Уладзімір Караткевіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2011 в 20:25, реферат

Описание

У сваім развіцці беларусы прайшлі дастатковы шлях,каб спазнаць і зразумець многае у сваім нацыянальным характары,светауспрыманні, светапоглядзе,выпрацавалі у сабе шмат станоучага,добрага,карыснага і для іншых народау. Але так ужо гістарычна склалася,што суседнія народы больш цікавіла тое,як нас увогуле маральна знішчыць як нацыю, а не вучыцца у нас чаму-небудзь.

Работа состоит из  1 файл

Дзіця можа навучыцца мудрасці.doc

— 160.50 Кб (Скачать документ)

      Таксама у самым пачатку аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” Андрэй Беларэцкі,якому ужо дзевяноста шэсць гадоу,дзеліцца сваімі развагамі:”Кажуць,што доугія гады лёс дае звычайна дурням,каб яны папоунілі разумовы недахоп багатым вопытам.Ну што ж,я жадау бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі”Ён і у 96 гадоу не стаміуся жыць,хоць на яго жыццёвым шляху хапіла усяго: і добрага,і дрэннага.Беларэцкі,моцна шануюцы жыццё (бо яно для яго заусёды цікавае),даруе яго свайму ворагу Вароне.”Я не хацеу паміраць, - кажа ён,- я вырашыу выкруціцца,дабіцца таго,каб Варона стрэліув тры разы,і тым скончылася дуэль” Прыгажосць жыцця,усё незвычайнае,што дае яно чалавеку,хоча паказаць Андрэй і Надзея,якая страціла з пэуных прычын усялякую ахвоту да жыцця,якая ужо не можа змагацца за яго працяг.

     Андрэй Беларэцкі імкнецца спазнаць мудрасць праз свой нацыянальны фальклор. Ён чалавек адукаваны і разумее,што фальклор – гэта першая і найважнейшая прыступка,якая далучае асобу да законау жыцця. Андрэй апантаны сваёй працай,навукай.Ён аб`ездзіу амаль усю Беларусь,каб паспець як мага больш запісаць,бо бачыу,што гэты пласт народнай культуры паступова знікае.Па сваім сацыяльным паходжанні Беларэцкі не меу прамога доступу да адукацыі,але,напэуна,цяга да ведау была закладзена у душы і садзейнічала выбару яго жыццёвага шляху.                                               

                                                                                                                                      

     
 
 
 

  Шмат месца у творчасці У.Караткевіча адведзена каханню.Цяжка адразу назваць раман ці аповесць,дзе б у сюжэце адсутнічала лінія кахання герояу. Ствараючы вобраз народа,даследуючы народную душу,пісьменнік проста не мог не спыніцца на паказе узаемаадносін у каханні. У сваім паусядзённым жыцці беларус надае яму даволі вялікае значэнне і ставіцца да яго надзвычай сур`ёзна і адказна. Пра гэта сведчаць шматлікія фальклорныя творы,асабліва вясельныя песні,якіямогуць дапамагчызразумець цудоуныя,тонкія і глыбокія пачуцці беларусау.Даследчык нацыянальнага характару беларусау Э.Дубянецкі у сваёй кнізе “Таямніцы народнай душы” зазначае:”Спецыяльнае этна-сэксуальнае даследванне дае важкія падставы сцвярджаць,што беларусы заужды высока цанілі цнатлівасць маладых,асабліва нявесты,да вяселля (прыгадаем адмысловы беларускі абрад “пасад нявесты”) і адначасова рэзка асуджалі распутнасць і разбэшчанасць.Дарэча,далёка не ва усіх народау захоувалася падобная чысціня узаемаадносін паміж          мужчынамі і жанчынамі,і тут можна успомніць надзвычай фрывольныя “Рускія запаветныя казкі” А.Афанасьева і “”Рускія запаветныя і прымаукі” У.Даля. Становішча жонкі у сям`і ніяк нельга было назваць прыгнечаным і нраунапрауным,бо яна найчасцей,з`яулялася памочніцай і дарадчыцай мужа,а сфера дамаводства належала ёй практычна поунасцю.Несправядлівыя,жорсткія адносіны мужа жа жонкі у беларускіх сем`ях – з`ява вельмі рэдкая,нават выключная(прауда,калі муж не п`яніца),таму і  у народных песнях амаль немагчыма знайсці прыклавды,дзе апавядаецца пра гаротнае жыццё жанчын-беларусак з-за іх прыгнечанага сямейнага становішча”.

     Гэтыя назіранні не даюць падставыпапракаць Караткевіча у залішняй рамантызацыі кахання,магчыма,адарваннасці ад сапрауднага жыцця,бо у яго творах,па словах самога пісьменніка,каханне заусёды ходзіць у белай сукні.

      Караткевіч падкрэслівае высокую сутнасць нашай беларускай натуры,якая выяуляецца і у каханні. З дауніх часоу беларусы аддавалі перавагу светлым колерам,і асабліва беламу,а,як вядома,сімволіка белага колеру азначае маральную чысціню,прыгажосць.Напэуна,белы колер адпавядае унутранаму стану душы,запраграмаванай на дабро.

      Разуменне нашым народам каханняяк адной з найвялікшых каштоунасцей жыцця,як гонару,бо калі кахаюць – значыць,ты носіш у сабе усё лепшае,што уласціва чалавеку,дало права Караткевічу апрануць у сваіх творах гэтае пачуццё у белую сукню.                                                                                                                

     Абавязкова хочацца спыніцца яшчэ на адной якасці нашага беларускага народа,якая выразна вылучаецца у творчасці У.Караткевіча,бо у вялікай ступені была уласцівая і самому пісьменніку.Добра вядома,што Караткевіч вызначауся энцыклапедычнасцю ведау,здзіуляу гэтым усіх.Дарэчы,калі прыгадаць галоуных герояу яго творау,то яны людзі адукаваныя.прыхільна ставяцца да навукі або нават непасрэдна займаюцца ёю,як Андрэй Беларэцкі.Думка пісьменніка пра тое,што мы цэнім веды і разумеем іх каштоунасць,выдатна прасочваецца на некаторых сюжэтных момантах ці увогуле лёсах герояу.

     Гэта вялікая заслуга Караткевіч,што на старонкі сваіх творау ён вывеу беларуса-інтэлегента,прыхільніка навукі,здольна вяршыць гэтую навуку.Пісьменнік не дае забыцца таго,што дух кніжнасці,мудрасці у беларусау абудзіуся праз асобы Ф.Скарыны,М.Гусоускага раней,чым у большасці іншых славян,што гэта народ,дзе не толькі мужчына,але і жанчына у роунай ступені можа несці святло ведау.як гэта рабіла Еуфрасіння Полацкая.што і па сённяшні дзень захавалася гэтая якасць народнай дуўы – любіць кнігу,імкнуцца да асветы.

        Творы Караткевіча у вялікай ступені здольныя раскрыць нам,беларусам,вочы на саміх сябе,выявіць нашы вартасці.імкненне пазбавіцца недахопау.Караткевічу як беларусу уласціва самакрытычнасць,і ён не толькі захапляецца сваім народам.Многія старонкі яго творау – гэта крык душы пра дабрату,якая перарасла ва усёдаравальнасці,прывяла да жорсткага панавання уладау над народам,да здзеку з яго душы.”Я не бачыу больш незласлівага,лагоднага і памяркоунага народа.І я не бычыу горшых паноу,чым тыя,што стаяць над ім”. “Няшчасная Беларусь! Добры,памяркоуны,рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем,так будзе заусёды.Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноу,быццам вельмі багаты.А сваіх герояу аддае на прэнг,а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды брычкай і лыпае вачыма.Дорага б я дау таму чалавеку,які скіне нарэшце з шыі народа усіх гэтых гнілых шляхцюкоу,тупых Home Novus`ау,пыхатых выскачак,прадажных журналістау і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу.Усю кроу аддау бы”.

       Гэта не проста маналог героя – гэта аутарская пазіцыя,пазіцыя усіх тых беларусау,якія гатовыя пасці на “сапраудныя пакуты за народ”

     Створаны пісьменнікам партрэт беларуса выяуляе высокую годнасць нашага народа.Той гуманізм,які ён нясе у сабе,служыць на карысць усяго чалавецтва.Гэта дае нам падставы ганарыцца сваёй нацыяй,спараджае цікавасць да сваіх нацыянальных пачаткау,традыцый,звычаяу і тым самым садзейнічае станауленню цэласнага духоунага аблічча,фармаванню ныцыянальнай свядомасці,такой неабходнай нам,беларусам,сёння. 
 

     Творы пісьменніка – гэта наш нацыянальны уклад у сусветную скарбонку культура,наша візітоука чалавецтву,наш гонар за тую высокую місію служэння дабру,пра якую так хораша і тэленавіта расказау творца усяму свету праз створан ім вобраз беларуса. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                            
 
 
 
 

                           Змест: 

  1. Уводзіны (  )
  2. Жыццёвы шлях Уладзіміра Караткевіча  )
  3. “Дзікае паляванне караля Стаха” (
  4. Тэма “кахання” у творах У.Караткевiча(
  5. Тэма “дабра” у творах У.Караткевiча
  6. Заключэнне ()
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Установа адукацыі сярэдняя агульнаадукацыйная школа  №3 г.Бобруйска 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                 Аповесць Уладзіміра Караткевіча

         Дзікае паляванне караля Стаха 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                                             Гуменюк Яуген Уладзіміравіч 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                             
 

                                                  Бабруйск 2009

                 Спіс літаратуры 
 

  1. Адзінства і узаемаузбагачэнне”. – Мн.,1980. – с. 236
  2. Тамсама. с.84.
  3. Русецкі А.Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю у сучаснасці. – Мн.,1991. – с.45.
  4. Караткевіч У.З вякоу мінулых. – Мн.,1995. – с.231
  5. Дабралюбау М. Збор творау: У 3 т.Т.3. – М.,1952. – 93.
  6. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам. – Мн.,1993. – с.6.
  7. Караткевіч У.З вякоу мянулых. – с.147.
  8. Караткевіч У. Ладдзя Роспачы; Дзікае паляванне караля Стаха//Караткевіч  У.З вякоу  мінулых. Мн., 1990. с.203-431.

Информация о работе Уладзімір Караткевіч