Сямин Полацкий

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Февраля 2013 в 16:24, реферат

Описание

Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi
пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч
Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жнiуня
1680г.,Масква)

Работа состоит из  1 файл

Полацкиий.docx

— 51.10 Кб (Скачать документ)

гэта  ў  многім  звузіць  падрыхтоўку  спецыялістаў.  Ды  і  месца   будучай

акадэміі, на яго думку, зусім  не  пры  друкарні,  а  пры  Заіконаспасаўскім

манастыры,  прытым  у  спецыяльна   ўзведзеным   будынку.   Ён   распрацаваў

падрабязны план навучання, згодна  з  якім  павінны выкладацца  дыялектыка,

граматыка, паэтыка, філасофія, фізіка і іншыя важныя  прадметы.  Як  гэта  і

рабілася ў лепшых заходніх універсітэтах.

      Праект быў прапанаваны  Фёдару Аляксеевічу,  але  царскага  рашэння  па

гэтым пытанні Полацкі не дачакаўся. Ён адчуваў сябе ўсё горш і горш.  Слабеў

зрок, таму што шмат чытаў кніг. Ды і вымушаны быў гадзіны праводзіць  каля

друкарскіх станкоў, звяраючы адбіткі. Асабліва занядужаў  летам  1680  года.

Да таго блага адчуваў сябе, што  не  змог  прысутнічаць  на  вянчанні  Фёдара

Аляксеевіча з Агаф’яй Грушэцкай 18 ліпеня. Не бачылі яго і за сталом  у  час

святочнага абеду.

      І тыя, хто радаваўся  поспехам Сімяона, і яго зайздроснікі (а  іх  было

нямала) зразумелі – Сімяон захварэў усур’ёз. Усе ж даўно  звыкліся,  што  ў

час найбольш  важных  момантаў  ля  самага  цара  садзіліся  не  вяльможныя,

знакамітыя баяры, а сціпла апрануты чарнец.

      Не стала Полацкага  25 жніўня 1680 года. Хавалі яго ў Заіконаспасаўскім

манастыры.  Фёдар   Аляксеевіч   загадаў   Мядзведзеву   зрабіць   вершаваны

надмагільны надпіс. Цяпер гэтыя  пліты  з  эпітафіяй  захоўваюцца  ў  філіяле

Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве.

      Пасля смерці Полацкага  засталіся яго кнігі, найбагацейшая ў тагачаснай

Маскве асабістая бібліятэка. Засталіся  і добрыя думкі  аб  адукацыі  народа,

развіцці культуры. Але “муж  дабраверны,  царкве  і  дзяржаве  патрэбны”  ён

“працаваў” на дзяржаву і тады, калі развітаўся з зямлёй і  людзьмі.  Праўда,

адбывалася  гэта  не  проста.  Хоць  праект  аб  стварэнні  акадэміі  цар  і

падпісаў, справа зрушвалася з месца  няпроста.  У  1682  годзе  не  стала  і

Фёдара Аляксеевіча. Толькі ў 1685 годзе, калі Мядзведзеў  пазнаёміў  царэўну

Соф’ю з гэтым дакументам, да  пытання  вярнуліся  зноў  і  першая  ў Маскве

вышэйшая навучальная ўстанова была адкрыта.

      Актывізаваліся, аднак,  і зламыснікі. Не сунімаўся і  галоўны  праціўнік

Сімяона патрыярх Якім.  Каб  расправіцца  з  ім  пасмяротна,  ён  выкарыстаў

царкоўны сабор, што праходзіў  у 1690  годзе.  Кнігі  Полацкага  былі  адданы

анафеме, іх забаранялася згадваць як ерэтычныя. Патрыярх,  па  сутнасці,  не

хаваў радасці, што асветнік памёр: “Ужо бо не попусти ему праведный Божий

суд чужемудренные новости в  народ православный  великорусский  ввовдити,  но

вскоре смертная коса посече его”.

      Ды час заўсёды ўсё ставіць на свае месцы. Сімяон Полацкі – Самуіл, сын

Полацка – тут не выключэнне.

 

 

 

                                               Заключэнне.

      Шматгранная лiтаратурна-грамадская  i  асветнiцкая  дзейнасць  Сiмяона

Полацкага, яго выдатныя здабыткi у галiнераспрацоукi новых паэтычных форм  i

жанрау  у  значнай  ступенi  падрыхтавалi  далейшы iмклiвы   рост   рускай,

беларускай, украiнскай лiтаратур.  Яна  з’явiлася  той  трывалай  i  плённай

асновай, якая уплывала не толькi на сучаснiкау i паслядоунiкау пiсьменнiка,

але  i  на  увесь  пазнейшы  этап  культурнага развiцця   усходнеславянскiх

народау.

      Алеж аутары усiх кнiг, якiх мне удалося знайсцi,  разглядаюць  Сiмяона

Полацкага як менавита рускага пiсьменнiка, паэта  i  г.д.  Я  не  згодзен  з

iхняй кропкай  погляду.  Можна  сказаць,  што  маю  думку  падцверджвае  сам

пiсьменнiк,  якi  усё  жыццё лiчыу сябе  беларусам i  заусёды заставауся

сапраудным патрыётам сваёй  Радзiмы(гл.уводзiны). Я  лiчу,  што  кожны  знас,

беларусау, павiнен ганарыцца такiм земляком.

 

 

 

                                              Спiсак лiтаратуры:

            1. Татарский И. “Симеон Полоцкий (Его жизнь и деятельность)”

      2. Прашковiч М. ”Ciмяон Полацкi.  Гiсторыя беларускай  дакастрычнiцкай

         лiтаратуры. “

      3.    Робинсон   А.   “Симеон   Полоцкий   и   его   книгоиздательская

         деятельность.”

      4. “Асветнiкi зямлi беларускай. Х-ХХст.” Энцыклапедыя.

      5. Энцыклапедыя гiсторыi Беарусi.

      6. Марцiновiч А. “Хто мы? Адкуль мы?”

      7. Лазарук М. “Гiсторыя Беларускай лiтаратуры. Гiстарычны перыяд.”


Информация о работе Сямин Полацкий