Правілы беларускай арфаграфіі

Шпаргалка, 11 Мая 2012, автор: пользователь скрыл имя

Описание


У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

Содержание


РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія
ГЛАВА 1. Правапіс галосных
§ 1. Галосныя літары
§ 2. Літары о, ё
§ 3. Літары э, е
§ 4. Перадача акання на пісьме
§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
§ 6. Перадача якання на пісьме
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
§ 9. Зычныя літары
§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
§ 11. Зычныя д, т і дз, ц
§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных
§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
§ 14. Нескладовае ў і у складовае
§ 15. Нескладовае й
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР
§ 19. Правапіс абрэвіятур
ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі
§ 21. Прыстаўкі
§ 22. Суфіксы
ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з
рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады
і арганізацый
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах
§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,
унікальных прадметаў, твораў
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных
падзей і дат, перыядаў і эпох
§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК
І АСОБНА
§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
§ 34. Складаныя назоўнікі
§ 35. Складаныя прыметнікі
§ 36. Складаныя лічэбнікі
§ 37. Прыслоўі
§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі
§ 39. Правапіс не (ня) і ні
ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,
умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ
ГЛАВА 9. КРОПКА
§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі
ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК
§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка
ГЛАВА 11. КЛІЧНІК
§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка
ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е
§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я
ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ
§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа
§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
§ 47. Коска пры параўнальных зваротах
§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных
зваротах
§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць
або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
§ 52. Коска пры зваротку
§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях
§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і
пытальных слоў і перад імі
ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе
§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе
§ 57. Коска ў складаназалежным сказе
ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ
§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай
ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е
§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я
ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК
§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка
ГЛАВА 18. ДУЖКІ
§ 61. Правілы пастаноўкі дужак
ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ
§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся
ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
І ЦЫТАТАХ
§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах
ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
ПРЫ СПАСЫЛКАХ
§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

Работа состоит из  1 файл

правилы бел орфогр.doc

— 695.00 Кб (Скачать документ)

У травах лежачы (за край знікала сонца), пра будучнасць мы марылі з табой (А. Куляшоў).

Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына (К. Чорны).

Машы ўспомніўся запіс у Алесіным дзённіку (учора ён выпадкова трапіў ёй у рукі): «У чым паэзія нашага жыцця?» (І. Шамякін).

Але «малы Лондан» (без прыгарадаў) – таксама не маленькі, калі прыняць пад увагу, што ён налічвае не менш шасці мільёнаў жыхароў (К. Крапіва).

 

14. Кропка, пытальнік, клічнік і шматкроп'е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калі яны адносяцца толькі да слоў, заключаных у дужкі, а пасля закрывальнай дужкі яны ставяцца тады, калі адносяцца да ўсяго сказа, які заканчваецца словамі, узятымі ў дужкі.

 

Напрыклад:

Калі ён увайшоў у пакой, той, што сядзеў за сталом, – з чорнай кучаравай галавою, у гімнасцёрцы вайсковага крою, – не адрываючыся ад паперы, падаў яму левую руку. (У правай ён трымаў завостраны з абодвух канцоў чырвона-сіні аловак.) (К. Крапіва).

Дзьмуць вятры, і нічым не сагрэешся. (Мы на палубе, разам з чайкамі.) А ў каютах, напэўна, старэйшыя: можа там якія начальнікі? (Х. Чэрня).

Няхай жыве наша родная Беларусь! (Усе ўстаюць. Апладысменты.)

– Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалі дэкрэт – на мяса здаць усіх быкоў, якім мінула дзесяць год (К. Крапіва).

А як вы нас сустрэнеце (ці пабліжэе даль?), рака імя Лаўрэнція, зялёны Манрэаль (П. Панчанка).

Нядаўна (каторы раз!) я прачытаў «Новую зямлю» (І. Шамякін).

Але:

Іншы раз рэкі двух розных басейнаў бяруць пачатак з аднаго і таго ж балота (напрыклад, рэкі Лучэса і Аршыца паміж Віцебскам і Оршай) (І. Дзяменцьеў).

Відаць, своеасаблівай цікаўнасцю часопіса да славянства тлумачыцца тое, што ён змяшчаў творы групы ўкраінскіх пісьменнікаў (Кастамараў, Аснаўяненка, Гулак-Арцямоўскі і інш. ) (С. Майхровіч).

 

15. Калі ў канцы сказа сустракаюцца разам унутраныя і знешнія дужкі, то – у выпадку неабходнасці – дапускаецца ўжыванне дужак рознага малюнка (круглых і квадратных).

 

Напрыклад:

Каму хапіла сіл адолець кручы, той духам гордым стаў раднёй арлам [А. Звонак. «Кругазварот» (шэсць санетаў)].

 

16. Пры спалучэнні шматкроп'я з пытальнікам або клічнікам за гэтымі знакамі ставяцца яшчэ дзве кропкі.

 

Напрыклад:

Ганна, што з табою робіцца?.. Чаму ты такою стала?.. (К.Чорны).

Да пабачэння, родныя палеткі!.. Маленства сцежкі мілыя, бывайце!.. Бывайце, першыя трывогі сэрца!.. Расстацца з домам надышла пара (Н. Гілевіч).

Параўн.: А што ж ты цяпер рабіць будзеш?!. (Я. Брыль).

 

17. Пры спалучэнні шматкроп'я з коскай апошняя звычайна паглынаецца шматкроп'ем (шматкроп'е ўказвае не толькі на пропуск слоў, але і на пропуск знака прыпынку).

 

Напрыклад:

Валюня... слаўная мая... скажы ты мне што-небудзь, га?.. Скажы... (Я. Брыль).

І там… на дне… цвілі лілеі ў багне вечнасці… (М. Багдановіч).

Згубілі вербы каляровасць, а там снягі… снягі… снягі… (П. Трус).

 

18. Перад шматкроп'ем можа ставіцца двукроп'е, коска, калі ёсць неабходнасць паказаць пералік сказаў-цытат, якія прыводзяцца не поўнасцю.

 

Напрыклад:

У тэлеграмах паведамлялася: ... ваенны пераварот у Грэцыі, рабочыя ў Францыі адмовіліся разгружаць судны з ваеннымі грузамі... (З газет).

 

ГЛАВА 22

ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СПАСЫЛКАХ

 

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

 

1. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з'яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): ...¹, або ...²;       або ...*; або ...**.

2. Пытальнік, клічнік, шматкроп'е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі: ...?¹ або ...!² або ...»*.

3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца: ...»¹ . або ...»**.    

__________________________________

Заўвагі і прапановы па новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” просім накіроўваць у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на адрасы:

вул.Савецкая, 9, к.311, 220010, г.Мінск; ivchenkov@minedu.unibel.by або podlipskaya@minedu.unibel.by ;

на факс: 200-84-83 з пазнакай “Для З.І.Падліпскай”.

 

1

 



[1] У гэтых правілах параграфы (§) з’яўляюцца асноўнымі структурнымі элементамі, абазначаюцца арабскімі лічбамі з кропкай і маюць скразную нумарацыю. Параграфы аб’ядноўваюцца ў главы і падзяляюцца на пункты або абзацы (у выпадку, калі параграф складаецца з аднаго пункта).

[*] Прыклады, якія прыводзяцца ў гэтых Правілах, не могуць разглядацца як падрадковыя заўвагі да пунктаў, часткі ці абзаца пунктаў.

[*] У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкі, коскі і іншых), двукоссе як спецыфічны знак мае зусім іншае прызначэнне – служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Тым не менш ужыванне двукосся па традыцыі разглядаецца ў раздзеле «Пунктуацыя».


Информация о работе Правілы беларускай арфаграфіі