Уводзіны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Марта 2013 в 13:52, реферат

Описание

Беларуская дзіцячая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці маленькага і дарослага чалавека. Беларуская дзіцячая літаратура – надзвычай багатая бязмежная скарбонка мастацкіх твораў для маленькіх і большых дзяцей нашай Беларусі. З дапамогай твораў маленькія чытачы набываюць сацыяльны і эстэтычны вопыт.

Работа состоит из  1 файл

малявка (3).docx

— 27.43 Кб (Скачать документ)

Уводзіны

Беларуская дзіцячая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці маленькага і дарослага чалавека. Беларуская дзіцячая літаратура – надзвычай багатая бязмежная скарбонка мастацкіх твораў для маленькіх і большых дзяцей нашай Беларусі. З дапамогай твораў маленькія чытачы набываюць сацыяльны і эстэтычны вопыт.

На  календары   вечнасці -  XXI  стагоддзе, эпоха   навукова - тэхнічнай  рэвалюцыі,  эпоха   біёнікі  і  электронікі...  Узброены   ведамі  чалавек  ужо  абганяе   сёння  самую  смелую  казачную   фантазію,  самыя  няўрымслівыя  мары.   Фантазію  казак  абганяе, а  сама   казка,  як  ні  дзіўна, не  старэе, у   нябыт  не  адыходзіць.  Можна  нават   сказаць - наадварот,  у  апошні  час   попыт  на  гэты  від   вуснапаэтычнай  народнай  творчасці   прыкметна  ўзрос  і  працягвае   павышыцца.  Гэта  датычыць,  зразумела,   і  беларускага  казачнага  эпасу,   беларускай  казкі.

  Жывая   цікавасць,  якую  выклікае   беларуская  народная  казка  ў   сучаснага  чытача,  не  выпадковая: яна  абумоўлена,  несумненна,  яе   высокімі  ідэйна - мастацкімі  якасцямі   і  непаўторнай  нацыянальнай   своеасоблівасцю.  Глыбокая  народная   мудрасць,  высокая  паэтычнасць   вобразаў,  нязломная  і  светлая   вера  ў  чалавека,  у  яго  сілы   і  магчымасці,  маральная   цнатлівасць  і  чысціня,  непараўнаны,   непераймальны  гумар  і  вострая   сатыра,  прастата  і  даступнасць   зместу,  займальнасць  апавядання  і,   нарэшце,  сапраўднае  моўнае   чарадзейства, - вось  некаторыя  з   гэтых  вартасцей,  якія  заўсёды   прываблівалі  і  прывабліваюць  да   беларускай  казкі  ўдзячных  чытачоў   і  слухачоў.

Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, або навелістычна –  авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай  выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс.

Усе   беларускія  казкі  класіфікуюцца   звычайна  па  трох  асноўных   раздзелах: казкі  пра  жывёл,   чарадзейныя  казкі  і  сацыяльна - бытавыя. 

Казкі складае народ, а даносяць іх да слухачоў, чытачоў, гледачоў таленавітыя казачнікі, а таксама перакладчыкі, пісьменнікі.

 

 

 

 

 

Кніга “ Беларускія народныя казкі” была надрукавана ў 2010 годзе  у выдавецтве “ Мастацкая літаратура”  пад рэдакцыяй Наталлі Філіповіч.

У скад гэтай цудоўнай кнігі  ўваходзяць чарадзейныя казкі, казкі  пра жывёл і сацыяльна- бытавыя  казкі.Усе казкі маюць вельмі цікавы і захапляльны змест. Яшчэ ў ей ёсць прыгожыя каляровыя малюнкі, якія вельмі добра разкрываюць змест казкі.

Самым любімым героем цудадзейных казак  з'яўляецца Іван-дурак, які паступова  выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху  да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа. Такім  з пачатку паказвае аўтар героя  казкі “Бацькаў дар”:

 – Было ў яго тры сыны – два разумныя , а трэці Іван- прасцяк. Разумныя пажаніліся, а Іван усё на печы ляжыць ды на жалейцы іграе.

 Але далей у казцы мы бачым, што Іван не такі просты.

Ён  змог з дапамогай бацькавых дароў  і свайго розуму стаць царскім  зяцем.А потым і завалодаў усім царствам. Аўтар паказвае, што каб дабіцца чаго-небудзь адной сілы мала, трэба яшчэ быць хітрым і мудрым.

Тое ж адлюстроўвае нам аўтар і  ў казцы “Як Іван чарцей перахітрыў”.

Выскачыў чорт Крэпкі з балота,кажа Івану:

-Хто каго здужае, таму і золата  застанецца.

Паглядеў Іван на чорта Крэпкага: “Не вельмі, - думае,- лёгка цябе здужаць!”  Але выгляду не падае, што спужаўся. Азірнуўся навакол, бачыць: недалёка, пад елкаю, мядзведзь ляжыць

-Што ж ,- кажа Іван чорту, - ці варта мне самому з табою дужацца? Баюся, што ты пасля такой дужанкі і касцей не збярэш. Вунь, пад елкаю, ляжыць мой стары дзед, падужаейся з ім: паглядзім, якая ў цябе сіла….

І так было з астатнімі чарцямі. Перамог іх Іван з дапамогай сваёй  хітрасці і мудрасці.

А ў казцы “Ох і залатая табакерка” прысутнічае чарадзейная рэч  “залатая табакерка” , якая дапамагае  сераціне Янку па жыцці. Падарыў яе яму дзядок, які жыў ў пні:

-Ох, ох - застагнаў сам сабе Янка.

І толькі ён так сказаў – выскачыў з-пад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою.

На  працягу казкі Янка выратаваў  маленькую мышку і маленькую  серабрыстую рыбку ад смерці. А  яны потым адплацілі яму за дабро і дапамаглі вярнуць  залатую табакерку. Вось чаму людзі  кажуць:

-Як  ты адносішся да людзей, так і да цябе будуць. Так сама і з жывёламі:будзеш ты да іх ласкавы,то і яны да цябе.

І апошняя казка мае назву “  Аленка”.

Уей разказваецца,пра дзяўчынку,якую ўсе  называлі Крапіўніца.

-Вунь,- кажуць,- Крапіўіца сваю Сіўку павяла пасвіць.

І надумала яна паехаць сваіх братоў старэйшых шукаць.

У казцы аўтар паказвае,як жывёлы дапамагаюць  дзяўчыне на нялёгкім шляху.

 Аленка пытаецца ў Сіўкі:

-Заржы, заржы, кабыліца,

Скажы, скажы мне,Сівіца:

На якую дарогу цябе кіраваць,

Дзе мне родных брацейкаў шукаць?

Тут Сіўка галаву ўзняла, заржала, на левую дарогу паказала.

Па  дарозе Аненцы сустрэлася ведзьма і  прапанавала ей пераначаваць у яе,на што сабачка Лысун зацяўкаў:

-Цяў, цяў!

Не казала маці

Ночкай начаваці!..

Цяў, цяў!

Не кабета гэта

З табою размаўляе,-

Ведзьма Барабаха

Злыя думкі мае…

Але Аленка сабачку не паслухала  і пайшла.

Абманула яе ведзьма: дала Аленцы старыя жабрацкія рызманы і калі прыехалі да братоў сказала,што яна іх малодшая сястра, а Аленка яе наймічка.

Але і тут дапамог Лысун.Калі  брат выйшаў з шатра,то ён зацяўкаў:

-Цяў, цяў!

Ведзьма Барабаха

Ушатры сядзіць,

На чужых братоў

Гадзінай глядзіць,

Булкі есць, віно п’е

Мёдам запівае,

Родная ж сястрыца

Слёзы пралівае…

Тут брат пра ўсё і здагадаўся…Ведзьму спалілі і  паехалі з сястрой  да старых бацькоў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цудадзейныя казкі праз шматвяковы шлях свайго развіцця набылі ўстойлівыя традыцыі ў кампазіцыйнай будове і мастацкіх прыёмах, якія цалкам адпавядаюць іх зместу. У адносінах багацця паэтыкі і «казачнай абраднасці» гэтыя казкі займаюць першае месца ва ўсім казачным рэпертуары. Яны вызначаюцца стройнай кампазіцыяй, асноўнымі раздзеламі якой з'яўляюцца зачын і апавядальная (ці эпічная) частка, якая нярэдка завяршаецца канцоўкай.

 Зачын і канцоука  звычайна з’яўляюцца ўстойлівымі формуламі, якія вар’іруюцца ў многіх казках.

Зачын часам абазначае месца дзеі, але яно звычайна з'яўляецца казачна- няпэўным. Напрыклад: «У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў сабе старык са старухай...»"; «Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок...» Часам месца дзеі ў зачыне зусім не паказваецца, але «пачатковыя» 
(першыя па часу) персанажы абавязкова называюцца. Так і ў казках,якія я разглядаю. Казка “Бацькаў дар” пачынаецца з слоў:«Жыў сабе на свеце адзін добры чалавек. Было ў яго тры сыны...” , ці “Жыў сабе сераціна Янка, леснікоў сын…”: з казкі “ Ох і залатая табакерка”.

Апавядальная (ці эпічная) частка выкладае асноўны змест казкі. У цудадзейных казках яна звычайна разгортваецца павольна, з неаднаразовым 
(часцей за ўсё трохразовым) паўтарэннем асноўных матываў і эпізодаў, якія варіруюцца. Напрыклад: у казцы “Бацькаў дар” Іван тройчы хадзіў начаваць на бацькаву магілу; аддаў яму бацька трох коней і так далей. А ў казцы “Як Іван чарцей перахітрыў” Іван тройчы перахітрыў чарцей.Гэты прыём запавальнення дзеі з мэтай узмацнення эфекту і стварэння напружання ў слухачоў называеца рэтардацыяй.

Для ўсіх казак самай важнай з'яўляецца дзея. Паслядоўнасць казачнай дзеі, спалучэнне яе эпізодаў строга рэгламентаваны. У дзеі раскрываюцца характары герояў і ворагаў, а таксама якасці цудадзейных памочнікаў. Іменна дзея з’яўляецца галоўным спосабам выяўлення характараў і якасцей казачных персанажаў.

Героі, ворагі і іх памочнікі ў цудадзейных казках паказваюцца выключнымі, а таму ў іх абмалёўцы вялікую ролю адыгрывае прыём гіпербалізацыі. Асабліва гіпербалічна малюецца іх сіла і ўласцівасці.

Напрыклад, герой казкі “Бацькаў дар” “тры разы свет абляцеў і да зямлі не дакрануўся” ці “гнеды конь як сігануў, дык толькі на паўлокця да царэўны не даскочыў…; “дзіва-кабыліца – з ноздраў яе полымя шугае, з вушэй дым валіць. »

Для цудадзейных казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці. Вызначаючыся высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, яны аказалі вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, у прыватнасці на прозу першых перыядаў яе развіцця.

Глыбокаму зместу народных казак адпавядала багацце і разнастайнасць сродкау мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Высокі мастацкі ўзровень беларускага казачнага эпасу-вынік шматвяковай калектыўнай апрацоўкі, адбору і шліфоўкі твораў, тварэнне генія ўсяго народа.

Немалаважная заслуга ў гэтым належыць таленавітым казачнікам. Свабодна валодаючы багацейшымі скарбамі мастацкага слова, што здабыў на працягу сваёй гісторыі беларускі народ, яны з вялікім мастацкім густам і адчуваннем спецыфікі твору выбіраюць найбольш адпаведныя фарбы. Большасць прыёмаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці з'яўляецца агульнай для ўсіх відаў казачнага эпасу, і ў той жа час кожны від беларускіх казак мае свае асаблівасці мастацкай формы. Нават адны і тыя ж мастацкія сродкі ў розных казках выкарыстоўваюцца па-рознаму.

У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія з эпітэтаў (напрыклад, «залатымі грывамі» ,» залатая шчацінка» ,«шаўковыя мурагі» і інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць слухачоў або ў сівую старажытнасць, абоў невядомыя і поўныя таямнічасці краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія эпітэты ёсць у казцы « Музыка – чарадзей». Напрыклад: «ліхі пан ды цівун з прыганятымі ».Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоунымі. Пры гэтьм зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных паноў-прыгнятальнікаў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа эмацыянальна-насычаным і выразным з яуляецца параўнанне з казкі “Музыка – чарадзей” “паны і чэрці –аднае шэрсці».

Характарыстыка дзеючых асоб большасці беларускіх казак даецца звычайна сцісла, некалькімі каларытнымі мазкамі, якія падкрэсліваюць якую-небудзь вызначальную рысу героя. Адным са сродкаў такой лаканічнай характарыстыкі з'яўляюцца імёны герояў. Так ,напрыклад, у казцы “Як Іван чарцей перахітрыў” чорта самага крэпкага завуць – Крэпкі, самага лепшага да бегу – Шыбкі, а того,які сама лепш свішча – Свістун.

 

 

 

 

 

 

Вякамі ішло чалавецтва сцяжынкай  казкі, мудра захоўваючы ў ёй самае  галоўнае – яе цэльнасць, светаўспрыманне, зацвярджаючы перамогу дабрыні, прыгажосці, ісціны. Як справядліва зазначаў М. Прышвін, у казцы шчаслівы канец  ёсць усталяванне гарманічнай хвіліны  жыцця чалавека як найвышэйшай каштоўнасці.

Казка – гэта выхад з  трагедыі. Казка – самае яркае  люстэрка сілы людской фантазіі, без  якой немагчыма выхаванне дзіцяці, развіццё творчасці і прагрэсу. Не кожная маці, бабуля могуць расказаць  свайму немаўлятку, які толькі вучыцца  пазнаваць свет, пра астраномію, гісторыю, музыку, бо самі недасведчаны ў гэтых навуках, а вось спець  калыханку, расказаць казку дзіцяці  можа і робіць кожны.


Информация о работе Уводзіны