Фразеология у лiчбах

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2010 в 18:19, доклад

Описание

Калі звярнуцца да сучаснай беларускай ( а таксама рускай) лінгвістычнай літаратуры, то няцяжка заўважыць, што ў манаграфіях, навучальных дапаможніках і артыкулах іх аўтары звычайна оба зусім абмінаюць колькасныя характарыстыкі моўных з’яў, або абмяжоўваюцца адгаворкамі неакрэсленага характару. Вось некалькі прыкладаў з навучальнага дапаможніка для універсітэтаў: “Мноства слоў маюць не адно, а два і больш значэнняў”; “Фразеалагізмы ў значнай сваёй частцы монасемантычныя… У параўнанні з мнагазначнасцю слоў полісемія фразеалагічных адзінак – з’ява абмежаваная”; “ Значнай частцы фразеалагізмаў уласціва варыянтнасць”; “Кніжных фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове параўнальна нямнога”.

Іншы раз у мовазнаўчых працах падаюцца нічым не пацверджаныя звесткі, якія дэзінфармуюць чытача, уводзяць яго ў зман. Напрыклад, у навучальным дапаможніку чытаем: “Калі параўнаюць у колькасных адносінах лексічную і фразеалагічную мнагазначнасць, то можно адзначыць, што большасць слоў з’яўляюцца мнагазначнымі, а большасць фразеалагізмаў мае па адным значэнні”.

Работа состоит из  1 файл

Пры вывучэнні той ці іншай моўнай з.docx

— 24.71 Кб (Скачать документ)

 

 

                      ФРАЗЕАЛОГІЯ Ў ЛІЧБАХ 

  Пры вывучэнні той ці іншай моўнай з’явы (асабліва ў лексікалогіі і фразеалогіі) яе якасная характарыстыка непазбежна павінна дапаўняцца колькаснымі паказчыкамі. Неабходнасць статыстычных ацэнак вымагаецца тым, што аб’ектыўныя ўласцівасці моунай з’явы ўвасабляюцца не толькі ў якасных, але і ў колькасных прадметах. Колькасныя характарыстыкі дапагаюць выяўленню самой прыроды слова ці фразеалагізма, дазваляюць адрозніваць тыповае ад нетыповага, пашыранае ад рэдкаснага ці нават адзінкавага. “Трэба часцей скарыстоўваць у мовазнаўстве колькаснае, матыматычнае, - пісау І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, - і такім чынам пріблізіць яго усё больш і больш да навук дакладных”.

  Калі звярнуцца да сучаснай  беларускай ( а таксама рускай) лінгвістычнай  літаратуры, то няцяжка заўважыць,  што ў манаграфіях, навучальных  дапаможніках і артыкулах іх  аўтары звычайна оба зусім  абмінаюць колькасныя характарыстыкі  моўных з’яў, або абмяжоўваюцца  адгаворкамі неакрэсленага характару.  Вось некалькі прыкладаў з  навучальнага дапаможніка для  універсітэтаў: “Мноства слоў  маюць не адно, а два і больш  значэнняў”; “Фразеалагізмы ў значнай  сваёй частцы  монасемантычныя…  У параўнанні з мнагазначнасцю  слоў полісемія фразеалагічных  адзінак – з’ява абмежаваная”; “ Значнай частцы фразеалагізмаў  уласціва варыянтнасць”; “Кніжных  фразеалагізмаў у сучаснай беларускай  літаратурнай мове параўнальна  нямнога”.

  Іншы раз у мовазнаўчых працах  падаюцца нічым не пацверджаныя  звесткі, якія дэзінфармуюць чытача, уводзяць яго ў зман. Напрыклад,  у навучальным дапаможніку чытаем: “Калі параўнаюць у колькасных  адносінах лексічную і фразеалагічную  мнагазначнасць, то можно адзначыць,  што большасць слоў з’яўляюцца  мнагазначнымі, а большасць фразеалагізмаў  мае па адным значэнні”. Яшчэ  ў адной працы сцвярджаецца, што  каля 80% слоў любой мовы, пададзеных  у вялікіх нацыянальных слоўніках,  належаць да мнагазначных. Параўнаем  таксама: “Большасць слоў у  лексіцы беларускай мовы складаюць  мнагазначныя словы”.

  Прыведзеныя вышэй сцвярджэнні  не адпавядаюць аб’ектыўнай ісціне. Папершае, у любой мове мнагазначных  слоў не больш, а куды менш, чым адназначных. Так, у 1-м  томе ІТлумачальнага слоўніка  беларускай мовы з 16 354 слоў на долю мнагазначных прыпадае толькі 3 908 слоў, у 2-м томе з 19 269 слоў толькі 4 222 мнагазначныя словы. Прыкладна такія ж колькасныя паказчыкі мнагазначнасці і адназначнасці выяўляюцца і ў іншых мовах ( напрыклад, рускай і французскай): толькі чацвёртая частка слоў  -  мнагазначныя.    Па – другое, мнагазначнасць у фразеалогіі не такая ўжо рэдкая і абмежаная з’ява, як сцвярджаецца ў прыведзеных выказваннях.

  У “Фразеалагічным слоўніку беларускай  мовы” атрымалі семантычную,  граматычную і стылістычную характарыстыку 5 755 фразеалагізмаў нашай літаратурнай мовы, у ім паказаны таксама сінанімічныя і антанімічныя сувязі паміж выразамі. Паводле гэтага слоўніка, на долю мнагазначных прыходзіцца 873 фразеалагізмы, або 15% ад агульнай колькасці . Абсалютная большасць выразаў мае па 2 значэнні ( напрыклад: з рукамі адарваць, сабакамі сена касіць). Трохзначных фразеалагізмаў – 123 (адзін на адзін, зямлю грызці, як на далоні і інш.), чатырохзначных – 25 (без аглядкі, даваць дыхту, сам праз сябе і інш.), пяцізначных – 7 (на ўвесь рост, на руках,сам па сабе,ставіць на ногі і інш), адзін выраз(разяўляць рот) мае 6 значэнняў.

У галіне фразеалогіі даволі часта  назіраецца такая з’ява, як варыянтнасць, або здольнасць аднаго і таго ж  фразеалагізма выступаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, узаемазамяняльных  у любым кантэксце. З’явай варыянтнасці ахоплены каля 1620 фразеалагізмаў, што  складае 28% ад іх агульнай колькасці. Замена аднаго слова-кампанента другім або  вар’іраванні іншага характару (фанетычнага, акцэнтнага, словаўтваральнага, марфалагічнага) заўсёды адбываюцца ў межах той  самай сінтаксічнай канструкцыі. Калі фразеалагізмы, тоесныя ў сэнсавых і стылістычных адносінах, маюць  неаднолькавую сінтаксічную структуру, то гэта ўжо не варыянты, а сінонімы. Так, павінны кваліфікавацца не як варыянты, а як неаднаструктурныя фразеалагічныя сінонімы, напрыклад, выразы: вылазіць бокам – вылазіць праз бок; карона з галавы не спадзе ( ў каго, каму ) – карона не спазде(з каго). Выключэнне складаюць фразеалагізмы з факультатыўнымі кампанентамі ў іх складзе, здольныя ўжывацца то ў поўным, то ў скарочаным выглядзе. Такія варыянты (тыпу: рассыпацца <дробным> макам, малочныя рэкі <з кісельнымі берагамі>, кум каралю <і сват міністру>) найбольш правамерна называюць канструктыўна-колькаснымі (а не эліпсаванымі ці рэдукаванымі, як іх называюць нярэдка), бо, скажам, варыянты малочныя рэкі  і малочныя рэкі з кісельнымі берагамі   адрозніваюцца адзін ад аднаго сваёй канструкцыяй і колькасцю кампанентаў, адзін з гэтых варыянтаў выкарыстоўваецца ў сваёй поўнай, нескарочанай форме, а другі – у эліпсаваным, рэдукаваным выглядзе.

Пераважаюць лексічныя варыянты. Іх – 660, напрыклад: дурыць(тлуміць, марочыць, чмуріць, чмуціць) галаву, і (кожны) жук і жаба. Іншыя віды варыянтнасці:

--- канструктыўна-колькасці – 180(ставіць<Богу> свечку, цішэй вады< і> ніжэй травы, за пусты мех < а ў мяху смех>);

--- словаўтваральныя – каля 180(стрыгчы пад адзін грабянец (грэбень), сыходзіць (сходзіць) з поля, удоўж (уздоўж) і ўпоперак);

--- марфалагічныя – звыш 180( пароць пальцам (пальцамі), як мёртваму прыпаркі ( прыпарка), зводзіць вочы (вока);

--- акцэнтная – 29 ( абіваць бакі (бокі), супраць (супроць) ліха на ўзгорачку, на ласкавым (ласкавым) хлебе);

--- фанетычныя – 36(шэрая (шарая) гадзіна, каліф (халів) на час, на сваёй скуры (шкуры).

Апрача  гэтага, значную групу складаюць  камбінаваныя варыянты (іх – 360), у якіх спалучаюцца розныя віды вар’іравання: трэсці кішень (кішеню, панчоху), у Бога цяля ( цялятка) украў ( з’еў), як уюн ( вуж) на <гарачай> патэльні ( скаварадзе).

Пра тое, што фразеалагізмы ўступаюць  у сінанімічныя і антанімічныя адносіны, у навуковай літаратуры звычайна гаворыцца гэтак жа няпэўна, а  то і памылкова, як і пра іншыя  фразеалагічныя з’явы. Напрыклад, чытаем: “ Многія фразеалагізмы складаюць  сінанімічныя групы… Сінанімічныя фразеалагічныя рады ў  адрозненне ад лексічных  радоў складаюцца звычайна з невялікай  колькасці адзінак. Часцей за ўсё  яны ўключаюць у сябе два аднаструктурныя  фразеалагізмы…” і  “ Не ўсе  фразеалагізмы, як і не ўсё словы, маюць антонімы”.

Калі  параўнаць сінанімічнасць у лексічным  і фразеалагічным складзе беларускай мовы, то можна выявіць, што фразеалагізмы  значна часцей, чым словы, уступаюць  у сінанімічныя сувязі. Як засведчана ў “Слоўніку сінонімаў і блізказначных  слоў” М. К. Клышкі, толькі прыкладна  дзесятая частка слоў ( каля 11 тысяч ) аб’ядноўваецца ў сінанімічныя рады ( іх каля 1 900). У фразеалогіі ж абсалютная большасць фразеалагізмаў ( а менавіта 3 559 адзінак, ці 62% ад агульнай колькасці ) ахоплена сінанімічнымі сувязі.

Сінанімічныя  рады, у якія ўваходзяць два фразеалагізмы, сустракаюцца ў 4 разы радзей, чым сінанімічныя рады, што складаюцца з трох і  значна больш фразелагічных адзінак. Так, у сінанімічны рад з агульным значэннем спрытна, хітра, ашукваць, падманваць аб’ядноўваюцца 30 фразеалагізмаў: абводзіць вакол пальца ( каго ), абуваць у лапці ( каго ), бакі забіваць ( каму ), браць на арапа ( каго ), браць на Бога ( каго ), браць на вудачку ( каго), браць на мушку ( каго ), вадзіць за нос ( каго ), вешаць лапшу на вушы ( каму ), віляць хвастом ( у 1 значэнні ), выводзіць у поле ( каго ), гнуць дугі, гуляць у ката і мышку, дурыць галаву ( каму ) (у 1 значэнні), задурыць галаву (каму), замазваць вочы (каму), замыльваць вочы (каму), запаўняць арапа (каму), кампасіраваць мазгі (каму), корчыць дурня ( у 1 значэнні ), круціць хвастом (у 1 значэнні), муціць галаву ( каму ), настаўляць акуляры (каму), прадаць (каго) і грошы палічыць, пудрыць мазгі (каму), пускаць пыл у вочы (каму), сляпіць вочы (каму) (у 1 значэнні), травіць баладу ( у 2 значэннях), туманіць вочы (каму), туманіць галаву (каму).

Найбольшая  колькасць фразеалагізмаў (55) уваходзіць у сінанімічны рад, які ўзначальваецца дамінантнай хоць адбаўляй са значэннем вельмі многа: адбою няма ( ад каго ) ( у 1 значэнні), ад пуза ( у 2 значэннях ), без ліку, без меры (у 1 значэнні ), будзь здароў (у 2 значэннях), бяры не хачу ( чаго ),валіцца праз горла ( у каго ), вышэй галавы ( чаго ), да гібелі (каго, чаго), дай Бог ( у 4 значэннях ), дай Бог кожнаму ( у 3 значэннях ), да ліха (у 1 значэнні), да Масквы ракам не пераставіш ( каго ), да халеры ( каго, чаго ), да хваробы (у 2 значэннях), да чорта ( у 3 значэннях), з горла лезе ( у каго ), імя ( каму, чаму ), легіён, канца- краю не відаць (чаму) ( у 3 значэннях), колькі ўлезе (у 2 значэннях), колькі хочаш ( у 1 значэнні ), мора разліўное ( у 2 значэннях ), на валовай скуры не спішаш ( чаго ), не кот наплакаў ( у 1 значэнні ), непачаты край ( чаго ), не хаханькі ( у 2 значэннях ), пальцам не праткнуць ( каго ), па самае горла ( у 3 значэннях ), па самую завязку ( у 3 значэннях ), па самыя вушы ( у 4 значэннях ), плюнуць некуды, повен рот, праз меру ( у 1 значэнні ), сорак саракоў ( чаго), у кожнай кішені па жмені ( каго ), хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым ), хоць заваліся ( чаго ), хоць заваліся ( чаго ), хоць плот гарадзі ( кім, чаго ), хоць ты махалам махай ( у 2 значэннях ), цераз край ( чаго ),цьма цьмушчая ( каго, чаго ), цераз воз ( каго, чаго ), чортава гібель ( каго, чаго ), чортава процьма ( каго, чаго ), чорт што ( чаго ), як бобу ( каго ), як гразі ( чаго ), як дроў, як завязаць ( у 2 значэннях), як на дзяды ( у 2 значэннях ),як сабак нярэзаных ( каго ).

Як  відаць з прыведзеных прыкладаў, раней працытаванае сцвярджэнне, нібыта сінанімічныя рады часцей за ўсё ўключаюць  у сябе аднаструктурныя фразеалагізмы, не падмацоўваецца, а абвяргаецца. Выразы, аднолькавыя паводле сваёй структуры, пабудаваныя па адной і той  жа мадэлі, аб’ядноўваюцца ў сінанімічны  рад вельмі рэдка, напрыклад: як ветрам абдало – як агнём апякло; як нажом адрэзаў – як сякерай адсёк. У сінанімічныя групы найчасцей уваходзяць рознасруктурныя фразеалагізмы: адзін на адзін – вока на вока ( у 1 значэнні ) – з вока на вока-на чатыры вокі – сам – насам ( у 1 значэнні ), а таксама падобнаструктурныя, г. зн. Такія, у якіх граматычна галоўны кампанент выражаны аднолькавай часцінай мовы (напрыклад, дзеясловам), а іншыя кампаненты звязаны з галоўным па – рознаму, не па аднолькавай схеме; параўнаем, напрыклад, падобнаструктурныя выразы з пададзенага вышэй сінанімічнага рада: абводзіць вакол пальца – абуваць у лапці – бакі забіваць – браць на арапа – вадзіць за нос – вешаць лапшу – віляць хвастом – выводзіць у поле… У сінанімічнам радзе, якія пачынаецца дамінантай хоць адбаўляць, переважаюць рознаструктурныя фразеалагізмы, ёсць  у ім і аданаструктурныя ( хоць заваліся – хоць заліся; непачаты край – чортава гібель – чортава процьма; як бобу – як гразі – як дроў ) і падобнаструктурныя фразеалагізмы ( валіцца цераз горла – з горла лезе ).

Сінанімія фразеалагізмаў цесна звязана з  іх мнагазначнасцю. Калі фразеалагізм мае не адно, а некалькі значэнняў, то кожнае яго значэнне можа мець свае сінанімічныя сувязі. Так, выраз пальчыкі абліжаш мае два значэнні, кожнае з іх утварае свій сінанімічны рад, які складаецца з фразеалагізмаў, розных для кожнага значэння. Бывае і так, што розныя значэні аднаго мнагазначнага фразеалагізма супадаюць са значэннямі другога мнагазначнага фразеалагізма. Напрыклад, трохзначны выраз адзін на адзін мае тры сінанімічныя рады, у кожны з якіх, апрача іншых фразеалагізмаў, уваходзіць адным са сваіх значэнняў і выраз сам – насам. Іншы раз не ўсе значэнні мнагазначнага фразеалагізма ўтвараюць сінанімічныя рады. Так, чатырохзначны фразеалагізм без аглядкі толькі ў двух значэннях уступае ў сінанімічныя адносіны з іншымі выразамі. 

Што да фразеалагічнай антаніміі, то яна  значна радзейшая з’ява, чым сінанімія. Паводле нашых падлікаў, толькі 412 фразеалагізмаў, або 7% ад агульнай колькасці, уступаюць у антанімічныя адносіны з іншымі фразеалагізмамі.

  • У антанімічныя рады найчасцей аб’ядноўваюцца аднаструктурныя ці падобнаструктурныя фразеалагізмы: іграць ролю – скідаць маску; блакітная кроў – чорная костка; весці рэй – іграць другую скрыпку.Сярод фразеалагізмаў гэтых двух структурных тыпаў даволі часта трапляюць такія, у складзе якіх ёсць адзін або некалькі агульных кампанентаў: цяжкі на пад’ём; з аглядкай – без аглядкі; у вочы – за вочы. Ёсць сярод фразеалагічных антонімаў і рознаструктурныя: хоць зубы выберы – на адно вока; на ўсе ногі – як чарапаха.

Варта адзначыць адну з асаблівасцей фразеалагічнай антаніміі ў параўнанні з лексічнай. Словы-антонімы часцей за ўсё аб’ядноўваюцца ў замкнёныя пары: высокі – наізкі, жыццё – смерць,дзень – ноч. Зрэдку антанімічны рад можа складацца з трох слоў, прычым у такім разе два з іх – аднакаранёвыя: праўда – хлусня, няпраўда; кепска – добра, някепска;

У фразеалогіі таксама пераважаюць  антанімічныя рады з двух фразеалагізмаў. Аднак разам з тым больш  як трэцяя частка фразеалагізмаў, ахопленых  антанімічнымі адносінамі, утварае  мнагачленныя антанімічныя рады. І  адбываецца гэта таму, што некаторыя  фразеалагізмы ўступаюць у антанімічныя адносіны з такімі фразеалагізмамі (з кожным паасобку), якія ў сваю чаргу  аб’ядноўваюцца у сінанімічны рад. Параўнаем напрыклад: язык гладка ходзіць (у каго, чый); язык дрэнна падвешаны (у каго); язык добра  падвешаны( у каго ); язык на шарнірах ( у каго ) – язык дрэнна падвешаны ( у каго ). У выніку атрымліваецца яшчэ адзін, ужо мнагачленны антанімічны рад: язык дрэнна падвешаны ( у каго ) – язык гладка ходзіць ( у каго, чый ), язык добра падвешаны ( у каго ), язык на шарнірах ( у каго ).Сустракаецца нямала фразеалагізмаў, якія маюць па 10 і болей антонімаў, напрыклад: светлая галава – 14, душы паслухваўшы – 15, закасаўшы рукавы – 15, як чарапаха – 30.

Информация о работе Фразеология у лiчбах