляецца ідэямі Лютара, Кальвіна, Цвігі і становіцца свядомым прыхільнікам пратэстантызму. Праўда, многа пазней пра сваё юнацкае захапленне рэфармацыйнымі вучэннямі ён скептычна скажа: “Кідаўся я тады на розныя спакусы і быў дурны як авечка, асабліва калі вучыўся ў нямецкіх ерэтычных школах”.

На радзіму Сапега вярнуўся пасля 1572 г., калі памер бяздетны кароль і  вялікі князь Жыгітмонт ІІ Аўгуст, апошні нашчадак дынастыі Ягайлавічаў. Першыя гады на радзіме былі вельмі няпростыя ў жыцці Сапегі. Вядома, што ён не знайшоў месца на службе1. У лісце да Крыштофа Радзівіла піша: “А я, небарака, яшчэ не ведаю, дзе сесці, і ўжо ўдумаў да кляштара ўступіць, бо нікога за мяне няма на свеце. Да гэтага часу не ўмеў падлісцівіць, а вучыцца ўжо позна...”2

Толькі пасля 1576 г., з абраннем гаспадаром Рэчы Паспалітай ваяводы Сцяпана  Батуры, па хадатайніцтве князя Мікалая  Радзіла Рудога, Сапегу прянялі на службу да двара Сцяпана Батуры.

Малады Сапега ўразіў уладара лацінай, веданнем законаў і разважлівым  не па гадах розумам. Сцяпан Батура прадбачна заўважыў у гэтым юнаку талент “дзяржаўнага мужа”.

Але галоўнай умовай набыцця якой-небудзь  больш значнай пасады ў складанай  іерархічнай структуры Рэчы Паспалітай было адданае служэнне манарху ды абарона гаспадарства ад знешніх  ворагаў. Для Сапегі, які марыў аб кар’еры, хутка з’явілася магчымасць паказаць сябе на гэтай ніве: ў 1579 годзе узнавілася вайна Рэчы Паспалітай з усходнім суседам – Маскоўшчынай за вызваленне гарадоў і зямель, заваяваных Іванам ІV Жахлівым.

На асабістыя сродкі, прынятыя ў  спадчыну ад бацькі, Л.Сапега сфармаваў  харугву і ў складзе каралеўскага войска змагаўся пад Вялікімі Лукамі, Псковам ды Завалачам. Па завяршэнні баявых дзеянняў, як узнагароду за подзвігі, учыненныя на вачах караля і вялікага князя Сцяпана Батуры, 4 лютага 1580 г. Сапега атрымаў вельмі прэстыжную і, галоўнае, надзвычай перспектыўную пасаду сакратара Вялікага Княства. У 1581 годзе Леў Сапега заняў пасаду найвышэйшага пісара Дзяржаўнай канцэлярыі Вялікага Княства. З гэтага моманту яму становяцца даступныя ўсе гаспадарскія тайны.

Ужо ў першы год пісарства Л.Сапегі выразна акрэслілася яго жыццёвае крэда і сэнс будучай чыннасці. Ён становіцца барацьбітам за незалежнасць Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Першы значны крок Сапегі на гэтым шляху – стварэнне ў 1581 г. (разам з канцлерам Астафеем Валовічам ды падканцлерам Крыштафам Радзівілам Перуном) Трыбунала Вялікага Княства – апеляцыйнага гаспадарскага суда. Утварэнне Трыбунала ў Княстве, апрач узмацнення дзейнасці законаў, мела яшчэ і прэстыжныя меркаванні: дэманстравала моц гаспадарства, яго здольнасць забяспечыць поўную абарону правоў сваіх грамадзянаў.

Нягледзячы на цяжкасці, з якімі  сутыкнуўся Сапега ў падрыхтоўчы  перыяд, Трыбунал адразу пасля ўтварэння  набыў статус самай аўтарытэтнай судовай інстанцыі і заставаўся такім на працягу ўсяго існавання дзяржавы.

Новае выпрабаванне на сталасць для  Сапегі пачалося ў пачатку 1584 г. Увосень 1583 г., калі ён, выконваючы свае абавязкі, знаходзіўся ў Кракаве пры двары Сцяпана Батуры, аб’яднанныя орды Асманскай імперыі ды крымскіх татараў напалі на паўдневыя землі Рэчы Паспалітай. Каб засцерагчы ад небяспекі ўсходнія рубяжы Княства на перыяд вайны з паўдневым ворагам, урад прыняў рашэнне падпісаць мір з Маскоўшчынай.

Ранняй вясною 1584 г. пасольства на чале з Сапегам, якому тады яшчэ не споўнілася і 27 гадоў, выпраўляецца да Івана IV. У склад пасольства ўваходзіла 275 чалавек. Аднак Сапегу не ўдалося ўбачыцца з царом. Пад Мажайскам паслоў сустрэў ганец з Масквы і перадаў загад спыніцца ды чакаць далейшых распараджэнняў. Прычыну затрымкі не растлумачылі. І только крыху пазней адзін з ахоўнікаў выпадкова прагаварыўся аб смерці манарха. Праз нейкі час прыйшоў новы загад – ехаць далей у Маскву.

Ля Масквы-ракі пасольства сустрэлі два царскія прыставы і афіцыйна паведамілі Сапегу аб смерці 28 сакавіка 1584 г. Івана IV, а таксама аб узыходзе на маскоўскі трон ягонага сына –  Федара Іванавіча.

Пры прыезде ў Маскву Сапегу пад  ганаровым эскортам праводзілі да пасольскай рэзідэнцыі, дзе некалькі дзён трымалі  пад старожаю. А першая аўдыенцыя  паслоў адбылася толькі 12 красавіка 1584 г. Леў Сапега нарэшце атрымаў магчымасць выказаць сваю незадаволенасць стаўляннем да яго. Але на пратэст пасла ніхто не адрэгаваў: фанабэрыстасць ды паграда да іншаземцаў жыла тут спрадвеку. Уражанні маладога пасла ад сустрэчы з маскоўскімі баярамі таксамі былі не з найлепшых. Перад аўдыенцыяй маскоўскія баяры, не зважаючы на прысутнасць замежных паслоў, перасварыліся за месца пад час перамоваў і, не знайшоўшы пагаднення, многія з іх паехалі з Крамля.

З самага пачатку перамоваў Леў Сапега як кіраўнік пасольства апынуўся ў экстраардынарным становішчы: усе граматы і лісты, падпісанныя Сцяпанам батурам і замацаванныя пячаткамі Кароны ды Княства, адрасаваліся Івану IV. Узнікла складаная сітуацыя. Надзеі на хуткае падпісанне міру бурыліся. Больш таго, з’явілася пагроза поўнага зрыву перамоваў, бо кіраўнік пасольства не меў права без згоды з каралём і вялікім князем распачынаць штосьці самавольна. Але варочацца ні з чым, не падпісаўшы пагаднення з Маскоўшчынай, Леў Сапега не мог. Ён адчуваў асабістую адказнаць за лёс Радзімы, выдатка ўсведамляючы, што ад вынікаў перамоваў шмат у чым залежыць яе будучыня.

Пасля доўгай цяганіны баяры дазволілі выправіць пасыльных у Рэч Паспалітую. Па вяртанні пасыльных перамовы ўзнавіліся і Сапега сустрэўся з царом Фёдарам.

Каб павялічыць свае шансы на поспех, Сапега скарыстаў дзейсны ў тагачаснай міжнароднай палітыцы спосаб: наўмысна паведаміў цару, што туркі рыхтуюцца  да вайны з Масковіяй і султан шукае палякаў і беларусаў  у хаўруснікі. Праз некалькі дзен пасля  спрэчак паміж Маскоўскай Руссю  і Рэччу Паспалітай быў падпісаны  мір. Акрамя таго, Сапега дамогся ад Фёдара Іванавіча вызвалення з палону, без ніякога выкупу, каля 900 беларусаў1.

Сама сустрэча з царом пакінула непрыемнае ўражанне. Федар Іванавіч здаўся Сапегу блазным. “Вялікі князь  малы ростам, уведамленняў у яго  небагата, або, як іншыя кажуць і  як я сам заўважыў, зусім няма, – гаворыцца ў лісце Сапегі да папскага легата Баланьеці. – Калі падчас маёй аўдыенцыі сядзеў на пасадзе  ва ўсіх сваіх царскіх упрыгожваннях, дык, гледзячы на скіпетр і дзяржаву, усе смяяўся”2.

Удалыя перамовы прынеслі Сапегу славу  выдатнага дыпламата. Сцяпан Батура прызначыў яму ўзнагароды – Слонімскае староства, а з 2 лютага 1585 г. – пасаду падканцлера Вялікага Княства.

Хутка і ў асабістым жыцці  Сапегі адбыліся перамены. У 1586 г. ён ажаніўся з удавою князя С.Збарожскага Даротай Фірліёўнай. Але матэрыяльнае становішча падканцлера выглядала не надта добра. Каб справіць вяселле ён прадаў адзін са сваіх маенткаў. Пабраўшыся з заможнай удавою, спадчынніцай вялікіх багаццяў подканцлер істотна павялічыў свой капітал. Аднак нельга думаць, што шлюб Сапегі і Дароты – вынік меркантыльнага разліку падканцлера. Іх паяднала глыбокае ўзаемнае каханне3.

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА  

 

Стаўшы падканцлерам Л.Сапега пачаў  у першую чаргу абараняць інтарэсы Вялікага Княства1. Часам яму даводзілася просто ігнараваць пастановы уніі і сумесных соймаў, калі разумеў – іх выкананне не пойдзе на карысць беларускай дзяржаве. А такіх выпадкаў назіралася нямала, бо, хоць згодна Люблінскай уніі, становішча Польшчы і Літоўскага княства з¢яўлялася аднолькавым, на самой справе ўзнікла пагроза поўнага пераходу кіраўніцтва да Кароны.

Небяспека ўзрасла пасля нечаканай  смерці ў 1586 г. Сцяпана Батуры. Разгарнулася жорсткая барацьба за карону. Сярод  кандыдатаў былі сын шведскага караля Жыгімонт ІІІ Ваза, аўстрыйскі эрцгерцаг  Максімільян і маскоўскі цар Фёдар Іванавіч.

Леў Сапега, як і большая частка шляхты Вялікага Княства, рабіў усё, каб кандыдатура Фёдара атрымала большасць галосоў на Вольным Сойме, прызначаным на канец чэрвеня 1587 г.

Информация о работе Лев Сапега