Знакі бяды ў аповесці В. Быкава Знак бяды
Сочинение, 05 Декабря 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание
Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара — не адлюстра-ваць ваенныя дзеянні з гістарычнай даклад-насцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека пад-час жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. I затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды пад-крэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю.