Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В. Лукші для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2013 в 11:48, реферат

Описание

Валянцін Лукша нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва»

Работа состоит из  1 файл

Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В.docx

— 37.20 Кб (Скачать документ)

Усіанова адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат па беларускай дзіцячай літаратуры на тэму “Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В. Лукші для дзяцей”

 

 

 

 

 

                                 Выканала:

                                                             студэнтка 4-га курса гр. А5

 псіхолага-педагагічнага  факультэта 

                                                             завочнай формы навучання

                                           Забалоцец Дар’я

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Брэст 2013 

Праблематыка і мастацкія  асаблівасці творчасці В. Лукші  для дзяцей

 

Валянцін Лукша нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва».[3]

Для малышоў Валянцін Лукша піша даўно, а сваю першую дзіцячую кніжку – “Аркестр” выдаў у 1972 годзе, калі ужо меў дзве дарослыя кнігі паэзіі “Гарады наражабцца сёння” і “Атава”, а таксама два зборнікі публіцыстыкі “Наша полацкая прафесія” і “Рамантыкі шасцідзесятых”.

З гадоў юнацтва ў паэта В. Лукшы жыве цяга да слова, якое блізкае, зразумклае і адначасова патрэбнае  дзецям. Яго першая кніжка адразу знайшла  свайго чытача (і слухача), паколькі яна добра праумана, акрэслена  значнай задумай. “Аркестр” –  жаданне аутара расказаць пра  значэнне шмат якіх музычных інструментаў, паказаць, што кожны з іх у аркестры невыпадковы, а займае сваё пэўнае месца.

З самага пачатку твора паэт гаворыць: “У аркестры шум да звон – запазніўся Камертон. Хоць на месцы інструменты, толькі не почнеш канцерта, бо ўсім тон  задае Камертон” . Але, можа, іншыя музычныя інструменты другасныя, выпадковыя ў аркестры? Аўтар даводзіць, што і Кларнет, і Дуда, і Ксілафон, іАрган, і Фагон (усяго называецца каля 40 інструментаў) выконваюць сваю пэўную ролю. Кніжка атрымалася пазнаваўчай, бо наўрад дзе прачытаеш яшчэ пра такое.[1; c.30]

Здольнасць  не проста пісаць, а  уменне ствараць вершы сюжэтна завершаныя, тэматычна аб’яднаныя – адметнасць таленту В. Лукшы. Гэта бачна і  па яго наступных кнігах “Зялёная бальніца (1974) і “Лета – круглы год” (1978). Прыкладное значэнне (у добрым сэнсе гэтага слова) твораў адчуваецца адразу. Для прыкладу найперш возьмем “Зялёную бальніцу”: “Лесам трэба ганарыцца. Лес – зялёная бальніца”. Канстатуецца факт , з якога і пойдзе далейшая гаворка аб тым, што значыць лес у жыцці чалавека, якія лекі дае, як уратоўвае ад хваробы і немачы.

Верш “Зялёная бальніца! Менавіта твор для дзяцей, бо В. Лукша знаходзіць адпаведны прыём, улічваючы псіхалогію маленькіх. Канечне ж, яны любяць гульню, дзеянне, рух. І, калі ласка, пачынаецца прыём у Дзятла-лекара, дзе сабралася хворых “птушак і звяроў багата”. Урач жа абапіраецца не толькі на свае веды, а і мае пад рукой “лячэбнік”, у якім распісанв цудадзейныя лекавыя ўласцівасці больш як дваццаці назваў раслін і зёлак – палыну, касачоў, дзівасілу, ажыны, медуніцы.

Спашлюся на два прыклады.

Ажына

  • Будзь ласкавы,

Браток.

Адкрывай, Бабёр,

Раток.

Захварэў, дружбак,

Ангінай,

Паспытай

Адвар ажыны.

 

 

Ці:

 

Рамонак

  • Што за енкі?

Што такое?

  • Выдру зубы

Непакояць.

Дзяцел:

  • Што тут

За гамонка – 

Зубы палашчы 

Рамонкам.

 

Да гэтага верша тэматычна прымыкае і “Лета – круглы год”. Дзеянне адбываецца ўжо не ў лесе, а ў бальнічным садзе, дзе і сапраўды “лета – круглый год”… Пра ўласцівасці раслін, іх адметнасць зноў жа расказвае паэт. Робіць гэта не мудрпгеліста, - знаходзіць такія рыфмы, “утваральнікамі” якіх маглі б стаць і самі хлопчыкі і дзяўчынкі, улавіўшы неабходнае слова на слых:

А шаноўнейшай секвоі

Пазайздросцяць

Усе хвоі – 

Разраслася на гектар.

Кронай

Цягнецца да хмар.

Секвоі – хвоі, гектар – хмар…Дзеткам лёгка знайсці адпаведнікі. Яны  не толькі слухаюць верш ці чытаюць  яго, а і самі вучацца мысліць  паэтычна.[1; c.31]

Вершы, хутчэй за усё невялічкія паэмы, “Дзівосны гадзіннік” і “Жывы  барометр” – свайго роду паэтычны падручнік, які дапамагае чытаць “карту” прыроды, даведацца пра  шматлікія народныя прыкметы, згодна якіх сапраўды можна вызначыць і  патрэбную гадзіну, і змену надвор’я. В. Лукша зноў жа ідзе ад самых з’яў паўсядзённасці, аналізуючы і асэнсоўваючы іх. Паэт знаходзіць адпаведную манеру падачы матэрыялу, не абцяжарыўшы там  самым успрыманне дзіцяці. Радкі верша вывераны, пазбаўлены ад выдадковага, лішняга. Лаканічнасць, дакладнасць, узважанасць слова характэрныя да яго твораў.

Пра шэрань паэт прамаўляе такім  чынам: “Легла на дрэвы шэрань пушыстая – дзень будзе цёплы, дзень  працяністы”. А гэта напамінак –  сачы за камарамі: “Мак таўкуць камары – будзе цёпла на двары”. Да дыму над комінам, калі жывеш ў вёсцы, прыгледзя уважлівей: “Дым без ветру паўзе па зямлі – сыпаць снегу ці ліўню ліць”. Шматлікія прыклады гавораць на карысць таго, што В. Лукша  - паэт, які з ўвагай ставіцца да ўнутранага свету дзіцяці, ні на хвіліну не забывае, што выхаванне адбываецца пастаянна, а не толькі ў дзіцячым садзе, школе ці дома. Іншая справа, у якім кірунку ідзе гэты складаны і такі няпросты працес. Задача паэтычнага слова скіраваць яго ў рэчышча важкіх духоўных каштоўнасцей.

Як і іншыя паэты, ён добра  разумее значэнне казкі ў выхаванні. У яго набралася цэлая бібліятэчка  казак:”Нарачанская чайка”,”Чорныя  буслы”,”Нахабны Варабей”,”Воран і  Паўлін”,”Чаму Кажан палюе ноччу”,”Певень  – чырвоны грэбень” і іншыя. Сярод  іх і “Пралеска”, што не здалася віхуры і сцюжы злой, выглянуўшы з пад снегу ранняй вясной:

Спявала пралеска:

  • Хай згінуць марозы!

Зімы не палохаюць болей

Пагрозы!

Убачыла сонейка

Смелую краску:

  • Прымі мае промні

З надзеяй

І ласкай!..

 

Аксіёма: нішто на зямлі не бывае  без працы. Праца шанавалася спаконвечна. Пра гэта адзін з лепшых вершаў В. Лукшы, які, як ніколі актуальна гучыць цяпер:

Мы – працоўная сямья:

Дзед,

Бабуля,

Тата,

Мама,

Брат з сястрычкаю

І- я.

 

Далей дзеткі даведваюцца пра клопаты кожнага ў гэтай сапраўды дружнай і працоўнай сямьі: “дзед вучыць машыністаў”, “у бабулі цяжкі клопат – шчыраваць ля гардэроба”, “тата з даўняе пары робіць дзіва-трактары”, “мама у нас дзіцячы урач”…а сам апавадальнік? Ён ведае ў яго ўсё наперпдзе, таму трэба “на выдатна…займацца, каб прафесію абраць, з гордасцю сябрам сказаць…”

 

“Чароўны камень” – сучаснасць пераплятаецца з казачнасцю. Вясковыя дзеці Ягорка і Алеся даведваюцца ад дарослых, што:

Калі знойдзеш чароўны  камень,

Будзе шчасце заўсёды з  намі.

Кажуць, ёсць такой камень нібыта

Ў падзямеллі злой Веражбіткі.

У поле драбіначку прынясеш,

Ураджай дамоў звязеш.

Жыта цягнецца да ваблакоў,

Лён, як лес, ненацешыць вока…

Ды трымае яна той  камень

За трыма залатымі замкамі…

У якія толькі прыгоды не трапяць  юныя героі, пакуль не знойдуць гэты загадкавы  камень?! Давядзецца ім сутыкнуцца і  з Жуком, і з Павуком – слугамі  злой веражбіткі, а дапамогуць ім перамагчы  яе сабака Лайка, кот Буркот, папугай  Чыка-Чыка і добрыя Лесавікі… Дзеянне  мяняецца імкліва і так хочацца  адразу даведацца, што наперадзе, што  далей. Але, як і быаае звычайна ў  казцы, дабро перамагае зло, а  Ягорка і Алеська прыносяць людзям шчасце і радасць.[1; c.31]

Кожны пісьменнік, які арыентуецца  на дзіцячага чытача, павінен паматаць, наколькі пераканальна яго творы  адказваюць на шматлікія дзіцячыя “чамучкі”. Гэта добра зразумеў В. Лукша. Таму ў сваіх вершах, насычаных вясёлай інтанацыйнай шчырасцю, дабрынёй і займальнасцю, ён імкнецца даць адказы на пытанні маленькіх, знайсці той ключык, які дапамагае ім усвядоміць і зразумець, што такое вясёлка (“Вясёлка”), як будуюцца птушыныя хаткі (“Птушіныя хаткі”). Дзеці ў вершах В. Лукшы знойдуць адказы і на такія пытанні: “Хто даўжэй жыве на свеце?”, “Як ліса вучыласа летаць?”, “Чаму гусі лётаюць ланцужком?” і інш.

Аўтар не толькі ведае той цікавы і загадкавы свет, да якога цягнецца юны чытач, але і валодае няпростым  уменнем весці дыялог з дзецьмі  розных узростаў. І не праз дыдактыку  і павучанне, а як роуны з роўнымі, кароткімі сказамі стварыўшы  пераканальную характарыстыку з’яў і рэчаў таго свету, у якім штодзёна жывуць хлопчыкі і дзяўчынкі. Пры  гэтым вытрамана галоўнае патрабаванне – пісаць так, каб кожны новы твор як бы дапаўняў папярэдні, быў яшчэ адным мазком у калейдаскопе цэласнай карціны, падуладнай іх лёгкаму успрыманню і разуменню.[2; c.29]

Уся творчасць В. Лукшы (дарэчы, яго  творы перакладзены на многія  мовы іншых народаў і сам ён плённа выступае у галіне пераклпду),падобна казачнаму  ліхтарыку, асвечвае маленькім шлях наперад, вучыць дабру, справядлівасці.[1;c.31]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Валянцін Лукша: Вершы

 

Доктар Таня

 Тата, што ж ты захварэў?

 Можа, ўпотай снегу з’еў?

 Ці лядзяш пасля работы

 Недзе абсмактаў употай?

 Ці лічыў каля гадзіны

 З форткі хуткія машыны?

 Ці ў мароз пайшоў у летніх

 Тонкіх-тоненькіх шкарпэтках?

 Ці забыў надзець ты шарф —

 Бегаць ён перашкаджаў?

 Ці твая, магчыма, шапка

 Так і засталася ў шафе?..

 Ну нічога, любы мой,

 Мы падлечымся з табой...

 Каб не знацца

 З трасцай гэткай,

 Тату выдам я сакрэты:

 Есці снег не трэба болей

 Аніколі-аніколі,

 У мароз лядзяш смактаць,

 Шарф пушысты забываць,

 Тоўстыя надзець шкарпэткі —

 Каб было цяплей, бы ўлетку,

 Загадзя выцягваць з шафы

 Цёплую, як печка, шапку,

 А найлепей будзе жыцца,

 Як са спортам падружыцца,

 Бо хваробы ўсе тады

 Знікнуць раз

 I назаўжды!

 

Дзятлава кузня

 Лось у свежым снезе грузне,

 Спіць сабе ў кары барсук.

 Дзятлава працуе кузня:

 Тук-тук-тук! 

 Тук-тук-тук! 

 Промні сонца льюцца песняй.

 Птах ушчэнт патрушчыў сук.

 I ляціць па ціхім лесе:

 Тук-тук-тук! 

 Тук-тук-тук! 

 Пахіліўся дзень на вечар,

 Ды не сціх бадзёры гук

 З кузні дзятлавай з-за рэчкі:

 Тук-тук-тук! 

 Тук-тук-тук!..

 

Крынічка

 Блакітныя прасторы

 Радзімы дарагой.

 Крынічкі пераборы

 У лесе пад сасной.

 Сплыло сутонне ночы...

 Пагоднай раніцой

 Я роснай сцежкай крочу

 Да песенькі тваёй.

 Утульная палянка,

 А там, 

 у гушчары,

 Стаілася зямлянка

 Яшчэ з тае пары...

 На гэтую паляну

 Прыходзілі тады

 Героі-партызаны

 Папіць жывой вады.

 Набраць яе ў біклагу,

 Параненым падаць...

 Як спаталяла смагу

 Гаючая вада!

 А колькі ты, крынічка,

 Абмыла цяжкіх ран?

 Была ты,

 як сястрычка,

 Для мужных партызан!

 Цякла няўтомна ў сцюжу

 I ў спёку з-пад камлёў

 I сагравала душы

 Сваіх лясных братоў...

 Прайшла пара ліхая, —

 Зладзюг перамаглі.

Информация о работе Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В. Лукші для дзяцей