Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2012 в 12:59, курсовая работа

Описание

Мова сродкаў масавай інфармацыі – гэта добрая глеба для даследаванняў у вобласці сучаснай лінгвістыкі. Папулярнасць і актуальнасць гэтай праблематыкі абумоўлена не толькі ўзрастаючай прагматычнай і інфармацыйнай значнасцю публіцыстыкі ў сучасным жыцці, але і уласна лінгвістычным коштам мовы прэсы, радыё і тэлебачання. Макіенка В.М. ў адным з сваіх артыкулаў адзначае: “Шмат мабільных працэсаў, якія адбываюцца ў сучасных літаратурных мовах, ў многім стымулююцца сродкамі масавай інфармацыі.

Содержание

I. УВОДЗІНЫ……………………………………………………………....3
II. МЭТЫ ЎЖЫВАННЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ…7
III. ВЫКАРЫСТАННЕ ЭКСПРЭСІЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У СУЧАСНЫХ ГАЗЕТНЫХ ТЭКСТАХ ……………………………………………….9
IV. СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЯВЫХ РАЗРАДАЎ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ СТЫЛЕМ СУЧАСНЫХ ГАЗЕТ………………………………………12
V. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ ТЭКСЦЕ……………………………………14
1. УЗУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ……………15
2. АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ…….19
VI. СТЫЛІСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ТЭКСТАХ СМІ………………………………………………………….21
VII. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПАМЫЛКІ У ВЫКАРЫСТАННІ ЖУРНАЛІСТАМІ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ……..24
VIII. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….30
IX. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..33

Работа состоит из  1 файл

Kursovaya.docx

— 72.94 Кб (Скачать документ)

Для значнай часткі фразеалагізмаў уласцівая ім пэўная адцэначнасць і  эмацыянальнасць з`яўляюцца пастаяннай прыкметай, характэрнай адзнакай. Напрыклад, фразеалагізм вялікае сэрца у любым кантэксце будзе мець афарбоўку адабрэння, пашаны: “Святар з вялікім сэрдцам” (Слова жыцця, 10 ліпеня 2011); “Магдалена, або маленькая гаспадыня вялікага сэрца” (Чырвоная зорка, 8 жніўня 2011). Разам з тым есць і такія фразеалагізмы, стылістычная афарбоўка якіх залежыць ад кантэксту. Так, выраз цішэй вады і ніжэй травы ўжываецца як са станоўчай: “Праўда, цяпер ніхто не біў, не лаяў, бо Міхась стаў паводзіць сябе цішэй вады ніжэй травы” (Газета Слонімская, 10 жніўня 2011) – так і з адмоўнай ацэнкай: “Хоць, вядома, гэтыя няўрымслiвыя дзецi ветру не былi цiшэй вады i нiжэй травы” (Звязда, 9 чэрвеня 2001).

Паміж экспрэсіўна-ацэначнай  і функцыянальна-стылявой афарбоўкай як кампанентамі стылістычнага значэння існуюць складаныя і неаднародный сувязі і ўзаемаадносіны. Можна прывесці немала прыкладаў, калі экспрэсіўна-ацэначная  афарбоўка сумяшчаецца з функцыянальна-стылявой і паміж імі існуюць прычынна-выніковыя  адносіны. Чым больш яркую экспрэсіўна-ацэначную  афарбоўку мае фразеалагізм, тым  больш ён функцыянальна абмежаваны.

Разам з тым у многіх выпадаках такога сумяшчэння двух афарбовак не назіраецца, яны выступаюць асобна і не залежаць адна ад адной. Скажам, фразеалагізм, які мае павышанную афарбоўку або станоўчую ацэначнасць, далёка не заўседы з`яўляецца кніжным і, наадварот, фразеалагізмы адмоўнай харакарыстычнай накіраванасці замацоўваюцца не толькі за гутарковым стылем.

    1. СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЯВЫХ РАЗРАДАЎ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ СТЫЛЕМ СУЧАСНЫХ ГАЗЕТ

 

Журналісты, негледзчы на свае жаданне зрабіць тэкст найбольш экспрэсіўным, могуць выкарыстоўваць толькі тыя фразеалагізмы, які спалучаюцца з публіцыстычным стылем маўлення. Выкарыстанне прастамоўных фразеалагізмаў на старонках газет, у вуснах радыё- і тэледыктараў павінна быць абумоўлена істотнымі прычынамі. А таму пытанне функцыянальна-стылявога расслаення фразеалагізмаў з`яўляецца вельмі важным для сучасных СМІ.  Бо калі экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка фразеалагізмаў звычайна адчуваецца носьбітамі мовы, выразна ўсведамляецца імі, то функцыянальна-стылявая афарбоўка не заўсёды паддаецца адназначнай інтэрпрэтацыі.

Звычайна, калі гаворка ідзе пра функцыянальна-стылявое расслаенне фразеалагізмаў, традыцыйны, агульнапрыняты ў лексіцы падзел яе на міжстылявую, кніжную і размоўную пераносяць на фразеалогію і таксама вылучаюць  аналагічныя чатыры разрады. Гэты падыход  мы знаходзім у І.Б.Голуб, Н.С.Валгінай, Д.Э.Разенталя,М.І.Фаміной  і іншых  мовазнаўцаў.

Але ж прафесар І.Я.Лепешаў  займае іншую пазіцыю. Такі падзел ён называе “механічным”, які робіцца  без уліку асаблівасцей фразеалагізмаў. У якасці доказу прыводзяцца наступныя  аргументы: “Словы вада, дом, горад  і іншыя маюць нулявую стылістыстычную  афарбоўку, яны стылістычна нейтральныя  ў экспрэсіўна-ацэначных адносінах  і міжстылявыя з функцыянальнага  пункту гледжання. Яны могуць ужывацца і ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы, у тым ліку і ў дзелавым. Сярод  фразеалагізмаў толькі адзінкавыя (тыпу ўсё роўна) могуць свабодна функцыянаваць ва ўсіх стылях, не ўносячы ў маўленне дысанансу. І гэта зразумела, бо ў галіне фразеалогіі няма стэрыльна чыстай нейтральнасці. Напрыклад, фразеалагізмы заўтрашні дзень, з рук у рукі, станавіцца на ногі не маюць ацэначнасці і эмацыянальнасці, але ім уласціва экспрэсіўнасць, непасрэдна звязанная з іх вобразнасцю. Таму іх нельга кваліфікаваць як стылістычна нейтральныя, а значыць, і як міжстылявыя” [7, c.203].

І.Я.Лепешаў прапануе  спачатку дзяліць фразеалагізмы на дзве группы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна незамацаваныя за асобным стылем. З першай сукупнасці ён вылучае кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Такі падыход таксама заслуговае ўвагі.

Звернемся да пытання стылявого  расслаення фразеалагізмаў. Карыстаючыся тэрміналогіяй Лепешава, адзначым, што ў публіцыстычным маўленні могуць ужывацца міжстылявыя і размоўныя  фразеалагізмы; абмежавана выкарыстанне кніжных фразеалагізмаў і амаль  зусім недапушчальна выкарыстанне прастамоўных фразеалагізмаў.

Але ж існуюць спосабы  увесці ў тэкст іншастылёвы фразеалагізм так, каб гэта не выглядала недарэчна. У артыкуле “Фразеалагізм у суседстве  са словам” І.Я.Лепешаў узгадвае асноўныя з іх: “Калі ў тэкст уводзіцца іншастылёвы фразеалагізм і аўтар усведамляе гэта, то ў такіх выпадках ён карыстаецца слоўным ці графічным прыёмам ацэнкі мовы, што ў пэўнай ступені нейтралізуе фразеалагізм, узяты з іншай стылістычнай сферы, і адмяжоўваюць яго ад астатніх слоў у сказе. У якасці слоўных стылеўказальных сродкаў вельмі часта выкарыстоўваюцца агаворкі “як кажуць”, “як гаворыцца”, “што называецца”.

Асноўны графічны стылеўказальны сродак – двухкоссе. Яно выдзяляе стылістычна неаднародны фразеалагізм, паказывае на яго як на цытату з  іншага стылю” [6, c.219]

Праілюструем прыкладамі: “Мы прывыклі чытаць у газетах пра жанчын, якія выгадавалі, вывучылі за сваё жыццё сваіх дзяцей. Вывелі іх у людзі, як кажуць” (Звязда, 24 лістапада 2011) ці “Такiм чынам, удалося, як кажуць, забiць двух зайцаў: не толькi ўволю нацешыцца морам i сонцам, але i шмат што ўбачыць” (Звязда, 15 верасня 2004). У абодвух выпадках размоўныя фразеалагізмы пры дапамозе стылеўказальных агаворак арганічна выглядаюць у публіцыстычным тэксце.

Выкарыстоўваюцца ў беларускіх газетах графічныя сродкі ўказання стылю: “Мікалай Фяськоў: "З матэматыкай "не сябруюць" не толькі беларускія школьнікі..." (Звязда, 15 снежня 2010) ці “У вынiку парачка "высушыла мазгi" i афiцыянтам, i бармэнам, i ўсёй адмiнiстрацыi” (Звязда, 13 кастрычніка 2009). Размоўны фразеалагізм узят у двухкоссе, што робіць сказ цалкам успрымальным.

Некаторыя навукоўцы азначаюць  як адну з актуальных тэндэнцый спалучэнне розных стыляў у маўленні. Прцытуем В.Г.Кастамарава: “Стыль сенняшняй камуникацыи характырызуецца размытасцю граніц паміж рознымі камунікатыўнымі сферамі, нівеліроўкай тыпаў маўлення” [3, с.44]. Вынікі аналізу журналістцкіх тэкстаў вымушаюць нас прызнаць гэта свяржэнне.

 

    1. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫМ ТЭКСЦЕ

 

Стылістычныя функцыі  фразеалагізмаў, г.зн. іх асаблівая  роля, мэтанакіраванасць, пэўнае прызначэнне  самыя разнастайныя і шматлікія. Журналіст павінен прафесійна, правільна выкарыстоўваць гэтыя адзінкі маўлення, каб палепшыць тэкст. Бо, як сцвяржаюць многія філолагі, “адзін з самых распаўсюджанных недахопаў газетнай мовы – гэта яго сухасць, невыразнасць, беднасць. Пазбегнуць гэтага недахопу часта дапамагае правільнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы”. [11, с.57]

І.Я.Лепешаў вызначае два  тыпы стылістычных функцый фразеалагізмаў: функцыі ўзуальнага і функцыі  аказіянальнага характару [6, c.209]. Разгледзем, як журналісты рэалізуюць іх у публіцыстычных тэкстах. Адначасовае выкананне шматлікіх функцый – вось у чым сутнасць і стылістычная значнасць фразеалагічных адзінак. Таму калі гаворым пра іх розныя стылістычныя функцыі, то трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае. Пры аналізе будзем апірацца на тэрміналогію прац І.Я.Лепешава “Фразеалогія беларускай мовы” [7] і “Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы”[5].

 

V.1. УЗУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ

Функцыі ўзуальнага характару  –  “прыродныя”, унутрана ўласцівыя  самім фразеалагізмам. Яны агульныя, пастаянныя, рэалізуюцца ў любым  кантэксце.

Намінатыўная  функцыя. Перш за ўсе асноўная маса фразеалагізмаў непасрэдна адлюстроўвае пазамоўную рэчаіснаць, называе прадметы, прыметы, дзеянні і г.д., выступае, як і словы-назвы, у ролі членаў сказа, г. зн. выконвае намінатыўную функцыю.  Напрыклад, у сказе “І многія іншыя нарысы, апавяданні, урыўкі з раманаў упершыню ўбачылі свет на старонках “Беларускай вескі”, “Калгасьніка Беларусі”, “Савецкага селяніна”, “Калгаснай праўды” і “Сельской газеты”, з якімі прызнаны ў краіне літаратар падтрымліваў цесную сувязь да скону жыцця…” (“Белоруская нива”, 4 снежня 2010) - фразеалагізм убачылі свет называе дзеянне “з`явіцца ў друку”.

Функцыя “лакалізацыі”  маўлення. Фразеалагізмы дазваляюць нам выказваць разгорнутую думку і  выкарыстоўваць пры гэтым невялікую колькасць лексічных адзінак.

І.Я.Лепешаў у сваіх  працах прыводзіць такія звесткі: толькі каля 5% фразеалагізмаў у беларускай мове  маюць слоўнікавыя адпаведнікі-сінонімы, часцей за ўсё неадекватныя па стылістычнай афарбоўцы і радзей тоесныя ва ўсіх адносінах [7, с.210]. А таму звычайна цяжка, а то і немагчыма замяніць фразеалагізм не толькі асобным словам, але і простым ці складаным словазлучэннем.

Сэнсавую ёмістасць і  лаканічнасць, здольнасць сцісла і  трапна перадаваць сутнасць пэўнай з`явы мае, напрыклад, фразеалагізм акунуцца з галавой: “Праўда, з галавой акунуцца ў рэдакцыйныя справы давялося з першага дня работы” (“Белоруская нива”, 4 снежня 2010). Сэнсавы адпаведнік гэтага выразу – “цалкам аддасціся якой-небудзь справе”. Такімі ж якасцямі валодае фразеалагізм палец у рот не кладзі: “Афiцыянткi, якiм палец у рот не кладзi, могуць дэманстратыўна адмовiцца ад такога "чаю", сказаць, што iм гэта не патрэбна, — i клiент, якому сорамна перад сваёй дзяўчынай, пакiдае нармальныя чаявыя” (Звязда, 13 кастрычніка 2009). Сэнсавы адпаведнік гэтага фразеалагізма – “такі, што можа пастаяць за сябе”.

Функцыя вобразнага выказвання. Вельмі многія фразеалагізмы здольны ствараць канкрэтныя, наглядна-пачуццевыя ўяўленні пра пэўныя з`явы рэчаіснасці, выступаць вобразнай назвай асобы, прадмета, дзеяння, стану, часу і г.д. Здольнасць вобразна адлюстоўваць рэчаіснасць – унутраная, прыродная асаблівасць толькі фразеалагічных адзінстваў. Яркую вобразнасць мае, напрыклад, фразеалагізм белая варона: “Белай варонай сабе адчуваў, таму што быў "не такім, як усе": здароўе падвяло і хварэў часта, ростам, як кажуць, не выйшаў” (Звязда, 1 красавіка 2011) – ці фразеалагізм з агня ды ў полымя: “Яны не могуць роўна гуляць, iх стыль — з агня ды ў полымя” (Звязда, 17 чэрвеня 2008), фразеалагізм на лбу напісана і снегу ўзімку не дапросішся: “Здараецца, трапляюцца непрабiўныя клiенты, на лбе ў iх напiсана — снегу ўзiмку не дапросiшся” (Звязда, 13 кастрычніка 2009).

Іншы раз фразеалагізм не толькі вобразна называе пэўнае паняцце, але распаўсюджвае вобраз на ўвесь сказ, але такі прыём  часцей сустракаецца ў мастацкіх  тэкстах, таму што патрабуе высокага ўзроўня валодання моўнымі багаццямі.

Ацэначная функцыя. Здольнасць не столькі называць тыя ці іншыя з`явы, колькі даваць ім станоўчую або адмоўную ацэнку, уласціва многім фразеалагізмам розных семантыка-граматычных тыпаў. Напрыклад, станоўчую характарыстыку асобе дае размоўны фразеалагізм не лыкам шыты: “У першую чаргу даказалі сабе, што мы, хоць і калгаснікі, але не лыкам шыты” (Звязда, 23 снежня 2010).

Ацэнкавае значэнне найбольш выразна выяўляецца ў назоўнікавых і прыметнікавых фразеалагізмаў, якія замацаваліся ў якасці іменнага выказніка. Так, у дадзеным прыкладзе не лыкам шыты – прыметнікавы фразеалагізм, які выконвае функцыю іменнага выказніка.

Эмацыянальная функцыя. Значная частка фразеалагізмаў перадае эмацыянальны стан чалавека, выражае разнастайныя пачуцці: радасць, захапленне, здзіўленне, насмешку, пагрозу і г.д.: “Паклаўшы руку на сэрца, прызнаемся, усе мы далёкія ад думкі, што ўладальнікі шчанюкоў і кацянят выстраяцца ў чэргі на чыпіраванне” (Звязда, 30 лістапада 2011); "Трэба разумець, што калі ў чалавека даходы ніжэйшыя за сярэднія па рэспубліцы, то ў гэтай сітуацыі нічога асабліва і не параіш. У яго проста няма грашовых лішкаў, каб нейкім чынам падстрахаваць сябе", — разводзіць рукамі наш эксперт (Звязда, 3 лістапада 2011); “Бо як бы ні круцілі носам крытыкі і эксперты, маўляў, чутны стыль "два прытопы—тры прыхлопы", аднак яшчэ да перамогі на "Еўрабачанні-2010" спявачка Лена Маер-Ландрут узарвала з дэбютным альбомам гэтага стылю ўсе музычныя чарты ў роднай Германіі” (Звязда, 1 чэрвеня 2010).

Экспрэсіўная  функцыя. Найчасцей экспрэсіўнасць атаясамліваюць з выразнасцю. Таму ўсе фразеалагізмы, якім уласціва вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць, адначасова з`яўляюцца і яркім сродкам моўнай выразнасці (экспрэсіўнасці). Яркую экспрэсіўную функцыю маюць фразеалагізмы душа ў душуі рука ў руцэ: Колькі сем'яў сустрэнеш, што жывуць да самой старасці душа ў душу, рука ў руцэ?.. (Звязда, 30 чэрвеня 2011).

І.Я.Лепешаў адзначае группы фразеалагізмаў з асаблівасцямі  мастацка-паэтычнага характару, якія таксама  выконваюць экспрэсіўную функцыю, называе  іх “сваеасаблівымі мастацкімі мініяцюрамі” [7, c.213].

1. Рыфмаваныя фразеалагізмы. У сваіх працах І.Я.Лепешаў адзначае, што ў беларускай мове іх больш як 160. Кампаненты іх звязаны ўнутранай рыфмай. Сярод іх ёсць такія, экспрэсіўнасць каторых ствараецца або толькі эўфанічнымі прыёмамі, або у сукупнасці з іншымі сродкамі моўнай выразнасці. Яны таксама сустракаюцца на старонках беларускіх газет: Гора-прадпрымальнік, як нічога і не было, забраў больш як тры мільёны — і доўгія месяцы карміў мяне абяцанкамі-цацанкамі: то каменю няма, то работнікаў не хапае” (Звязда, 3 красавіка 2010) ці“Усё ж я зрабiла выснову, што шуры-муры з клiентамi — гэта легкадумныя адносiны” (Звязда, 13 кастрычніка 2009). У данных выпадках прастамоўны фразеалагізм ужываецца ў якасці моўнай характарыстыкі гераіні артыкула.

2. Фразеалагізмы, пабудаваныя  на сэнсавым супрацьпастаўленні  кампанентаў, якія на ўзроўні  слоў з`яўляюцца моўнымі або кантэкстуальнымі антонімамі: “Калі душыць адмоўныя эмоцыі, ніяк не праяўляючы іх, то рана ці позна яны самі знойдуць сабе выхад” (Звязда, 10 лістапада 2010).

Информация о работе Экспрессивно-стиллистическая роль фразеологизмов в современных СМИ