Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2012 в 17:51, творческая работа

Описание

У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром.
Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi.
Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу
В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа
Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да
Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.

Работа состоит из  1 файл

Документ Microsoft Word.docx

— 16.02 Кб (Скачать документ)

У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана

Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром.

Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi.

Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу

В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа

Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да

Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.

 

Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да умоу акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам.

"цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за

"ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау сцвярджау, што у часы цяжкiхвыпрабаванняу спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.

 

Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С. вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца: знойдзена бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад мастом для яе уладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i выйшлi на след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць бомбу у iншае месца. А калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца у хату, падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала:

"Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу. Добрым людзям i не трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе? I не спяць нi у дзень, нi уначы - баяцца да скону".

 

У вобразе С. Быкау увасобiу лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяуленне у апошнiм учынку С.


Информация о работе Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды