Лев Сапега

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2012 в 22:57, реферат

Описание

Мэта курсавой работы – вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі аб ролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.
Адпаведна з пастаўленнай мэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:
– прааналізаваць палітычную і дыпламатычную дзейнасць Льва Сапегі;
– праанілізаваць Статут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў;
– паказаць Льва Сапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым і трагічным сямейным лёсам.

Содержание

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА
ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА
ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ
ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС КРЫНІЦ І ДАСЛЕДВАННЯЎ

Работа состоит из  1 файл

Лев Сапега.docx

— 68.87 Кб (Скачать документ)

Аднак хлуслівым абяцанням непаслядоўнага манарха Леў Сапега не паверыў і яшчэ больш пераканаўся, што толькі выданне новага Статута ды абавязковае выкананне яго артыкулаў пакладзе канец беззаконню.

Падканцлер прыспешвае падрыхтоўку  Статута да друку, ахвяруе на яго  выданне ўласныя сродкі. Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў  выйшаў новы Статут. Адпаведна з новым заканадаўствам усе важкія пытанні ўнутранага жыцця Вялікага Княства вырашаліся цяпер самастойна.

Статут – буйная перамога Льва Сапегі. Як аднаго з ягоных аўтараў, як рэдактара, як фундатара выдання1. Сам падканцлер вызначыў сваю працу над Статутам так: “Дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомасти права показал»2.

Калі ж казаць мовай фактаў, дык  перш-наперш трэба адзначыць, што  Статут на працягу двухсот гадоў  лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і адным з самых дэмакратычных. Карысталіся ім і ў Польшчы, паводле Статута працавалі суды ў Латвіі, Эстоніі і на Украіне. Статут пераклалі на нямецкую, расійскую, лацінскую і французскую мовы. Ну, а Літва жыла паводле ягоных законаў да сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Менавіта дзякуючы яму беларусы яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі не зніклі з гістарычнай арэны3.

леў сапега палітычная дыпламатычная

ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ 

 

У 1589 г. ў найвышэйшых структурах улады Вялікага Княства адбыліся змены. Пасля смерці Астафея Валовіча (канец 1587 г.) віленскае ваяводства перайшло да Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна. Леў Сапега атрымаў вакантную пасаду канцлера, узначаліўшы адзін з адказных органаў выканаўчае ўлады гаспадарства. Ад яго цяпер цалкам залежала практычнае ажыццяўленне ўнутраннай і вонкавай палітыкі Княства: падрыхтоўкасваіх і прыйманне замежных пасольстваў, правядзенне павятовых соймаў і галоўных з'ездаў Княства. На плечы Сапегі лягла адказнасць за дзейнасць мясцовых уладаў, праваахоўных установаў, урэгуляванне канфліктаў паміж дзяржаваю і царквой і многае іншае.

Аднак у сваіх дзеяннях і на пасадзе канцлера Сапега не быў цалкам свабодны. Нягледзячы на новае заканадаўства, ў гаспадарстве па-ранейшаму прысутнічаў адзін з парадоксаў улады. Ні ўрад, у які акрамя канцлера ўваходзілі падканцлер, ваяводы, вялікі гетман, маршалкі, ні галоўны заканадаўчы орган Княства – Вальны Сойм – не валодалі эканамічнымі правамі на тэрыторыі свайго ж гаспадарства. Яны фактычна не вызначалі кадравай палітыцы Княства. Права на прызначэнне на кіраўнічыя пасады трымаў у сваіх руках манарх. У выніку ўся без выключэння беларуская шляхта на справе матэраяльна залежала ад вялікага князя, бо ён падпісваў прывелеі на вольныя землі, а таксама на свецкія і духоўныя вакансіі. Пры гэтай даволі спецыфічнай форме абмежаванай манархіі ў Вялікім Княстве любая палітычная апазіцыя гаспадару заўседы параўнальна легка ім жа і разбівалася. Канцлер у сваю чаргу не жадаў мірыцца з неабмежаванымі дзеяннямі манарха, трагічныя вынікі якіх для Княства былі ўжо відавочныя. Ён пачынае барацьбу з Жыгімонтам ІІІ за поўную самастойнасць Княства, імкнучыся прымусіць яго паважаць вялікакняскія законы.

Аднак Жыгімонт праігнараваў патрабаванні канцлера: у 1590 г. пад ўздеяннем польскай каталіцкай магнатэрыі ён зрабіў спробу зноў абысці законы Вялікага Княства1. Тады, на месца кракаўскага біскупа заняў Юрый Радзівіл, які да гэтуль з'яўляўся віленскім. Гэтае назначэнне насцярожыла Сапегу: ёе прадбачыў спробукаронных дыгнітарыяў правесці на Віленскае біскупства паляка. Так яно і здарылася. Палякі, спасылаючыся на тое, што Кракаўскае біскупства дасталася літвіну, прапаноўвалі наўзамен аддаць Віленскае паляку Бернарду Мацееўскаму. А Вільня была тагачаснай сталіцай Беларусі. Канцлер добра разумей далёкія намеры польскіх палітыкаў. Важна стрварыць прэцэндэнт, парушыці артыкулы Статута і назначыць на пасаду ў Княстве “чужаземца”. Сапега рашуча вырашыў: “Або загінць, або дамагчыся таго, каб літвін быў віленскім біскупам”2. І дамогся. На ўсе просьбы, мольбы і пагрозы Жыгімонта прыкласці пячатку Княства да намінацыі Мацееўскага Сапега адказваў адмовай. Некалькі гадоў доўжылася гэтае супрацьстаянне. Жыгімонт і ягоныя польскія дарадчыкіўсяляк спрабавалі зламаць волю Сапегі. Дзейнічалі і праз папу, і праз папскага легата. У 1595 г. Жыгімонт чарговы раз патрабаваў ад канцлера паставіць пячатку, маўляў Крыштоф Радзівіл згодны на гэта. Сапега не паддаўся на кралеўскі націск, а напісаў ваяводзе. Сапраўды, Радзівіл гатовы пайсці на кампраміс, каб на далейшы час забараніць соймавай пастановай назначэнне палякаў на пасады Вялікага Княства, а літвінам пад пагрозай пакарання прымаць назначэнні на польскія пасады. Праект ваяводы падабаўся Сапегу, але ён настойваў на згодзе станаў Вялікага Княства. А вось станы на павятовых соймах аднадушна пратэставалі супраць намаганняў Жыгімонта. Сапега адчуваў за сабой падтрымку ўсёўй дзяржавы і заставаўся непахісным. Нарэшце, у 1597 г. Жыгімонт абвясціў Мацееўскага віленскім біскупам, а для пацвярджэння намінацыі папам рымскім вырашыў паставіць на прывелеі польскую пячатку, спадзеючыся, што ў Рыме прызнаюць яе за літвінскую. Сапега заявіў каралю пратэст і зноў даў зразумець яму, што Княства не пагадзіцца з такой намінацыяй. Папскія прадстаўнікі, у сваю чаргу, ўважліва сачылі за супрацьстаяннем манарха і канцлера. Інтарэсы каталіцкага касцёла для папы былі вышэйшымі за інтарэсы польскага ўраду. Бок Літвы прыняў папскі нунцый, які забараніў ад імем папы Мацееўскаму ехаць у Вільню. Толькі смерць Юрыя Радзівіла ў студзені 1600 г. дала Жыгімонту магчымасць з гонарам адступіць – месца кракаўскага біскупа дасталася Мацееўскаму, а віленсім біскупам стаў беларус Бенедыкт Война1.

Канфлікт паміж Жыгімонтам і  Сапегам праз віленскае біскупства цікавы яшчэ адной акалічнасцю. Якраз  яна, як, можа, нішто іншае, дазваляе зразумець усю веліч асобы канцлера. З біяграфічных дакументаў Сапегі вядома, што ён у 1586 г. прыняў каталіцкую веру і, здавалася б, згодна з логікай тых часоў, мусіў бы абараняць гонар сваёй канфесіі, спрыяць яе умацаванню. Аднак, як канцлер паставіў на першае месца палітычныя інтарэсы сваёй дзяржавы2. Аб гэтым гаворыцца і ў лісце да Мікалая Раздівіла: “Я католік і з ласкі Божай каталікам хачу памерці, але спакой Айчыны сваёй да скону дзён сцерагчы буду”.

Жыгімонт Ваза, сутыкнуўшыся з жалезнай воляй канцлера, пацярпеў фіяска і  мусіў нарэшцце скарыцца: пры развязванні  навата дробязных пытаннях на тэрыторыі  Вялікага Княства ён павінен быў  лічыцца з думкай Сапегі, адсылаючы яму ўсе паперы і граматы для папярэдняга ўзгаднення. Ніводны каралеўскі дакумент з гэтага без канцалярскага подпісу і пячаткі Вялікага Княства не меў сілы на землях дзяржавы.

Апрач супрацьстаяння манарха і  канцлера ў Рэчы Паспілітай існавала яшчэ штам праблем: фінансавая, канфісійная, павялічылася небяспека ўнутранных канфліктаў з-за адсутнасці Жыгімонта  ІІІ, які пасля смерць бацькі, шведскага  караля Іаана, з дазволу Сойма (травень 1593 г.) ад'ехаў у Швецыю, дзе пачаў дамагацца трона. Жыгімонт запрасіў с сабой і канцлера, але ён, спаслаўшыся на хваробу, адмовіўся. Пераадольваючы цяжкасці, Л. Сапега ў гэтым часе шмат сілаў аддае ўрэгуляванню канфліктаў паміж шляхтай, вядзе перамовы з пратэстантамі, якія патрабавалі ад улады выканання Акта Канфедэрацыі 1573 г., распачынае ўпарадкаванне галоўнага архіва Княства, развязвае істотнае пытанне аб удзеле Вялікага Княства ў антытурэцкай кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў.

Праз некаторы час узнікала і  рэальная пагроза вайны са Швецыяй, так як на карону прэтэнзіі прад'явіў Карл, дзядзька Жыгімонта Вазы.

Але найбольш клопатаў канцлеру на той  момант прынеслі казацкія атрады Лабады і Налівайкі, што рабавалі маёнткі  беларускай і украінскай шляхты, выпальвалі вёскі, руйнавалі гарады. Леў Сапега і Крыштаф Радзівіл арганізавалі супраціў казацкім аддзелам. На чале з Мікалаем Буйвідам і крычаўскім старастам Багданам Саламярэцкім беларускія жаўнёры паквіталіся з бунтаўнікамі на Буйніцкім поле, што пад Магілёвам. Севярын Налівайка быў злоўлены і пакараны1.

У гэтыя ж гады адбыліся і істотныя змены ў асабістым жыцці канцлера. Трэба адзначыць, што у сваім сямейным жыцці Льва Сапегу не аднойчы напаткала бяда. У раннім веку памерла дачка Катаржына. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжанны ў 1588 г. У 1591 г. пры народзинах памерла першая жонка. Гэты сын пражыў чатыры тыдні. Жонка пакінула яму двухгадовага сына (Яна Станіслава, народжаннага ў 1589 г.)) і зусім асірацелую дачку ад першага мужа Барбару… Яна завяшчала мужу вялікую маёмасць, а таксама 30 тыс. злотых. Праз восем год, у 1599 г., Сапега ажаніўся ў другі раз, узяўшы князеўну Гальшку Радзівілаву, дачку Крыштофа Радзівіла. Вяселле адбылося ў Вільне, а Сапега стаў ўладаром Друі, Асвеі, Залесся, Дзедзіна і Чурыловіч2.

Між тым, прадчуванні Л. Сапегі спраўдзіліся: нястрымнае жаданне Жыгімонта Вазы набыць бацькаву кароны прывяло да вайны са Швецыяй.

Каб пазбавіць шведаў падтрымкі  з боку Масковіі ды пазбегнуць адначаснай вайны з дзюма дзяржавамі, улады  Рэчы Паспалітай восенню 1600 г. накіравалі да Барыса Гадунова пасольства з мэтаю  падпісаць “вечны мір”. Адказную місію зноў , як і ў 1584 г., узначаліў Л. Сапега, за плячыма якога цяпер быў багаты дыпламатычны вопыт.

Надзелены Генеральным Вальным  Соймам ды манархам надзвычайнымі паўнамоцтвамі, канцлер 27 верасня 1600 г., разам з Гальяшам Пельгрымоўскім, сакратаром княства, Янам Сапегам, віцебскім ваяводам, Станіславам  Варшыцкім, варшаўскім кашталянам і  іншымі прадстаўнікамі ўлады выехаў да Масквы.

Афіцыйны прыём пасольства адбыўся  толькі 26 лістапада 1600 г., хаця пасольства прыбыло ў Маскву на 16 кастрычніка. Непасрэдныя перамовы пачаліся яшчэ на тыдзень пазней.

На другой сесіі, што адкрылася 4 снежня, канцлер абвясціў свае ўмовы  “вечнага міру” Рэчы паспалітай з Маскоўскай Руссю, якія ўключалі больш за 20 артыкулаў1.

Вось толькі некаторыя з іх:

1.  Агульнымі будуць непрыяцелі і ворагі абедзвюх дзяржаў.

2.  Ніякіх дамоваў, шкодных адзін аднаму, уладары не заключаць, узгадняееца знешняя палітыка.

3.  Землі, здабытыя агульнымі сіламі, пераходзяць да той дзяржавы, якая мае на іх правы.

4.  Землямі, якія не належалі раней ні аднаму з панстваў, валодаць разам або падзяліць іх.

5.  Можна выслужаць вотчыны і землі ў абодвух панствах.

6.  Разам супрацьстаяць татарам.

7.  Уладар Рэчы Паспалітай выбіраецца паводле рады з маскоўскім уладаром.

8.  Абодва гаспадарствы маюць супольны флот і інш2.

Менавіта вакол артыкулаў “вечнага міру” і распачалісядыскусіі з маскоўскімі дыпламатамі. Як і першым разам, перамовы з маскоўскімі баярамі праходзілі цяжка. У найбольш складанай сітуацыі канцлер апынуўся 18 лютага 1601 г., калі ў Маскву завіталі шведскія паслы Клаўсан і Гендэрсан.

Нягледзячы на разнастайныя перашкоды  Леў Сапега і гэтым разам здабыў перамогу. На пачатку 1602 г., пасля пасольства Міхаіла Салтыкова-Марозава да Жыгімонта  ІІІ, быў падпісаны 22-гадовы мір з Маскоўшчынай.

Паспяховае завяршэнне Сапегам  перамоваў развязала Жыгімонту  ІІІ рукі для вайны за шведскую карону. Аднак жыхарам Беларусі гэтая новая бойня не прынесла нічога, апрача стратаў, брэмя выдаткаў на вайсковыя патрэбы і пакутаў ад польскіх жаўнераў, якія, не атрымаўшы платы за службу, пачалі рабаваць маёнткі беларускай шляхты. Спыніць дзікую неўтаймаванасць польскіх жаўнераў канцлер змог, толькі абапіраючыся на вялікакняскае войска.

Мір з Масковіяй, на жаль, быў нядоўгі. Летам 1604 г. яго парушыў Ілжэдмітрый І. Скупыя гістарычныя звесткі не даюць магчымасці адназначна і поўна адказаць на пытанне пра станаўленне Сапегі да самачыннага, аніяк не ўзгодненнага з ім кроку самазванца. Праўда, у сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі адна думка, што распаўсюджавался ў рускай гістарычнай літаратуры ХІХ стагоддзя1.

Сутнасць яе ў тым, што якраз  леў Сапега пры сваімдвары выхоўваў юнака і ўвеў яму, нібыта ён –  царэвіч Дзмітрый, выратаваный ад забойцаў2.

На карысць гэтай версіі выказаліся тры аргументы. Па-першае, Ілжэдмітрый І заявіў пра сябе як царэвича ў маёнтку Вішнявецкага, з якім Леў Сапега меў сталыя зносіны. Па-другое, першы, хто “прызнаў царэвіча”, быў менавіта слуга канцлера, нейкі Пятроўскі, ураджэнец Маскоўшчыны. І нарэшце апошняе, канцлер вялікага Княства пазней, бясспрэчна, займаўся падрыхтоўкай самазванца на маскоўскае царства і што вельмі істотна, менавіта шляхам доўгай падрыхтоўкі. Але гэтых доказаў яўна недастаткова, каб пагадзіцца з такой версіяй. І як жа тады тлумачыць факт, што канцлер на Генеральным Вальным Сойме 1605 г. асуджаў разам з маршалакам Княства Дарагастайскім паход Ілжэдмітрыя І на Маскву? Ён і раней пісаў Юрыю Мнішаку пра незадаволенасць паноў-рады яго самавольствам і патрабаваў ад ваяводы, каб ён вярнуўся назад ды пакаяўся перад манархам.

Трэба адзначыць, што, застаючыся сынам  сваёй эпохі, канцлер Вялікага Княства  пры вырашэнні міжнародных праблемаў, на жаль, не грэбаваў выкарыстаннем сілы.

Так, 15 студзеня 1609 г., на Варшаўскім Сойме  ёе першы выказаўся за тое, каб неадкладна распачаць вайну з Маскоўшчынай. Канцлер разлічваў на хуткую поспех, бо маскоўская дзяржава перажывала тады найцяжэйшыя часы ў сваёй гісторыі. Змучаная казацкімі паўстаннямі, змучаная барацьбой з самазванцамі (Ілжэдмітрый І, Ілжэдмітрый ІІ), яна, як ніколі, была аслабелая.

Улетку 1609 г. распачалася шырокая  ваенная кампанія Рэчы Паспалітай супроць  Масковіі, на пачатку якой у адпаведнасці з адмысловай задумаю канцлера абвяшчалася, нібыта войска ідзе на Ілжэдмітрыя  ІІ. Гэты ход Л. Сапегі Масква разгадала  толькі тады, калі ён 19 верасня 1609 г. са сваім корпусам знаходзіўся ўжо пад сценамі Смаленска. Праз два дні туды падышло і каралеўскае войска, якім камандваў асабіста Жыгімонт ІІІ і яго сын Уладзіслаў. Пачалася працяглая аблога Смаленска. Л.Сапега ўзяўся за тэрміновую падрыхтоўку артыкулаў з асноўнымі прынцыпамі каранацыі Уладзіслава і ягонага царавання ў Маскоўскай Русі. 14 лютага 1610 г. падпісаны дакумент быў передазены маскоўскаму дваранству. У сталіцы пачаліся хваляванні і 19 ліпеня 1610 г. ворагі Васілія Шуйскага прымусава пастрыглі яго ў манахі, а ў ноч з 20 на 21 верасня рэчпаспалітае войска заняло Маскву.

Информация о работе Лев Сапега