Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг
Курсовая работа, 10 Мая 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание
Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.
Содержание
Уводзіны 3
Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25
Заключэнне 29
Літаратура 30
Работа состоит из 1 файл
Курсач 40-я.doc
— 392.50 Кб (Скачать документ)Заключэнне
У
вывучаемы перыяд у Беларусі істотна
змянілася структура
Але разам з тым у немалой ступені гэта дэфарміравала структуру народнай гаспадаркі, стварала пэўныя дыспрапорцыі ў яе развіцці. Сёння, як вядома, такая эканамічная структура паставіла гаспадарку рэспублікі ў цяжкае становішча.
Адпаведна афіцыйнай статыстыцы таго часу, у першым квартале 1949 г. прамысловая вытворчасць дасягнула ўзроўню 1940 г. а да канца пяцігодкі павялічылася ў параўнанні з даваенным часам на 15 %, што было ў 5,7 раза больш, чым у 1945 г. [5, c. 221]
Пры гэтым трэба падкрэсліць, што пры садзейнічанні ўсёй краіны прамысловасць рэспублікі была адноўлена на даволі высокім узроўні тэхнічнай і тэхналагічнай аснашчанасці, што ў далейшым вызначыла адносна хуткія тэмпы яе развіцця і прыкметнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзялення працы.
Такім чынам, у цэлым камандна-адміністрацыйная сістэма вырашыла вельмі складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння беларускай прамысловасці. Аднак больш ці менш прымальныя ў перыяд пасляваеннага разбурэння надзвычайныя прынцыпы кіравання эканомікай і палітыкай станавшся тормазам у далейшым развіцці народнай гаспадаркі і грамадства.
Трэба зазначыць, што аграрная палітыка ў разглядаемы перыяд насіла антысялянскі характар. З сельскай гаспадаркі ішла перакачка сродкаў у прамысловасць. Выключалася ўсялякая гаспадарчая самастойнасць калгасаў і саўгасаў. Былі ўшчэмлены і сацыяльныя правы сялян. Яны не мелі папшартаў і, па сутнасці, прымусова прымацоўваліся да зямлі. Гэтая паўпрыгонніцкая сістэма ўжо не магла вырашыць складаных эканамічных пытанняў.
Усё
гэта сведчыла аб тым, што ў першай
пасляваеннай пяцігодцы было зроблена
шмат каб дасягнуць даваенны ўзровень
жыцця народа. Аднак карэнных змяненняў
у матэрыяльным становішчы насельніцтва
не адбылося, мелі месца вялікія недахопы
і цяжкасці ў забеспячэнні яго жыллём,
прадметамі шырокага ўжытку, паслугамі.
Асабліва гаротным быў лёс сельскіх жыхароў,
што вымушала іх у пошуках лепшых умоў
жыцця пакідаць вёскі і ісці ў гарады.
Вырашэнне праблем матэрыяльнага забеспячэння
народа стрымлівалася недастатковымі
тэмпамі эканамічнага развіцця, няўважлівымі,
бюракратычнымі адносінамі дзяржавы да
правядзення сацыяльнай палітыкі.
Літаратура
- История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец – Мн.: Амалфея, 2000. – 672 с.
- Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2/М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ.– Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.: іл.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінска. – Мн.: БЕЛТА, 1998. – 557 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2004. – 624 с.
- Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый/ В. І. Галубовіч, Р. І. Ермашкевіч, Г. Ф. Шапавал і інш. / Пад агул. рэд. В. І. Галубовіча. – Мн.: Экаперспектыва, 1993. – 288 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 592 с.: іл.