Дзицячая журналистыка Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Января 2011 в 04:58, реферат

Описание

На сённяшні дзень у Беларусі выходзіць шмат друкаваных выданняў. Зразумела, што яны адрозніваюцца адзін ад аднаго. Згодна з такімі адрозненнямі прэсу сегментуюць, прычым па розных крытэрыях. Напрыклад, па тыпу ўладальніка газеты і часопісы бываюць дзяржаўнымі і ўласнымі, па чытацкай аудыторыі – для настаўнікаў, медыкаў, ваенных, па мэце прызначэння – забаўляльныя, літаратурныя, вучэбна-адукацыйныя і інш.

Содержание

Уводзіны.
1. Першыя дзіцячыя выданні.
2. Агульная характарыстыка дзіцячай прэсы.
3. Сегментацыя дзіцячай прэсы:
а) выданні пазнавальна-забаўляльнага характару;
б) выданні, прысвечаныя пэўнай тэматыцы;
в) выданні грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.
Заключэнне.
Спіс крыніц.

Работа состоит из  1 файл

Детская журналистика.doc

— 72.00 Кб (Скачать документ)

     ЗМЕСТ 

    Уводзіны.

  1. Першыя дзіцячыя выданні.
  2. Агульная характарыстыка дзіцячай прэсы.
  3. Сегментацыя дзіцячай прэсы:

    а) выданні  пазнавальна-забаўляльнага характару;

    б) выданні, прысвечаныя  пэўнай тэматыцы;

    в) выданні  грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

     Заключэнне.

    Спіс  крыніц. 
 

     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

   УВОДЗІНЫ 

   На  сённяшні дзень у Беларусі выходзіць  шмат друкаваных выданняў. Зразумела, што яны адрозніваюцца адзін  ад аднаго. Згодна з такімі адрозненнямі прэсу сегментуюць, прычым па розных крытэрыях. Напрыклад, па тыпу ўладальніка газеты і часопісы бываюць дзяржаўнымі і ўласнымі, па чытацкай аудыторыі – для настаўнікаў, медыкаў, ваенных, па мэце прызначэння – забаўляльныя, літаратурныя, вучэбна-адукацыйныя і інш. Сегментуюць прэсу і па ўзрастовых групах чытачоў. Адзін з такіх сегментаў – дзіцячую прэсу – я ўрабіла тэмай майго рэферата. Чаму менавіта дзіцячую? Я лічу, што выданні гэтага сегменту першапачаткова фарміруюць чытацкі густ чалавека і ўвогуле зараджаюць цікавасць да прэсы. Тыя, хто з самога дзяцінства рэгулярна чытаюць газеты ці часопісы, наўрад ці адмовяцца ад гэтага ў больш сталым узросце. Зразумела, зусім не абавязкова, што з дзяўчынкі, якая прысвячае свой час слуханню радыё, а не агляду газет, ніколі не вырасце зацікаўленая ў прэсе жанчына. Аднак часам выданні, якія адлюстроўваюць, напрыклад, грамадска-палітычнае жыццё краіны, абавязаны сваёй шматколькаснай чытацкай аудыторыі менавіта дзіцячым газетам, якія прывілі людзям любоў да друкаваных СМІ.

   Гэта  з’яўляецца асноўнай прычынай, па якой маю увагу прыцягнуў менавіта такі сегмент прэсы, як дзіцячы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

   ПЕРШЫЯ  ДЗІЦЯЧЫЯ ВЫДАННІ 

   Доўгі час дзіцячай літаратуры на Беларусі і ўвогуле ў свеце не існавала. Першая кніга, напісаная спецыяльна для дзяцей, з’явілася толькі ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Гэта была кніга “Свет у малюнках” Яна Амаса Каменскага. Вялікі педагог і рэфарматар школы стаў радапачынальнікам літаратуры, прыспасобленай для разумення дзяцей.

   Першым  дзіцячым часопісам у свеце стаў “Лепцыгскі штодытнёвы лісток”(1772-1774), які выдаваўся ў Германіі. Праз тры гады спецыяльнае дзіцячае перыядычнае выданне – “Дзіцячае чытанне для сэрца і розуму” – пачало выходзіць у Расіі ў Маскве. Яно выходзіла як штотыднёвы дадатак да газеты “Маскоўскія ведамасці” с 1785г. Яго рэдакатр – вядомы асветнік Н.Навікоў – праводзіў у часопісу ідэі гуманнасці, сапраўднай сумленнасці, велікадушнасці. Выданне насіла энцыклапедычны характар: на яго старонках друкаваліся навуковыя артыкулы, размовы пра з’явы прыроды, апавяданні, басні.

   На  Беларусі першая кніга для дзяцей з’явілася значна пазней. Гэта быў  “Беларускі лемантар”, выдадзены ў  Санкт-Пецярбургу ў 1906г.

   Доўгі час значная частка Беларусі знаходзілася пад прыгнётам Польшчы, беларуская мова была забаронена. Гэта не спрыяла  з’яўленню перыядычных выданняў увогуле, не гаворачы аб дзіцячых выданнях. Адной з першых дзіцячых газет нашай краіны можна лічыць “Зорьку”, якая убачыла свет у 1945г. Выходзіць яна па сённяшні дзень. Як мы бачым, існуе выданне ўжо 60 год, выдадзена больш за 3 тысячы нумароў.

   Пасля 1950г. колькасць дзіцячых газет і  часопісаў паступова пачала павялічвацца. Зараз нельга ўжо сказаць, што  інфармацыйнае прастранства нашай  краіны адчувае недахоп у дзіцячай прэсе. А між тым, працягваюць  з’яўляцца ўсё новыя і новыя  выданні. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

АГУЛЬНАЯ  ХАРАКТАРЫСТЫКА 

   Дзіцячая  прэса рэзка адрозніваецца ад іншых сегментаў СМІ. Галоўная прычына  гэтага – узрост чытацкай аудыторыі.

   Дзяцінства  – такі перыяд у жыцці чалавека, калі ён толькі пачынае пазнаваць  навакольны свет, вычыцца жыць. Я лічу, што менавіта ў сувязі з гэтым можна вылучыць па меньшай меры тры прычыны, якія тлумачаць зацікаўленасць дзяцей у чытанні газет і часопісаў:

    • у маленькіх чытачоў узнікае шмат самых розных пытанняў, знайсці адказ на якія проста неабходна – прэса дапамагае ў гэтым;
    • у газетах можна знайсці цікавыя заданні, крыжаванкі, конкурсы – яны прыцягваюць увагу дзяцей;
    • маленькія ва ўсім жадаюць быць падобнымі да дарослых: “бацькі чытаюць газеты, а чым я горшы?”

    Аднак  літаральна ўсё ў дзіцячых  выданнях толькі падобна на тое, што друкуецца ў “сур’ёзных” газетах для тат і мам. Мова, тэматыка, насычанасць ілюстрацыямі – усё гэта адрознае. Ніхто з дзяцей не пажадае доўга разглядаць газету, якая змяшчае толькі некалькі чорна-белых фотаздымкаў. Гэта абумоўлівае каляровае афармленне выданняў для маленькіх чытачоў і вялікую колькасць малюнкаў у іх. Толькі пры дапамозе гэтага дзеці могуць на доўгі час засяродзіць увагу на газеце ці часопісу. Другі аспект – мова. Не трэба тлумачыць, што цяжкая “дарослая” мова з вялікай колькасцю незразумелых слоў і выразаў наўрад ці зацікавіць хлопчыка ці дзяўчынку. Максімум, што ён ці яна зробіць – прачытае некалькі загалоўкаў, надрукаваных вялікімі літарамі, і адкладзе газету ўбок. Пра тэматыку рэч увогуле не ідзе: дзеці не цікавяцца палітычнымі ці эканамічнымі цяжкасцямі ў краіне. Як вырабляюць цукеркі, чаму на рацэ зімой лёд з’яўляецца – вось пра гэта дзеці будуць чытаць. Прычым з захапленнем і неаслабнай увагай.

   Яшчэ  адразу кідаецца ў вочы тое, што ў  дзіцячых выданнях змяшчаюцца такія рубрыкі, як “эксперимент”, “мастерская”, “делаем сами” і інш. Назвы гавораць самі за сябе: маленькім чытачам прапануецца зрабіць часам прыгожую адкрытку, часам – незвычайны сувенір, а бывае і эксперымент цікавы правесці. Сустрэць нешта падобнае ў прэсе для дарослых, зразумела, цяжка.

   Такім чынам, дзіцячыя выданні маюць шэраг  асаблівасцей як у змесце, так і  ў афармленні. Галоўнай мэтай газет  для юных чытачоў з’яўляецца не проста падача фактаў, як у прэсе  для дарослых, а тлумачэнне ці апісанне з’яў і падзей у цікавай, магчыма, ігравой, форме. Вельмі важна не толькі засяродзіць увагу дапытлівага чытача на артыкуле, але і зрабіць так, каб увага гэтая не аслабла. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

   СЕГМЕНТАЦЫЯ ДЗІЦЯЧАЙ ПРЭСЫ 

   Недахопу  ў дзіцячых выданнях у інфармацыйным прастранстве Беларусі на сённяшні дзень не назіраецца. Іх нават таксама можна сегментаваць. Па спецыялізацыі. З майго пункту погляду, у дзіцячай прэсе можна вылучыць тры сегменты: выданні забаўляльна-пазнавальнага характару, выданні, якія прысвечаны пэўнай тэматыцы і выданні пэўных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Разгледзім гэтыя сегменты. 

   А) Выданні забаўляльна-пазнавальнага  характару.

   У іх можна  знайсці артыкулы пазнавальнага  характару, розныя крыжаванкі, заданні і конкурсы. Прыкладам можа служыць часопіс “Рюкзачок”. На яго старонках можна знайсці шмат цікавага з гісторыі нашага краю: аб знакамітых дзеячах, помніках архітэктуры, беларускіх традыцыях. Часопіс дапамагае пазнаёміцца з Інтэрнэтам, вывучыць англійскую мову. Праз гульні, казкі і цікавыя эксперыменты дзецям тлумачацца законы прыроды, правілы этыкету, а таксама разглядаюцца нават элементарныя эканамічныя пытанні. Рубрыка “Мастерская” вучыць рабіць прыгожыя рэчы ўласнымі рукамі. Акрамя гэтага, выданне прапаноўвае сваім чытачам розныя конкурсы, крыжаванкі, галаваломкі і да т.п. У часопісу ёсць нават старонкі для бацькоў, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца дапамагчы дарослым зразумець сваіх дзяцей.

   На  прыкладзе часрпіса бачна, што выданні  дадзенага сегмента побач з гульнямі і конкурсамі змяшчаюць пазнавальную інфармацыю, якая падаецца ў цікавым для чытацкай аудыторыі выглядзе. 

   Б) Выданні, прысвечаныя  пэўнай тэматыцы.

   Гэты  сегмент прадстаўляюць газеты і  часопісы, якія спецыялізуюцца на асвятленні пэўных ( літаратурных, музычных, геаграфічных і інш.) пытанняў. Для таго, каб прасачыць асаблівасці гэтага сегменту, разгледзім часопіс “Лесавік”. Ён спецыялізуецца на асвятленні экалагічнага боку жыцця, нават на першай старонцы можна ўбачыць надпіс: “часопіс сяброў прыроды”. Гэтае выданне змяшчае шмат каляровых малюнкаў і фотаздымкаў з выявамі прыгожых краявідаў і жывёл. Друкуюцца ў часопісу артыкулы аб дзейнасці беларускіх экалагічных арганізацый, аб жывёлах, якіх можна ўбачыць у нашай краіне ў любым лесе ці сустрэцца з якімі вельмі цяжка, бо яны занесены ў Чырвоную кнігу. Друкуюцца нават проста цікавыя гісторыі пра “братоў нашых меньшых”, якія дасылаюць у рэдакцыю чытачы. Таксама ў часопісу можна знайсці легенды і казкі, якія, зразумела, звязаны з навакольнай прыродай. Выданне бесперапынна праводзіць розныя конкурсы. На лепшы малюнак ці фотаздымак жывёл, птушак, рэк, азёр і да т.п. Ацэньваюцца і вершы, напісаныя на прыкладна такія ж тэмы. Карацей кажучы, усё, што друкуецца ў часопісу “Лесавік”, так ці інакш звязана з экалогіяй і навакольнай прыродай. Трэба заўважыць, што часопіс карыстаецца поспехам не толькі ў маленькіх хлапчукоў і дзяўчынак. У рэдакцыю дасылаюць свае гісторыі нават дарослыя: бібліятэкары, настаўнікі, некаторыя сучасныя пісьменнікі. 

   В) Выданні грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

   Зусім не абавязкова, што дзіцячая газета ці часопіс, заснавальнікам якога з’яўляецца пэўная грамадская арганізацыя ці аб’яднанне, будзе прапаноўваць сваім чытачам  інфармацыю толькі аб дзейнасці гэтага аб’яднання.Побач з такім матэрыялам друкуецца іншы, які часам мала чым адрозніваецца ад таго, што змяшчаецца, напрыклад, у выданнях пазнавальна-забаўляльнага характару. Аднак нейкая інфармацыя, якая датычыцца менавіта арганізацыі-выдаўца ці яе дзейнасці, зразумела, будзе маць месца ў выданні. Каб лепей зразумець, што ўяўляюць сабой газеты такога тыпу, звернемся да газеты “Юный спасатель”, якая з’яўляецца прадстаўніком дадзенага сегменту.

   “Юный спасатель” – газета Беларускай моладзевай арганізацыі выратавацелей-пажарных. Кожны нумар змяшчае шмат інфармацыі аб паўсядзённай дзейнасці выратавацелей, а таксама вучыць, як паводзіць сябе ў экстрымальных абставінах, прычым часцей за ўсё робіць гэта ў гульнёвай форме. Трэба звярнуць увагу на тое, што “Юный спасатель” вельмі нагадвае выданні для дарослых: яна змяшчае шмат матэрыялаў менавіта “навасційнага” тыпу. Ёсць і тэматычныя старонкі, прысвечаныя нейкім святам ці падзеям. Паколькі газета ўсё ж такі дзіцячая, то змяшчае, акрамя іншага, розныя крыжаванкі, заданні, цікавыя пытанні; праводзяцца конкурсы на лепшыя малюнкі, фотаздымкі, вершы; адна старонка абавязкова адводзіцца для віншаванняў і аб’яў тыпу “хачу пазнаёміцца”. Пасля нават беглага агляду газеты можна зрабіць вынік, што яна змяшчае самую разнастайную інфармацыю. 

   Пасля аналізу кожнага з сегментаў становіцца бачна: для ўсіх іх, як для асобных частак дзіцячай прэсы, характэрна друкаванне матэрыялаў забаўляльнага тыпу ( шарады, крыжаванкі, конкурсныя заданні), яны еасычаны яркімі каляровымі фотаздымкамі, малюнкамі, ілюстрацыямі. Аднак выданні кожнага з сегментаў маюць сваю спецыялізацыю, тэматыку, якая добра прасочваецца пры азнаямленні з часопісамі ці газетамі.

   Хочацца дадаць, што такое разгалінаванне дзіцячай прэсы дазваляе больш дасканала  разабрацца ў яе спецыфіцы і адрозненнях  ад іншых сегментаў сродкаў масавай інфармацыі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

   ЗАКЛЮЧЭННЕ 

   Пасля аналізу такога сегменту СМІ, як дзіцячая прэса, можна зрабіць наступныя  вынікі:

    • дзіцячыя выданні першапачаткова фарміруюць густ маленькага чытача і прывіваюць любоў да чытання ўвогуле і да зацікаўленасці ў друкаваных выданнях;
    • газеты і часопісы для дзяцей рэзка адрозніваюцца ад усіх іншых, што абумоўлена ўзростам чытацкай аудыторыі: яны павінны быць яркімі, добра ілюстраванымі і напісанымі мовай, зразумелай дзецям;
    • выданні, прызначаныя для дзяцей, можна разгалінаваць, вылучыць асобныя сегменты, якія маюць шэраг адрозных рыс, але ўцэлым падобныя адзін да аднаго.

   На  мой погляд, патрэбнасць у дзіцячых выданнях не знікае і не знікне да тых  часоў, пакуль будуць нараджацца дзеці. І яшчэ я лічу, што дарослым таксама не перашкодзіць зазірнуць калі-небудзь у газетку, якую ўважліва чытае маленькі сын ці дачка: магчыма, бацькі змогуць зразумець, што цікавіць дзяцей і як стаць для іх не толькі мамай ці татай, але і лепшым сябрам. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

   СПІС  КРЫНІЦ: 

    1. http://www.tio.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&date=20050901&id=804&f=a
    2. http://press.bymedia.net/press.article.print.php?articleID=183914&ID=
    3. Праца з архівам (падшыўкі часопісаў “Рюкзачок”, “Лесавік”, газеты “Юный спасатель”)

Информация о работе Дзицячая журналистыка Беларуси